род кветкавых раслін сям. лілейных. Каля 60 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і, Іране і на У — да Паўн. Індыі. На Беларусі 1 цэнтр.-еўрап. рэліктавы від — П. асенні (C. autumnale), занесены ў Чырв. кнігу Як дэкар. расліну вырошчваюць П. цудоўны (C. speciosum).
Шматгадовыя клубнецыбульныя расліны з кароткім сцяблом. Лісце лінейнае або шырока-ланцэтнае. Кветкі (1—8) буйныя, рознай афарбоўкі, у некат. відаў паяўляюцца ў канцы лета ці восенню (адсюль назва). Плод — каробачка. Лек., дэкар. расліны. Ядавітыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВЫ АКІЯ́Н,
умоўная назвапаўд. частак Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў, якія прылягаюць да Антарктыды. Вылучаны ў 1650 нідэрландскім географам Б.Варэніусам. Да 1925 мяжой П.а. была прынята шырата Паўд. палярнага круга. Пасля мяжу праводзілі ад 35°паўд. ш. (паводле прыкметы цыркуляцыі вады і атмасферы) да 60°паўд. ш. (паводле характару рэльефу дна). У сав. Атласе Антарктыкі (т. 2, 1969) мяжа П.а. адзначана каля 55°паўд. ш. (паўн. мяжа зоны антарктычнай канвергенцыі). На сучасных картах і атласах П.а. не вылучаецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЬСКАЕ АГЕ́НЦТВА ДРУ́КУ (ПАП; Polska Agencja Prasowa),
інфармацыйнае агенцтва Польшчы. Створана ў 1944 як Польскае агенцтва друку Польпрэс, з 1945 — сучасная назва. Знаходзіцца ў Варшаве. Збірае і распаўсюджвае айч. і замежную інфармацыю для газет, радыё, тэлебачання, дзярж. арг-цый і ўстаноў, замежных прадстаўніцтваў, выдае бюлетэні і даведнікі (на польскай і англ. мовах). Мае 24 айч.інфарм. бюро, 36 айч. і 18 замежных пастаянных аддзяленняў, у т. л. на Беларусі. Атрымлівае інфарм. і публіцыстычныя матэрыялы ад 44 агенцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОНТ ЭЎКСІ́НСКІ (Pontos Euxenos літаральна гасціннае мора),
старажытнагрэчаская назва Чорнага м. Да 6 ст. да н.э. яго называлі Понтам Аксінскім (негасціннае мора). Пераназвана пасля пашырэння рэгулярных эканам. і культ. сувязей грэкаў з мясц. насельніцтвам прыпантыйскіх абласцей. Плаванне па моры лічылася цяжкім і небяспечным, да 4 ст. да н.э. плавалі недалёка ад берагоў. Шмат ант. пісьменнікаў і географаў складалі перыплы (падрабязнае апісанне ўзбярэжжа П.Э.). Феакрыт, Сенека, Лукіян называлі П.Э. Скіфскім морам. У 9 ст.н.э. яго называлі яшчэ Рускім морам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУГА́Ч РЫ́БНЫ, сава рыбная (Ketupa blakistoni, або К. zeylonensis),
птушка сям. савіных атр. совападобных. Пашыраны ў Паўд.-Зах. і Усх. Азіі. Жыве ўздоўж рэк. Усюды рэдкі аселы від. Гнёзды ў дуплах, нішах скал, старых гнёздах.
Даўж. каля 70 см, размах крылаў да 2 м, маса да 4,1 кг. Апярэнне вохрыста-бурае з цёмнымі стракацінамі. Цэўка часткова апераная, пальцы голыя, з шыпікамі знізу і з бакоў. Корміцца пераважна рыбай (адсюль назва), земнаводнымі. Адкладвае 2—3 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯ́РНУ (Pärnu),
горад у Эстоніі, на р. Пярну, пры ўпадзенні яе ў Рыжскі заліў. Вядомы з 13 ст., у рус. летапісах — Пернава. Да 1917 афіц.назва Пернаў. 54,2 тыс.ж. (2000). Марскі порт і рачная прыстань. Чыг. станцыя. Прам-сць: рыбная, дрэваапр., харч., лёгкая. Маш.-буд.з-д і інш.Драм.тэатр. Музеі: краязн., мемарыяльны паэтэсы Л.Койдула. Прыморскі кліматычны і гразевы курорт. Турбаза. Арх. помнікі: Чырвоная вежа (14 ст.), Талінскія вароты (17 ст.), ратуша (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЛІ́СНІК (Ceratophyllum),
род кветкавых раслін сям. рагаліснікавых. Каля 10 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 2 віды Р.; апушчаны (C. demersum) і паўапушчаны, нар.назва вадзяная крапіва (C. submersum). Растуць у азёрах, сажалках, старыцах, канавах, утвараюць зараснікі.
Шматгадовыя водныя травяністыя бескаранёвыя расліны. Сцёблы тонкія, галінастыя, даўж. да 1,5 м. Лісце ў кальчаках, шматразова рассечана на лінейныя або ніткападобныя храсткаватыя долі. Кветкі дробныя, непрыкметныя, аднаполыя (апыленне падводнае). Плод — арэшак. Кармавыя расліны для рыб і вадаплаўных птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЁК,
1) від прадстаўлення на кірмашах у некат. еўрап. краінах, у т. л. ў Расіі і на Беларусі, у 18 — пач. 20 ст. Р. наз. скрынку з дзвюма круглымі адтулінамі з павелічальнымі шкельцамі, праз якія гледачы разглядвалі прымацаваныя да вяртушкі ўнутры скрынкі карцінкі рэліг. і свецкага зместу, нар.лубкі, пазней фотаздымкі з відамі гарадоў і інш. Паказ суправаджаўся вершаванымі тлумачэннямі акцёра-раёшніка. Раёшнікамі ці ралёшнікамі часта наз.бел. батлеечнікаў.
2) Устарэлая назва верхняга яруса глядзельнай залы ў тэатры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАНСА́РАВА СТРАФА́ (назва ад прозвішча франц. паэта 16 ст. П. дэ Рансара),
шасцірадковая страфа з рыфмоўкай ААбВВб. Першы ўзор Р.с. ў бел. паэзіі пакінуў В.Дунін-Марцінкевіч (першы раздзел паэмы «Халімон на каранацыі»). Р.с. напісаны верш Я.Купалы «Час!»:
Хай званы зазвоняць з жарам,
Хай музы́ка ў струны ўдара!
Гэй, паўстань, народ!
За сябе сам пастаяці
І за Бацькаўшчыну-маці
Йдзі, народ, на сход!
Ёю карыстаўся Я.Колас (верш «Вольнаму народу») і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЖАНЬ,
старажытная мера (адзінка) даўжыні. Назва ад стараж.-слав. «сягаці» — выцягваць, распасціраць рукі. С. карысталіся на Беларусі і ў Расіі з 11 ст. да ўвядзення метрычнай сістэмы мер (1918). Адрознівалі прамы С. — адлегласць паміж канцамі пальцаў выцягнутых (распасцёртых) рук (раўняўся 1,52 і 1,76 м) і касы — адлегласць паміж пальцамі нагі і рукі, выцягнутых па дыяганалі (2,16 і 2,48 м). У 18 — пач. 20 ст. 1 С. = 3 аршынам = 48 вяршкам =2,1336 м (гл. таксама Аршын, Вяршок).