ПІКА́Р (Picard) Жан (21.7.1620, г. Ла-Флеш, Францыя — 12 ліп., паводле інш. звестак 12.10.1682),
французскі астраном. Чл. Парыжскай АН (1666). З 1655 праф. Калеж дэ Франс. Упершыню выканаў дакладнае градуснае вымярэнне дугі мерыдыяна паміж Парыжам і Ам’енам метадам трыянгуляцыі, выкарыстаўшы вугламерныя прылады з падзорнымі трубамі (1669—70). Даныя П. аб памерах Зямлі выкарыстаў І.Ньютан для пацвярджэння закону сусветнага прыцягнення і ўдакладнення формы Зямлі. Разамз Дж.Д.Касіні даў першае дакладнае вызначэнне паралакса Сонца. Заснаваў выданне першага астр. штогодніка (1679).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІШЧ Іван Уладзіміравіч (н. 21.10.1933, в. Пугачы Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі сілікатаў. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1996). Скончыў БПІ (1957). З 1965 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па тэарэт. асновах сінтэзу і вытв-сці керамічных пігментаў і фарбаў для дэкарыравання вырабаў з фарфору і шкла. Прапанаваў новыя кампазіцыі керамічных пігментаў на аснове недэфіцытных прыродных сілікатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫСЕ́ВАК Альберт Фаміч (н. 19.8.1939, г. Горлаўка Данецкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1998), праф. (1999). Скончыў Укр.ін-т інжынераў воднай гаспадаркі (1963; Кіеў). З 1971 у БПА. Навук. працы па асновах тэхналогіі машынабудавання, праблемах эфектыўных тэхналогій ахоўных пакрыццяў з павышанымі эксплуатацыйнымі ўласцівасцямі, стварэнні новых кампазіцыйных матэрыялаў.
Тв.:
Технология формирования газотермических водородостойких покрытий. Мн., 1998;
Математическое моделирование технологических задач в машиностроении. Мн., 2000 (разамз Ф.Ф.Клімовічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЧА́Г,
цвёрдае цела, здольнае паварочвацца вакол фіксаванай восі пад дзеяннем сіл, перпендыкулярных да восі вярчэння. Адзін з найпрасцейшых механізмаў (разамзколам і вінтом). Вядомы з глыбокай старажытнасці. Тэорыя раўнавагі Р. пад дзеяннем сіл цяжару распрацавана Архімедам. Пры дзеянні некалькіх сіл раўнавага Р. дасягаецца пры ўмове, што сума момантаў гэтых сіл раўняецца нулю (гл.Момант сілы). Шырока выкарыстоўваецца ў якасці элемента канструкцый механізмаў і машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫРКУНО́Ў Уладзімір Максімавіч (н. 2.3.1953, г.п. Целяханы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Д-рмед.н., праф. (1992). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1979), дзе і працуе (з 1990 заг. кафедры). Гал. гепатолаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па інфекц. хваробах, прафілакт. імунізацыі.
Тв.:
Практика инфекциониста. 2 изд. Мн., 1994 (разамз У.С.Васільевым, В.І.Комарам);
Немедикаментозное лечение инфекционных больных. Мн., 1996 (з імі ж).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛО́БЕЛЬ (Blobel) Гюнтэр (н. 21.5.1936, г. Вальтэрсдорф, Германія),
амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Д-р філасофіі (1967). Скончыў Цюбінгенскі ун-т (1960, Германія). З 1967 працаваў у Ракфелераўскім ун-це (з 1976 праф.). Навук. працы па вывучэнні малекулярных механізмаў транспарту бялкоў. Разамзінш. выявіў увесь механізм транспарту і ў 1980 сфармуляваў агульны прынцып сартавання бялкоў і іх дастаўкі ў клетачныя арганелы ці за межы клеткі (т.зв. «сігнальная гіпотэза»), Нобелеўская прэмія 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕ́КАЎ Іван Аўдзеевіч (19.5.1919, ст. Асінаўка Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 17.4.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Харкаўскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў-назіральнікаў (1939), Адэскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1940). У Вял.Айч. вайну зчэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Зах., Цэнтр. франтах. Камандзір эскадрыллі знішчальнага авіяпалка, капітан. Зрабіў 178 баявых вылетаў, збіў асабіста 15 самалётаў праціўніка, разамз вядзёным — 6, адзін самалёт тараніў, 23 знішчыў на аэрадромах. Загінуў у паветр. баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАБЕ́КАЎ Уладзімір Янокавіч (н. 19.1.1940, г. Грозны, Чэчня),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1981), праф. (1987). Скончыў Грозненскі нафтавы ін-т (1963). З 1963 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі. Навук. даследаванні па фізіка-хіміі свабоднарадыкальных працэсаў у тонкіх плёнках арган. і высокамалекулярных злучэнняў, стварэнні рэзістыўных і палярызацыйных матэрыялаў для электроннай прам-сці.
Тв.:
Механизм жидкофазного окисления кислородосодержащих соединений. Мн., 1975 (разамз Я.Ц.Дзянісавым, М.І.Міцкевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРЫО́ (Bériot) Шарль Агюст дэ (20.2.1802, г. Лёвен, Бельгія — 8.4.1870),
бельгійскі скрыпач, кампазітар, заснавальнік белы. скрыпічнай школы. Вучань П.Баё. Буйнейшы выканаўца 19 ст. У 1843—52 праф. Брусельскай кансерваторыі. У 1830—35 разамз жонкай, спявачкай М.Малібран, канцэртаваў у многіх краінах. Аўтар 10 канцэртаў для скрыпкі зарк., 11 варыяцый, фантазіі на раманс А.Даргамыжскага «Душачка-дзяўчына» і інш. Сярод вучняў А.В’ётан, Э.Сарэ. Аўтар кн. «Скрыпічная школа» (ч. 1—3, 1858).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́Я,
у стараж.-грэчаскай міфалогіі маці-Зямля, багіня падземнага царства, увасабленне аднаўленчых сіл зямлі, апякунка шлюбу і дзяцей. З’явілася зХаоса, нарадзіла Неба — Урана, які стаў яе мужам. Разам яны нарадзілі 6 тытанаў і 6 тытанід. Паводле загаду Геі яе сын Кронас вылегчаў Урана, з кропель крыві якога з’явіліся пачвары — эрыніі і гіганты. Гея валодала мудрасцю, давала ўсім парады. Яна падарыла Геры залатыя яблыкі вечнай маладосці, якія ахоўвалі гесперыды. У рым. міфалогіі Геі адпавядае Тэлус.