геаметрычнае цела, атрыманае вярчэннем круга вакол восі, якая ляжыць у плоскасці гэтага круга і не перасякае яго. Часам Т. называюць толькі паверхню гэтага цела. Паверхня S і аб’ём V Т. вылічваецца паводле формул S = 4π2ar, V = 2π2ar2, дзе r — радыус круга, a — адлегласць цэнтра круга ад восі вярчэння.
Тор: r — радыус круга; a — адлегласць цэнтра круга ад восі вярчэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАКЕ́ЛІ,
вёска ў Бастунскім с/с Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл., на скрыжаванні аўтадарог Ліда—Геранёны і Радунь—Іўе. Цэнтр калгаса. За 15 км на ПдУадг.п. Воранава, 131 кмад Гродна, 9 кмадчыг. ст. Бастуны. 571 ж., 201 двор (2002). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1809).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРКІ́,
вёска ў Варатынскім с/с Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл., каля р. Ала, на аўтадарозе Бабруйск—Жлобін. Цэнтр калгаса. За 22 км на ПдУадг. Бабруйск, 132 кмад Магілёва, 6 кмадчыг. ст. Цялуша. 395 ж., 154 двары (2002). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Свята-Троіцкая царква (2-я пал. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́Р’Я,
рака ў Рэчыцкім, Хойніцкім і Калінкавіцкім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 46 км. Пачынаецца за 6 км на ПнУадв. Шаўлоў Калінкавіцкага р-на. Цячэ праз азёры на пойме р. Прыпяць і ўпадае ў раку за 4 км на ПнЗадв. Ломыш Хойніцкага р-на. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу 37 км. Прыток — Вужынецкі канал (справа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ДЗЕЛА,
вёска ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., на правым беразе р. Бярозаўка, каля аўтадарогі Глыбокае—Шаркаўшчына. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на ПнЗад горада і 15 кмадчыг. ст. Глыбокае, 200 кмад Віцебска. 422 ж., 181 двор (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл францысканцаў (1740).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗМЁНЫ,
вёска ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., на левым беразе р.Зах. Дзвіна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на ПнУадг. Міёры, 181 кмад Віцебска, 9 кмадчыг. ст. Верхнядзвінск. 378 ж., 151 двор (2002). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (2-я пал. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАЖАЛЕ́Т (адфранц. flageolet жалейка),
гук-абертон, які можа быць атрыманы на стр. смыкавых і шчыпковых муз. інструментах. Нагадвае тэмбр флейты (адсюль назва). Розныя прыёмы выканання Ф. засн. на частковым прыцісканні струны ў пунктах дзялення яе даўжыні на 2, 3, 4 і больш частак. Адрозніваюць Ф. натуральныя, якія атрымліваюцца ад адкрытай струны, і штучныя — ад прыціснутай (скарочанай). Ф. наз. таксама духавы муз. інструмент, падобны да флейты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАТЫ́НІЧЫ,
вёска ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Ганцавічы—Лагішын. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПдЗадг. Ганцавічы, 263 кмад Брэста, 14 кмадчыг. ст. Люсіна. 2686 ж., 1048 двароў (2002). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Успенская царква (1868).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́БНАЕ,
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Вял. Аўцюкі—Вял. Бор. Цэнтр сельсавета і унітарнага прадпрыемства. За 38 км на ПдУадг. Калінкавічы, 100 кмад Гомеля, 15 кмадчыг. ст. Маканавічы. 395 ж., 180 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа-сад, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕ́ПЛЕНЬ,
вёска ва Уздзенскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 43 км на ПнУадг. Узда, 45 кмад Мінска, 20 кмадчыг. ст. Рудзенск. 259 ж., 104 двары (2003). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. На паўн. ускраіне вёскі гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны і ранняга феадалізму.