Я́КШЫЦЫ,

вёска ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл., на правым беразе р. Бярэзіна. Цэнтр сельсавета. За 36 км на Пд ад Беразіна, 110 км ад Мінска, 20 км ад чыг. ст. Градзянка, на аўтадарозе Чэрвень—Сяліба. 356 ж., 158 двароў (2003). Базавая школа, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам. Каля вёскі — паселішча бронзавага веку.

т. 18, кн. 1, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)