МАЛІ́НІН (Міхаіл Сяргеевіч) (28.12.1899, в. Палуціна Антропаўскага р-на Кастрамской вобл., Расія — 24.1.1960),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген. арміі (1953). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1931). У Вял.Айч.вайну на Зах., Бранскім, Данскім, Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах: нач. штаба механіз. корпуса, арміі, фронту. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні аперацый па разгроме фаш. войск у час Беларускай аперацыі 1944. Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНАНО́СЕЦ,
клас баявых надводных караблёў, прызначаных для знішчэння суднаў мінна-тарпеднай зброяй. Меў для самаабароны дробнакаліберныя гарматы або мітральезы (карцечніцы). Папярэднікі М. — катэры з жэрдкавымі мінамі, якія выкарыстоўваліся ў грамадз.вайну 1861—65 у ЗША і рус.-тур.вайну 1877—78, і мінаноскі — невял. караблі для дзеянняў каля берагоў, узброеныя самарушнымі мінамі — тарпедамі. Удасканальванне М. прывяло да стварэння мінных крэйсераў (канец 19 ст.), эскадраных мінаносцаў (перад 1-й сусв. вайной).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́ДНІКАЎ (Міхаіл Сідаравіч) (15.4.1913, с. Новапакроўка Іжморскага р-на Кемераўскай вобл., Расія — 24.7.1995),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-маёр (1970). Скончыў Ваенна-юрыд. акадэмію (1953). З 1931 у пагранвойсках, АДПУ, НКУССССР. У Вял.Айч.вайну з 1941 камандзір батальёна асобага прызначэння, камандзір спец. атрада, партыз. брыгады «Няўлоўныя», з мая 1943 у войсках НКУС, КДБ. Аўтар кніг «Няўлоўныя» (1961), «Няўлоўныя» дзейнічаюць» (1965), «Асобае заданне» (1969), шэрагу п’ес, кінасцэнарыяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГО́ЗНЫ (Зіновій Захаравіч) (10.5.1901, г. Орша Віцебскай вобл. — 12.1.1990),
генерал-маёр (1940). Скончыў камандныя курсы (1920), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1931, 1935). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Паўд., Зах. франтах. У сав.-фінл.вайну 1939—40 нач. штаба корпуса. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Бранскім, Паўд.-Зах., Варонежскім, 1-м і 2-м Укр. франтах: камандзір корпуса, нач. штаба арміі. Да 1954 у Сав. Арміі і на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЧУ́К (Пётр Лукіч) (20.5.1893, г. Высокае Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. — 6.5.1969),
генерал-маёр (1940). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1935). Ў арміі з 1912, у Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв. Арміі з 1918. У грамадз.вайну на Зах. і Паўд. франтах нам. камандзіра кав. палка 1-й коннай арміі, з 1921 камандзір кав. брыгады, дывізіі. У Вял.Айч.вайну на Калінінскім, 1-м Прыбалт. франтах: камандзір палка, брыгады, дывізіі, інспектар кавалерыі фронту. Да 1946 у Сав. Арміі.
ваенны і дзярж. дзеяч Вялікабрытаніі. Фельдмаршал (1944), граф (1952). Скончыў каледжы Хараў і Сандхерст. У 1-ю сусв.вайну камандаваў брыгадай. У 2-ю сусв.вайну — эвакуацыяй брыт. войскаў з-пад Дзюнкерка (1940), з 1942 — войскамі на Сярэднім Усходзе і Пн Афрыкі, са снеж. 1943 галоўнакаманд. саюзнымі войскамі на Міжземнаморскім тэатры: наступленнем у Тунісе, на Сіцыліі і Пд Італіі. У 1946—52 ген.-губернатар Канады, у 1952—54 міністр абароны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАГО́ЛЕЎ (Васіль Васілевіч) (4.3.1898, г. Калуга, Расія — 21.9.1947),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч.вайну. Герой Сав. Саюза (1943), ген.-палк. (1944). У арміі з 1916. У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч.вайну з чэрв. 1941 на фронце, камандзір дывізіі, корпуса, камандуючы арміямі. Камандаваў 31-й арміяй, якая ў час Беларускай аперацыі 1944 прарвала абарону ворага пад Дуброўнам, удзельнічала ў вызваленні Оршы, Барысава, Мінска, Гродна. Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВАДО́ЎСКІ (Міхаіл Мікалаевіч) (26.11.1900, в. Пчалінаўка Варонежскай вобл., Расія — 29.1.1960),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч.вайну, ген.-лейт. (1944), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага камсаставу (1941), Вышэйшыя курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1918. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Калінінскім, Зах., 3-м Бел. франтах. Стралковы корпус пад камандаваннем З. вызначыўся ў чэрв. 1944 пры вызваленні Барысава, Оршы, Мінска, Літвы, у баях за Кёнігсберг. Пасля вайны ў Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́СНІКАЎ (Іван Сцяпанавіч) (18.11.1911, г. Новакубанск Краснадарскага краю, Расія — 28.5.1994),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген.лейт. (1960). Скончыў Тбіліскае ваенна-паліт. вучылішча (1938), Ваен. акадэмію Генштаба (1946). У Чырв. Арміі з 1933. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Зах., Бранскім, Цэнтр., 1-м Бел. і інш. франтах. 30.9.1943 стралковы полк пад камандаваннем падпалкоўніка К. вызначыўся ў Камарынскім р-не: фарсіраваў Дняпро, захапіў плацдарм і адбіў некалькі контратак праціўніка. Да 1972 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЬКО́Ў (Дзмітрый Кузьміч) (8.11. 1904, в. Лаўрухіна Савецкага р-на Кіраўскай вобл., Расія — 27.2.1990),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген.-лейт. (1955). Скончыў ваен.пях. школу (1930), Ваен. акадэмію Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1927. У Вял.Айч.вайну на Зах., Бранскім, Цэнтр., Бел., 3-м і 1-м Прыбалт., 1-м Бел. франтах. Камандзір стралк. дывізіі палкоўнік М. вызначыўся ў вер. 1943 пры вызваленні Брагінскага р-на Гомельскай вобл. Да 1960 у Сав. Арміі.