ЦЯЛУ́ША,
вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПдУ ад г. Бабруйск, 120 км ад Магілёва, 15 км ад чыг. ст. Цялуша. 588 ж., 257 двароў (2003). Сярэдняя школа-сад, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Магіла Н.А.Варанцовай-Вельямінавай (унучка А.С.Пушкіна). Помнік архітэктуры — Свята-Мікольская царква (канец 19 ст.).
т. 17, с. 193
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫГІРЫ́НКА,
вёска ў Стайкаўскім с/с Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл., на паўд. беразе Чыгірынскага вадасховішча. Цэнтр калгаса. За 45 км ад Кіраўска, 70 км ад Магілёва, 30 км ад чыг. ст. Тошчыца. 466 ж., 177 двароў (2003). Чыгірынская ГЭС. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла партызан і сав. воіна. Каля вёскі курганны могільнік, стаянка эпохі мезаліту.
т. 17, с. 295
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВО́НАЯ СЛАБАДА́,
вёска ў Акцябрскім р-не Гомельскай вобл., на р. Арэса. Да 1929 наз. Германава Слабада. Цэнтр сельсавета і камунальнага с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 30 км на ПдЗ ад г.п. Акцябрскі, 230 км ад Гомеля, 23 км ад чыг. ст. Рабкор. 632 ж., 280 двароў (2003). Сярэдняя школа, Дом нар. творчасці, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 17, с. 316
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВО́НАЯ ШВА́БАЎКА, Швабы,
вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Лагойск—Бягомль. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПнУ ад г. Лагойск, 65 км ад Мінска, 35 км ад чыг. ст. Барысаў. 368 ж., 158 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Свята-Троіцкая царква. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 17, с. 316
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВО́НЫ ГРУД,
вёска ў Вярэйкаўскім с/с Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл., каля р. Ваўпянка. Цэнтр с.-г. камунальнага унітарнага прадпрыемства «Чырвоны Груд». За 22 км на ПнЗ ад Ваўкавыска, 65 км ад Гродна, 22 км ад чыг. ст. Ваўкавыск. 229 ж., 71 двор (2003). Пач. школа-сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 17, с. 317
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭККРЫ́ННЫЯ ЗАЛО́ЗЫ, эккрынавыя залозы (ад грэч. ek з, ад + krinō аддзяляю),
разнавіднасць потавых залоз чалавека і жывёл. З’яўляюцца вытворнымі эпідэрмісу. Э.з. паверхні цела ўдзельнічаюць у тэрмарэгуляцыі. Размешчаны на ступнях і далонях прыматаў і на безвалосых падушачках лап многіх млекакормячых. У чалавека — асн. тып потавых залоз, пашыраны па паверхні цела (каля 3 млн.). Ад апакрынных залоз адрозніваюцца тым, што пачынаюць функцыянаваць у раннім узросце.
т. 18, кн. 1, с. 69
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАХІМІ́ЧНАЕ АХО́ЎВАННЕ металаў ад карозіі.
Засн. на залежнасці хуткасці карозіі ад электроднага патэнцыялу металу. Пры катодным Э.а. электродны патэнцыял металу зрушваюць у адмоўны бок ад яго стацыянарнай велічыні; выкарыстоўваюць, напр., пры марской і глебавай карозіі. Пры анодным Э.а. патэнцыял металу зрушваюць у дадатны бок да ўтварэння на яго паверхні пасіравальнай плёнкі: прадухіляе, напр., карозію хім. апаратаў у растворах к-т, шчолачаў і солей.
т. 18, кн. 1, с. 93
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́ШАВІЧЫ,
вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Нясвіж—Асіповічы. Цэнтр сельсавета і с.-г. вытв. кааператыва. За 12 км на ПнУ ад г. Нясвіж, 124 км ад Мінска, 24 км ад чыг. ст. Гарадзея. 464 ж., 184 двары (2003). Базавая школа, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 18, кн. 1, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КУНЬКА,
рака ў Іўеўскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Гаўя (бас. р. Нёман). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 96,2 км². Пачынаецца на ПнУ ад в. Брагі, цячэ ў межах Лідскай раўніны, упадае ў Гаўю за 1 км на З ад в. Васілевічы. На працягу 16,4 км (ад вытоку да в. Васілевічы) каналізаваная. Каля в. Чарнелі створана сажалка (пл. 0,21 км²).
т. 18, кн. 1, с. 258
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КШЫЦЫ,
вёска ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл., на правым беразе р. Бярэзіна. Цэнтр сельсавета. За 36 км на Пд ад Беразіна, 110 км ад Мінска, 20 км ад чыг. ст. Градзянка, на аўтадарозе Чэрвень—Сяліба. 356 ж., 158 двароў (2003). Базавая школа, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам. Каля вёскі — паселішча бронзавага веку.
т. 18, кн. 1, с. 259
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)