1) агараджальная, пераважна жалезабетонная, канструкцыя для ўтварэння пад вадой або ў воданасычаным грунце рабочай прасторы, свабоднай ад вады. Складаецца з кесоннай камеры і надкесоннага збудавання, для зносін з паверхняй мае шлюзавы апарат. Выкарыстоўваецца пры збудаванні масіўных фундаментаў, апор і інш. 2) Драўляная або метал. скрыня для частковага асушэння падводнай ч. судна з мэтай рамонту ці агляду. Унутр. бок скрыні мае выраз па форме абводу ўчастка на корпусе судна, які асушаецца.
3) Стальныя скрынкі, якія выкарыстоўваюцца ў шахтавых металург. печах і ў газавых каналах мартэнаўскіх печаў; ахаладжаюцца цыркулюючай у іх вадой або метадам выпаральнага ахаладжэння.
4) Полы каробчаты ланжэрон, які ўспрымае намаганні, што дзейнічаюць на крыло самалёта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАТЫ́ЧНАЯ НЕРВО́ВАЯ СІСТЭ́МА,
частка нервовай сістэмы, якая мае адчувальныя і рухальныя валокны, што інервуюць апорна-рухальны апарат і скуру. Падзел нерв. сістэмы на саматычную і вісцэральную (унутр. органаў), уведзены англ. фізіёлагам У.Х.Гаскелам, умоўны. Гл. таксама Вегетатыўная нервовая сістэма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭФІБРА́ТАР (ад дэ... + лац. fibra валакно),
апарат для прыгатавання драўнянай масы пры вытв-сці драўняна-стружкавых пліт, паперы і інш. Рабочыя органы — нерухомы і рухомы метал. дыскі, паміж якімі сціраецца папярэдне прапараная здробненая драўніна, атрыманая на рубільных машынах з балансаў або адходаў лесапілавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУНКЭ́ (1208—1259),
4-ы вял. хан Мангольскай імперыі, унук Чынгісхана. Уступіў на прастол у 1251 пры падтрымцы Батыя пасля 3-гадовай барацьбы. Імкнуўся стварыць цэнтралізаваны дзярж.апарат. Пры М. заваяваны Іран і пачата заваяванне Паўд. Кітая. Памёр у час паходу ў Кітай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБАСО́МА,
немембранная арганела клеткі ўсіх жывых арганізмаў, якая складаецца з РНК і бялку; элементарны апарат сінтэзу бялковых малекул. Падзяляюцца на цытаплазматычныя і мітахандрыяльныя. Асн. функцыя Р. — зборка бялковых малекул з амінакіслот, якія дастаўляюцца трансп. РНК. У клетцы да некалькіх дзесяткаў мільёнаў Р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМІ́ЧНЫ КО́МПЛЕКС,
сукупнасць функцыянальна ўзаемазвязаных касм. апаратаў і наземных тэхн. сродкаў для самаст. рашэння задач у космасе ці для забеспячэння рашэння такіх задач у складзе касм. сістэмы. Мае ракету-носьбіт, касм.апарат, тэхн. і стартавы комплексы, сродкі вымяральнага комплексу касмадрома, наземны комплекс кіравання касм. апаратамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЦЭТЫЛЕ́НАВЫ ГЕНЕРА́ТАР,
апарат для атрымання ацэтылену пры раскладанні карбіду кальцыю вадой. Нізкага (да 10 кПа) і сярэдняга (да 150 кПа) лішкавага ціску, звычайна перасоўны; выкарыстоўваецца ў асноўным пры газавай зварцы. Ацэтыленавы генератар высокага ціску (больш за 150 кПа) стацыянарны, выкарыстоўваецца для атрымання вял. аб’ёму ацэтылену ў хім., фармацэўтычнай, харч. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭС-БЮРО́,
1) рэдакцыйны апарат для абслугоўвання прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі на перыяд работы з’ездаў, канферэнцый, нарад. Арганізуе прэс-канферэнцыі, выпускае прэс-рэлізыі г.д. 2) Пастаянна дзеючы орган інфармацыі пры рэдакцыях газет, агенцтвах друку, пасольствах, прадстаўніцтвах і інш. установах, які забяспечвае друк гатовымі артыкуламі, інфармацыяй, ілюстрацыйным і інш. матэрыялам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАФІНЁР (франц. raffineur ад raffiner ачышчаць, рабіць больш тонкім),
апарат бесперапыннага дзеяння — дыскавы млын для размолу валакністых матэрыялаў (пераважна цэлюлозы), што ідуць на папяровую масу. Суспензія з валакністай масы размолваецца паміж двума дыскамі, якія аснашчаны спец. нажамі і круцяцца ў процілеглых напрамках, або паміж 3 дыскамі, з якіх круціцца толькі сярэдні.