расійскі шахматыст. Міжнар. гросмайстар (1950), засл. майстар спорту СССР (1945). Вучоны ў галіне энергетыкі, д-ртэхн.н. (1951). 6-ы чэмпіён свету (1948—57, 1958—60 і 1961—63), у складзе каманды СССР 6 разоў (1954—64) перамагаў на сусв. шахматных алімпіядах, 7-разовы чэмпіён СССР, пераможца буйнейшых шахматных турніраў. Наватар шахматнай тэорыі, аўтар больш як 20 кніг па шахматах і кібернетыцы, сярод якіх «Паўвека ў шахматах» (1978), «Ад шахматыста да машыны» (1979), «Аналітычныя і крытычныя работы» (Т. 1—4, 1984—87).
Літ.:
Шахматное творчество Ботвинника. Т. 1—3, М., 1965—68.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАДЗЯ́КА (Міхаіл Мікалаевіч) (н. 17.8.1914, в. Пячары Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне металазнаўства. Чл.-кар.АН Беларусі (1974), д-ртэхн.н., праф. (1968). Скончыў Маскоўскі ін-т сталі (1941). З 1950 у БПІ, з 1953 у Фіз.-тэхн. ін-це АН Беларусі. Навук. працы па тэрмадынаміцы структурных і фазавых ператварэнняў у металах і сплавах ва ўмовах звышвысокіх скарасцей награвання. Распрацаваў тэарэт. асновы тэрмадынамікі рэкрышталізацыі. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Термокинетика рекристаллизации. Мн., 1968 (разам з С.А.Астапчыкам, Г.Б.Ярашэвічам);
Мартенситностареющие стали. Мн., 1976 (з імі ж);
Электротермообработка сплавов с особыми свойствами. Мн., 1977 (разам з С.А.Астапчыкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРО́ЎКІН (Міхаіл Лаўрэнцьевіч) (1825—20.2.1896),
бел.вучоны-архівіст, археограф. У 1839—47 вучыўся ў Полацкай духоўнай семінарыі. У 1847—53 выкладаў у духоўным вучылішчы ў Віцебску, працаваў у Полацкай духоўнай кансісторыі, віцебскіх губ. праўленні, губ. стат. к-це. З 1888 архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. Адзін са складальнікаў і рэдактараў (в. 17—26) «Гісторыка-юрыдычных матэрыялаў». У каментарыях да дакументаў падкрэсліваў ролю правасл. царквы ў гісторыі Беларусі 16—17 ст. Публікацыю інвентароў суправаджаў уласнымі падлікамі агульнага даходу маёнткаў, колькасці сялян, велічыні іх надзелаў і павіннасцей і інш. Аўтар вершаў і баек (друк. ў газ. «Витебские губернские ведомости»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬДА́ДЭ (Віктар Антонавіч) (н. 19.9.1947, пас. Содакамбінат Алтайскага краю, Расія),
бел.вучоны ў галіне фізікі палімераў. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1991). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1971). З 1972 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі. Навук. працы па матэрыялазнаўстве палімераў і кампазітных матэрыялаў. Распрацаваў тэарэт. асновы рэгулявання структуры і ўласцівасцей палімерных і кампазітных матэрыялаў пры дапамозе эл. і магн. палёў.
Тв.:
Электретные пластмассы: физика и материаловедение. Мн., 1987 (разам з Л.С.Пінчуком);
Электрические и магнитные поля в технологии полимерных композитов. Мн., 1990 (у сааўт.);
Ингибиторы изнашивания металлополимерных систем. М., 1993 (разам з В.А.Струкам, С.С.Пясецкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕСЯТКО́ВЫ ДРОБ,
дроб, назоўнік якога ёсць цэлая ступень ліку 10. Звычайна запісваюць без назоўніка, аддзяляючы ў лічніку справа коскай (часам кропкай) столькі лічбаў, колькі нулёў у назоўніку, напр., 785/10 = 78,5; 4/100 = 0,04. У Еўропе Дз.д. увёў нідэрл.вучоны С.Стэвін (1584), у Расіі — Л.П.Магніцкі (1703).
Пры такім запісе Дз.д. лічбы злева ад коскі азначаюць цэлую частку дробу. Звычайны дроб, назоўнік якога мае здабытак ступеней лікаў 2 і 5, можна пераўтварыць у канечны Дз.д. (напр., 1/5 = 0,2), а калі ёсць і інш множнікі — у бясконцы перыядычны (8/15 = 0,53333...). Ірацыянальныя лікі запісваюцца бясконцымі неперыядычнымі Дз.д. (π = 3,1415926...).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБІКО́ЎСКІ (Георгій Пятровіч) (н. 18.5.1934, г. Гродна),
бел.вучоны ў галіне аграхіміі. Чл.-кар.АН Беларусі (1996), д-рс.-г.н. (1976), праф. (1987). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1957). З 1962 у БДУ, з 1969 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі, з 1982 у Гродзенскім с.-г. ін-це. Навук. працы па біягеахіміі і матэм. мадэляванні заканамернасцей размеркавання мікраэлементаў у глебах, распрацоўцы навук. асноў жыўлення раслін мікраэлементамі, прыёмаў экалагічнага (альтэрнатыўнага) земляробства, арганізацыі вытв-сці на Беларусі прамысл. формаў мікраўгнаенняў (калійна-медных, азотна-цынкавых і інш.), пытаннях мед. геаграфіі, аховы навакольнага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ЎШЧЫК (Вольга Ільінічна) (н. 27.3.1944, в. Вялікая Сліва Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1995). Скончыла Гродзенскі мед.ін-т (1972) і працуе ў ім. Навук. працы па пытаннях лячэння тромбааблітэрыруючых хвароб, рэканструктыўна-аднаўленчай страўнікавай хірургіі і метадам зніжэння аперацыйнага стрэсу.
Тв.:
Методы снижения величины и продолжительности операционной стресс-реакции у больных с тяжелой хирургической патологией (новые направления предоперационной подготовки). Гродно, 1990 (разам з І.Я.Макшанавым, Я.А.Тамашчыкам);
Calcium pantothenate and antioxidant vitamins in prevention of surgical stress (у сааўт.) // Natural antioxidants and food quality in atherosclerosis and cancer prevention. Helsinki, 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫКЕА́РХ (грэч. Dikaiarchos; каля 347, г. Месена, цяпер г. Месіна, Італія — 278 да н.э.),
старажытнагрэчаскі вучоны. Вучань Арыстоцеля і Тэафраста. Большую ч. жыцця правёў у Спарце, адкуль ажыццяўляў падарожжы з навук. мэтамі. Аўтар тв. «Жыццё Элады», у якім выкладаў гісторыю стварэння грэч. дзяржаў, іх дасягненні ў галіне л-ры, музыкі і інш. мастацтваў. Пісаў гісторыка-літ., біягр. і філас. творы, выступаў як аратар: У творы «Трыпалітыкон» крытычна падышоў да вучэння Платона аб дзяржаве. Стараж. крыніцы называюць Д. аўтарам твора «Апісанне Зямлі» і карты, на якой межы айкумены значна пашыраны ў параўнанні з картамі папярэдняй эпохі. На падставе ўласных вымярэнняў даволі дакладна для свайго часу вызначыў акружнасць Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРЭ́ВІЧ (Іосіф Рыгоравіч) (н. 26.3.1929, г. Курган, Расія),
бел.вучоны ў галіне цепла- і масаабмену. Д-ртэхн.н. (1978). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз.ін-т (1951). З 1952 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні пераўтварэнняў хім. энергіі паліва ў электрычную (тэорыя сітаватых электродаў з вадкім палівам, прынцыпы і ўмовы самарэгулявання работы эл.-хім. генератараў энергіі і інш.). Удзельнічаў у стварэнні першых у СССР паліўных элементаў для касм. апаратаў.
Тв.:
Кристаллический триод и его применение. Мн., 1957 (разам з М.М.Сімкіным);
Жидкостные пористые электроды. Мн., 1974 (разам з Ю.М.Вальфковічам, У.С.Багоцкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАШКЕ́ВІЧ (Віктар Іванавіч) (н. 9.6.1949, в. Сасновы Бор Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.літ.-знавец, крытык, тэкстолаг, перакладчык. Канд.філал.н. (1977). Скончыў БДУ (1971). У 1974—78, 1982—90 у Ін-це л-ры АН Беларусі, у 1978—82 вучоны сакратар Савета па каардынацыі навук. дзейнасці пры прэзідыуме АН Беларусі. Даследуе гісторыю стараж.-бел. л-ры, лацінамоўную л-ру Беларусі і Літвы 15—18 ст. (манаграфія «Новалацінская паэзія Беларусі і Літвы: Першая палавіна XVI ст.», 1979). Падрыхтаваў да друку паэму М.Гусоўскага «Песня пра зубра» (1980). Укладальнік зб-ка дакументаў і матэрыялаў «Францыск Скарына» (1988) і аўтар навук. каментарыя да яго.