ПІШЧ (Іван Уладзіміравіч) (н. 21.10.1933, в. Пугачы Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі сілікатаў. Д-р тэхн. н. (1991), праф. (1996). Скончыў БПІ (1957). З 1965 у Бел. тэхнал. ун-це. Навук. працы па тэарэт. асновах сінтэзу і вытв-сці керамічных пігментаў і фарбаў для дэкарыравання вырабаў з фарфору і шкла. Прапанаваў новыя кампазіцыі керамічных пігментаў на аснове недэфіцытных прыродных сілікатаў.
Тв.:
Керамические пигменты. Мн., 1987 (разам з Г.М.Масленікавай).
Я.Г.Міляшкевіч.
т. 12, с. 395
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)