ТУРКІ́,

вёска ў Варатынскім с/с Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл., каля р. Ала, на аўтадарозе Бабруйск—Жлобін. Цэнтр калгаса. За 22 км на ПдУ ад г. Бабруйск, 132 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Цялуша. 395 ж., 154 двары (2002). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Свята-Троіцкая царква (2-я пал. 19 ст.).

т. 16, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)