Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРУЖНА́Я (Святлана Арцёмаўна) (н. 26.1.1947, г. Чарнаўцы, Украіна),
бел.актрыса. Нар.арт. Беларусі (1991). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1969). Працуе ў Бел. т-ры імя Я.Коласа. Выконвае ролі лірыка-драматычныя, востракамедыйныя, характарныя: Дачка («Зацюканы апостал» А.Макаёнка), Люська («Радавыя» А.Дударава), Анютка («Улада цемры» Л.Талстога), Галя Чацвяртак («А зоры тут ціхія» паводле Б.Васільева), Катрын («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта), Люсі Мерыкур («Будзьце здаровы!» П.Шэно), Франка («Хам» паводле Э.Ажэшкі) і інш.
бел.актрыса. Засл. арт. Беларусі (1961). З 1939 (з перапынкам у 1941—45) працавала ў т-рах Гомеля, Магілёва, Брэста, у 1949—77 у Дзярж.рус.драм. т-ры ў Мінску. Выканаўца вострахарактарных роляў. Сярод лепшых: Мар’я («Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Каця («Варвары» М.Горкага), Лушка («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Святлана («Яе сябры» В.Розава), Паэма («Не называючы прозвішчаў» В.Мінко), Калугіна («Таварышы па працы» Э.Брагінскага і Э.Разанава).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РБА (Garbo) Грэта [сапр.Густафсан
(Gustafsson) Грэта Лавіса; 18.9.1905, Стакгольм — 15.4.1990], амерыканская кінаактрыса шведскага паходжання. Вучылася ў Каралеўскай акадэміі тэатр. мастацтваў у Стакгольме. З 1923 здымалася ў кіно, з 1926 у Галівудзе. Буйнейшая трагічная актрыса ў гісторыі кінематографа. Вобразы, створаныя Гарбай, адметныя драматызмам, псіхал. глыбінёй. Шчырасць і сардэчнасць ігры актрысы, прыродная абаяльнасць прынеслі ёй сусв. вядомасць. Сярод фільмаў: «Чароўная жанчына» (1928),
«Каралева Крысціна» (1933), «Ганна Карэніна» (1935), «Дама з камеліямі» (1937). З 1941 не здымалася. У 1954 атрымала спец. прэмію «Оскар».
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1965). Скончыла студыю пры Кіеўскім рус.драм. т-ры (1924), дзе працавала да 1934. У 1934—80 у Цэнтр. т-ры Сав. Арміі ў Маскве. Яе мастацтва вызначалася вострай характарнасцю, яркім тэмпераментам і вытанчанасцю. Сярод роляў: Негіна («Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Камісар («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Шура Азарава («Даўным даўно» М.Гладкова), Васілуце («Каса марэ» І.Друцэ), Катарына («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра). З 1952 здымалася ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВУ́ДАВА (Марзія Юсуф кызы) (8.12.1901, г. Астрахань, Расія — 6.1.1962),
азербайджанская актрыса. Нар.арт.СССР (1949). Сцэн. дзейнасць пачала ў 1917. З 1920 у азерб. т-ры ў Баку (цяпер Азерб.драм.т-р імя М.Азізбекава). Яе мастацтва вызначалася эмацыянальнай сілай і псіхал. глыбінёй. Выконвала драм. і трагедыйныя ролі: Севіль («Севіль» Дж.Джабарлы), Гызьетэр («Ханлар» С.Вургуна), Гюльзар («Раніца Усходу» Э.Мамедханлы; Дзярж. прэмія СССР 1948), Кручыніна, Кабаніха («Без віны вінаватыя», «Навальніца» А.Астроўскага), Дэздэмона, Гертруда, лэдзі Макбет («Атэла», «Гамлет», «Макбет» У.Шэкспіра).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ЙВІС ((Davis) Бэт) (Рут Элізабет; 5.4.1908, г. Лоўэл, штат Масачусетс, ЗША — 6.10.1989),
амерыканская актрыса. Адукацыю атрымала ў драм. школе. З 1928 выступала ў т-рах Брадвея. З 1931 у кіно. Напачатку выконвала ролі інжэню і «ракавых спакусніц». У 1934 у фільме «Цяжар пачуццяў чалавечых» (паводле У.С.Моэма) упершыню паказала складаны, супярэчлівы ўнутр. свет чалавека. Стварала вобразы валявых, незалежных жанчын, здольных выжыць насуперак лёсу. Сярод фільмаў: «Іезавель», «Змрочная перамога», «Лісічкі», «Усё пра Еву», «У цэнтры буры», «Што здарылася з Бэбі Джэйн?», «Жнівеньскія кіты».
бел.актрыса. Засл. арт. Беларусі (1989). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1960). Працуе ў Нац. т-ры імя Я.Купалы. Створаныя ёю вобразы вызначаюцца мяккай лірычнасцю, духоўным багаццем, выразнай пластычнасцю: Наташа, Зіна («Выбачайце, калі ласка!», «Трыбунал» А.Макаёнка), Варвара («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Ніколь («Мешчанін у дваранах» Мальера), Цешча («Дом на мяжы» С.Мрожака), Марыся (радыёспектакль «Хамуціус» паводле А.Куляшова; Дзярж. прэмія Беларусі 1984) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЛАБРЫ́ДЖЫДА ((Lollobrigida) Джына) (н. 4.7.1927, г. Субіяка, Італія),
італьянская кінаактрыса, рэжысёр, фатограф. Вучылася на курсах спеваў, у тэатр. вучылішчы. У кіно з 1946. Першая значная работа ў антыфаш. фільме «Небяспечна: бандыты!» (1951). Актрыса адметная яркай знешнасцю, тэмпераментам, прыродным артыстызмам. Знялася ў фільмах: «Фанфан-Цюльпан» (1951), «Начныя прыгажуні» (1952), «Хлеб, каханне і фантазія», «Правінцыялка» (абодва 1953), «Рымлянка», «Хлеб, каханне і рэўнасць» (абодва 1954), «Сабор Парыжскай Божай маці» (1956), «Саламон і царыца Саўская» (1959) і інш. Зняла дакумент. фільм пра Кубу (1976). Аўтар шматлікіх фотаальбомаў.