ваенныя дзеянні паміж ханам Вялікай Арды Ахматам і вял. князем маскоўскім Іванам III у 1480. У 1476 Іван III прыпыніў выплату Ардзе штогадовага грашовага «выхаду», які збіраўся з рус. зямель з часоў Батыя. Хан Ахмат, заняты барацьбой з Крымскім ханствам, толькі ў 1480 вырашыў пачаць актыўныя дзеянні супраць маскоўскага княства. Ён правёў перагаворы з вял. князем ВКЛ і каралём Польшчы Казімірам IV аб ваен. дапамозе. Іван III у сваю чаргу заключыў ваен. саюз з крымскім ханам Менглі-Гірэем (сапернікам Ахмат-хана) і дамовіўся пра выступленне яго супраць Казіміра IV. У студз. 1480 супраць Івана III паўсталі яго браты Барыс і Андрэй Большы, незадаволеныя ўзмацненнем улады вял. князя. Выкарыстаўшы гэтыя абставіны, восенню Ахмат распачаў свой паход. Імкнучыся абысці р. Ака, 8 кастр. Ахмат падышоў да прытока Акі р. Угра. Яго спроба фарсіраваць раку была адбіта сынам Івана III Іванам Маладым і братам вял.кн. Андрэем Меншым. Ахмат адышоў, верагодна, да Варатынска, дзе стаў чакаць падыходу Казіміра IV. Іван III, замацаваўшыся ў г. Крэменец, з мэтай выйграць час пачаў перагаворы з Ахматам. 30 вер.—3 кастр. Іван III паразумеўся з мяцежнымі братамі, і іх палкі прыйшлі ў Крэменец. 26 кастр. Угра замерзла. Аднак Ахмат, даведаўшыся пра месцазнаходжанне войск братоў Івана III і не атрымаўшы дапамогі ад саюзніка (у гэты час Менглі-Гірэй напаў на паўд. землі ВКЛ), не адважыўся наступаць. 11 ліст.тат.-манг. войскі адышлі на поўдзень. 6 студз. 1481 Ахмат быў забіты пры сутычцы з войскамі цюменскага хана Ібака, і ў Вял. Ардзе пачаліся міжусобіцы. Гэтыя падзеі паклалі канец мангола-тат. панаванню і Рус. дзяржава стала суверэннай.
Літ.:
Насонов А.Н. История русского летописания XI — начала XVIII в М., 1969. С 418—435;
Базилевич К.В. Внешняя политика Русского Централизованного государства. Вторая половина XV в. М., 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРА́ХАЎ Мікалай Мікалаевіч (28.10.1828, г. Белгарад, Расія — 5.2.1896),
рускі філосаф, публіцыст, літ. крытык. Чл.-кар.Пецярб.АН (1890). Вучыўся ў Кастрамской духоўнай семінарыі (1840—44), Пецярб. ун-це (1845—48). Скончыў Гал.пед.ін-т (1851). Выкладаў прыродазнаўчыя дысцыпліны ў Адэсе і Пецярбургу. З 1861 супрацоўнічаў у час. «Время», «Эпоха», «Гражданин», «Библиотека для чтения», быў рэдактарам «Отечественных записок» і выдаўцом час. «Заря». з 1873 служыў у Пецярб. публічнай б-цы, з 1885 — у Вучоным к-це пры Мін-ве нар. асветы. У філас. працах «Пісьмы пра арганічнае жыццё» (1859), «Значэнне гегелеўскай філасофіі ў цяперашні час» (1860), «Свет як цэлае» (1872) на аснове рэліг.метафіз.антрапацэнтрызму і почвеніцтва абгрунтаваў ідэі адносна абмежаванасці і складана-іерархічнай будовы свету, а таксама нац. глебы («почвы») як асновы сац. і духоўнага развіцця Расіі. На яго думку, вяршыня іерархіі светабудовы — чалавек, ён займае цэнтр. месца па ўсіх напрамках сувязей, што злучаюць свет у адно цэлае. У мастацтве гал. лічыў узнаўленне нац. характару і вераванняў рус. народа. Вышэйшым узорам лічыў творчасць Л.М.Талстога, высока цаніў паэзію А.С.Пушкіна, А.А.Фета, Я.П.Палонскага, творы А.І.Герцэна, Ф.М.Дастаеўскага. Падрыхтаваў збор твораў А.А.Грыгор’ева (1876), напісаў 1-ю біяграфію Дастаеўскага і ўспаміны пра яго. Аўтар прац: «Пра асноўныя паняцці псіхалогіі і фізіялогіі» (1886), «Пра вечныя ісціны: Мае спрэчкі аб спірытызме» (1887), «Вучэнне пра Бога на пачатках розуму» (1893), «Філасофскія нарысы» (1895) і інш. Перакладаў філас. і навук. працы Ф.Шэлінга, К.Фішэра, І.Тэна, Ф.Ланге.
Тв.:
Переписка Л.Н.Толстого с Н.Н.Страховым, 1870—1894 // Толстовский музей. СПб., 1914 Т. 2.
Літ.:
Левицкий С.А. Очерки по истории русской философии и общественной мысли. Т. 1. Франкфурт-на-Майне, 1983;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭНДА́ЛЬ [Stendhal; сапр.Бейль (Beyle) Анры Мары; 23.1.1783, г. Грэнобль, Францыя — 23.3.1842],
французскі пісьменнік; пачынальнік класічнага рэалізму. Скончыў грэнобльскую Цэнтр. школу (1799). У 1800—02, 1805—14 служыў у напалеонаўскай арміі, удзельнічаў у паходзе Напалеона на Маскву. У 1814—21 жыў у Італіі. На светапогляд С. паўплывала матэрыялістычная філасофія франц. асветнікаў. Друкаваўся з 1815 Першыя творы прысвяціў музыцы («Жыццё Гайдна, Моцарта і Метастазіо», 1817; «Жыццё Расіні», 1824). Свае эстэт. погляды выклаў у кн. «Гісторыя жывапісу ў Італіі» (1817), трактатах «Пра каханне» (1822) і «Расін і Шэкспір» (1823—25), арт. «Вальтэр Скот і «Прынцэса Клеўская» (1830). Ён адзначаў, што л-ра павінна выяўляць свой час, праўдзіва і натуральна адлюстроўваць чалавека, аналізаваць яго ўнутр. свет, дыялектыку пачуццяў, абумоўленых фіз. і духоўным складам асобы, якая залежыць ад асяроддзя, выхавання і грамадскіх умоў быцця. Гэтыя прынцыпы С. рэалізаваў у створаным ім жанры сац.-псіхал. рамана, першым вопытам якога стаў раман «Арманс» (1827). У раманах «Чырвонае і чорнае» (1830, неаднаразова экранізаваны), «Люсьен Левен» (апубл. 1894, незавершаны) гісторыя духоўнага развіцця маладой асобы і аналіз розных слаёў франц. грамадства. Блізкая С. італьян. тэма — тэма страсці, чалавечай актыўнасці і самаахвяравання ў рамане «Пармскі манастыр» (1839) і зб. навел «Італьянскія хронікі» (апубл. 1855). Аўтар дарожных нататак «Рым, Неапаль і Фларэнцыя» (1817), «Прагулкі па Рыме» (1829), «Запіскі турыста» (1838), аўтабіягр. твораў «Успаміны эгатыста» (апубл. 1892), «Жыццё Анры Брулара» (апубл. 1890), рамана «Лам’ель» (апубл. 1889, незавершаны) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—12. М., 1978.
Літ.:
Виноградов А.К. Стендаль и его время. 2 изд. М., 1960;
Реизов Б.Г. Стендаль: Худож. творчество. Л., 1978;
Тимашева О.В. Стендаль. М., 1983;
Стендаль: Библиогр. рус. переводов и критич. лит. на рус. яз. [Ч. 1—2]. М., 1961—95.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯНГА́Н, Ганконг,
асобны адм. раён на ПдУ Кітая, на ўзбярэжжы Паўд.-Кітайскага мора. Пл. 1066 км². Нас. 7,12 млн.чал. (2000), больш за 98% — кітайцы. Адм. ц. — г.Сянган (Вікторыя). Міжнар. цэнтр знешнегандл. (у т. л. рээкспарт) і валютна-фін. аперацый (больш за 140 банкаў). Буйны прамысл. цэнтр (больш за 43 тыс. прадпрыемстваў); каля 80% прадукцыі ідзе на экспарт. Прам-сць: швейная, абутковая, эл.-тэхн., электронная, тэкст., харч., тытунёвая, нафтахім., суднабудаўнічая, цэм., фарфора-керамічная і інш.Вытв-сць пластмасавых вырабаў, гал. чынам цацак. Вытв-сць электраэнергіі 27 млрд.кВт∙гадз (1996). Інтэнсіўнае агародніцтва, кветкаводства, свіна- і птушкагадоўля. Рыбалоўства. Кампаніі С. кантралююць гандл. флот агульным танажом 60 млн.т дэдвейт. Экспарт і рээкспарт прамысл. прадукцыі, ювелірных вырабаў, цацак. Турызм (штогод больш за 3 млн.чал.).
Тэр. С. ўваходзіла ў склад Кіт. дзяржавы з 3 ст. да н.э., але пасяленні тут з’явіліся толькі ў 11 ст. У час англа-кітайскай вайны 1840—42 англічане захапілі в-аў Сянган. Нанкінскім дагаворам 1842ён замацаваны за Вялікабрытаніяй у «вечнае валоданне». У выніку англа-франка-кітайскай вайны 1856—60 англічане захапілі паўд.ч. п-ва Каўлун. У 1898 Вялікабрытанія ўзяла ў арэнду на 99 гадоў яшчэ адну ч. п-ва Каўлун з прылеглымі астравамі, т.зв. «Новую тэрыторыю». Да пач. 20 ст. С. стаў адным з найбуйн. гандл. цэнтраў і партоў на Д. Усходзе. У 2-ю сусв. вайну акупіраваны яп. войскамі (1941—45). Пасля вайны адбыўся хуткі эканам. рост, які паставіў С. у адзін шэраг з новымі індустр. краінамі Усх. і Паўд.-Усх. Азіі. У 1984 падпісаны дагавор паміж урадамі КНР і Вялікабрытаніі аб вяртанні С. ў склад Кітая ў 1997. Пры гэтым урад КНР гарантаваў захаванне ў С. капіталіст. ладу паводле канцэпцыі «адна краіна — дзве сістэмы». З 1.7.1997 С. перайшоў пад юрысдыкцыю КНР як спец.адм. раён з уласным аўт. урадам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРЫ́ФНАЯ СЕ́ТКА,
шкала, якая ў форме тарыфных каэфіцыентаў вызначае суадносіны тарыфных ставак работнікаў розных разрадаў; адзін з асн. элементаў тарыфнай сістэмы. З яе дапамогай робіцца дыферэнцыяцыя і рэгуляванне асн. часткі заработнай платы розных прафес.-кваліфікацыйных груп работнікаў у залежнасці ад значэння галіны эканомікі, складанасці, зместу і спецыфікі працы у рабочых, спецыялістаў, кіраўнікоў, агульных умоў працы. Складаецца з тарыфных разрадаў і тарыфных каэфіцыентаў, якія ім адпавядаюць.
На Беларусі колькасць разрадаў і міжразрадныя суадносіны тарыфных каэф. з часу ўвядзення «Адзінай тарыфнай сеткі Рэспублікі Беларусь» (студз. 1992) мяняліся некалькі разоў у залежнасці ад тарыфных ставак 1-га разраду, а таксама ў сувязі з інфляцыяй і фін. магчымасцямі дзяржавы. На 1.1.2002 існуе 27-разрадная сетка з суадносінамі паміж крайнімі разрадамі 1 : 7,84. Рабочыя ўсіх галін эканомікі размеркаваны з 1-га па 8-ы разрад уключна. Некаторыя прафесіі рабочых (грузчыкі, вадзіцелі, ліфцёры і інш.) у тарыфна-кваліфікацыйны даведнік не ўнесены і ім устаноўлены месячныя аклады. У катэгорыі служачых вылучаны наст. групы: тэхн. выканаўцы (з 5-га па 10-ы разрад), спецыялісты ўсіх галін эканомікі (з 10-га па 15-ы разрад), кіраўнікі падраздзяленняў (з 14-га па 23-і разрад), кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў (з 16-га па 23-і разрад) і інш. У бюджэтнай сферы з 8-га па 21-ы разрад размеркаваны работнікі культуры, уключаючы кіраўнікоў, з 13-га па 17-ы — урачы, з 17-га па 23-і — кіраўнікі мед. устаноў, з 16-га па 21-ы — навук. супрацоўнікі, з 22-га па 27-ы — кіраўнікі ВНУ. У залежнасці ад умоў працы, меры адказнасці і інш. да тарыфных ставак рабочых адпаведных разрадаў ужываецца каэф. павышэння ставак (напр., у рабочых, якія працуюць у шахтах, на буд-ве метрапалітэна ён складае 1,9).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́НДРАВЫЯ ЗО́НЫ,
прыродныя зоны мацерыкоў у арктычных і субарктычных паясах (пераважна ў Паўн. паўшар’і), у прыродных ландшафтах якіх пераважае тундра. У Паўн. паўшар’і працягваецца паласой 300—500 км шырыні ўздоўж паўн. узбярэжжаў Еўразіі (больш за 3 млн.км²), у Паўн. Амерыцы і прылеглых астравах — паміж арктычных пустынь зонай на Пн і лесатундравай зонай на Пд. Асобныя ўчасткі горнай тундры (напр., у гарах Сібіры) знаходзяцца на значнай адлегласці ад марскога ўзбярэжжа. У Паўд. паўшар’і ўчасткі Т.з. на астравах каля Антарктыды.
Вызначаецца нізкім радыяцыйным балансам [у Паўн. паўшар’і на Пн 29—34 кДж/см² (7—8 ккал/см²), на Пд да 84 кДж/см² (да 20 ккал/см²), з кастр. па крас.ён адмоўны], суровай працяглай зімой (8—9 мес), у час якой 60—80 сут доўжыцца палярная ноч. Сярэднія т-ры студз. ад -5 °C да -10 °C, на ПнУ Сібіры і Д. Усходзе да -50 °C. Снегавое покрыва трымаецца з кастр. па чэрв., частыя бураны. Лета кароткае з працяглым палярным днём, т-ры да 10—15 °C адзначаюцца 2—3 мес (найб. цёплы ліп.. жн.); замаразкі магчымы ў любы дзень лета. Характэрна высокая вільготнасць паветра, частыя туманы, імжа. Ападкаў на раўнінах 200—400 мм. у гарах да 750 мм за год. Выпаральнасць нізкая, што спрыяе ўтварэнню балот і пераўвільготненых глеб (гл.Тундравыя глебы). Вегетац. перыяд да 50—100 сут. Пераважае бязлессе, разрэджанае імхова-лішайнікавае, месцамі травяное покрыва. Характэрны карлікавыя дрэвавыя расліны. сланікі, кусты. Пашырана шматгадовая мерзлата, формы мярзлотнага рэльефу, азёры, балоты. Для жывёльнага свету характэрны паўн. алень, воўк, лемінг, пясец. белая і тундравая курапаткі, вадаплаўныя птушкі. шматлікія камары і інш. Насельніцтва занята аленегадоўляй, рыбалоўствам, паляваннем на пушнога і марскога звера, зборам ягад, у асобных рэгіёнах здабычай карысных выкапняў.
цэнтр міжнар. грамадска-паліт. і культ.-асв.слав. руху, які дзейнічаў на тэр.СССР у 1941—47. Утвораны 5.10.1941 паводле рашэння 1-га Усеслав. мітынгу (Масква, 8—11.8.1941). Мэты: устанаўленне сувязі з антыфаш. нац.-вызв.рухам Супраціўлення ў слав. краінах, з замежнымі прагрэс. (на погляд кіраўніцтва СССР) слав. арг-цыямі; збор і распаўсюджанне матэрыялаў і дакументаў пра барацьбу слав. народаў супраць фашызму і пра злачынствы ням.-фаш. акупантаў; садзейнічанне падрыхтоўцы і арганізацыі чэш., польскіх і інш.вайск. часцей, што фарміраваліся на тэр.СССР. Старшыня к-та — сав.ген.-лейт. А.С.Гундараў. Паводле Палажэння аб У.к. ад 6.4.1942, ён складаўся з Прэзідыума (у яго складзе Я.Купала) і 6 нац. секцый: рус. (кіраўнік А.М.Талстой), укр. (А.Е.Карняйчук), бел. (Я.Колас), польскай (В.Л.Васілеўская), чэш. (З.Неедлы), паўднёваслав. (Б.Масларыч); бюро абслугоўвання слав. прэсы за мяжой; арганізац.-масавага аддзела. Дзейнасць У.к. падтрымлівалася кіраўніцтвам СССР, камуніст. і рабочымі партыямі слав. краін. З 1942 выдаваўся час. У.к. «Славяне» (1942—58). Формы работы к-та: агітацыя і прапаганда, арганізацыя Усеслав. антыфаш. мітынгаў у Маскве (4—5.4.1942, 9 і 16.5.1943, 14.3 і 6.4.1944) і радыёмітынгаў (больш за 70 у 1943—44), распаўсюджванне праз друк, у т. л. замежны, адозваў, зваротаў і інш. дакументаў, арганізацыя штотыднёвых радыёперадач на ўсе слав. краіны на ўкр., бел., польскай, чэш., славацкай, сербскай, харвацкай, славенскай і балг. мовах; наладжванне вечарын слав. культуры, лекцый, выставак, сустрэч з партызанамі і воінамі. К-т падтрымліваў сувязі са слав. арг-цыямі ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, краінах Лац. Амерыкі. У 1944—45 у вызваленых ад фашызму слав. краінах узніклі нац.слав. к-ты. Да канца 1945 У.к. устанавіў сувязі са 130 замежнымі слав. арг-цыямі. У снеж. 1946 у Бялградзе створаны новы міжнар.слав. цэнтр — Агульнаславянскі к-т, а У.к. у 1947 пераўтвораны ў Славянскі к-тСССР (скасаваны ў 1962, функцыі перададзены Сав. к-ту абароны міру).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЗІЯКРА́ТЫ (франц. physiocrates ад грэч. physis прырода + kratos сіла, улада, панаванне),
прадстаўнікі аднаго з кірункаў класічнай школы палітэканоміі і сацыялогіі эканамічнай 18 ст.
Школа Ф. узнікла ў Францыі, тэорыі Ф. распрацоўваліся таксама ў Італіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Швецыі і інш. Заснавальнік кірунку Ф. — Ф.Кенэ, асн. прадстаўнікі — А.Р.Ж.Цюрго, П.С.Дзюпон дэ Немур, В.Мірабо, Г.Летрон, П.Мерсье дэ ла Рыўер. Філас. аснова вучэння Ф. — ідэя натуральнага права. У процівагу меркантылізму Ф. лічылі, што асн. багацце дзяржавы паходзіць з вытв-сці, найперш сельскагаспадарчай, а не з грашовага абарачэння. Абсалютызуючы эканам. і сац. значэнне с.-г. працы, яны вылучалі ў грамадстве класы вытворчыя (працаўнікі сельскай гаспадаркі, землеўладальнікі) і непрадукцыйны (бясплодны, які аб’ядноўваў сац. слаі, што не мелі непасрэднага дачынення да земляробства). Ф. адстойвалі ідэю неўмяшання дзяржавы ў эканоміку, крытыкавалі спробы ўлады рэгуляваць прам-сць, асабліва з дапамогай падаткаабкладання.
На Беларусі вучэнне Ф. пашырылася ў 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. Прыхільнікам ідэі натуральнага парадку выступаў І.Страйноўскі, які разумеў пад ім адзінства фіз. і маральнага парадку, законаў прыроды і грамадства; прынцыпы натуральнага права ён разглядаў у якасці крытэрыяў дасканаласці сац.-паліт. ладу, крыніцы правоў асабістай свабоды, узаемнай дапамогі, прыватнай уласнасці. Ідэю натуральнай абумоўленасці грамадскіх адносін падтрымліваў І.Я.Масальскі, які падкрэсліваў неабходнасць больш эфектыўнага выкарыстання зямлі і сял. працы як адзінай крыніцы ўсіх багаццяў, выступаў за паляпшэнне матэрыяльных умоў жыцця і ўзроўню адукацыі сялян. І.І.Храптовіч звязваў магчымасць пастаяннага росту забяспечанасці і асветы для ўсіх з арганізацыяй грамадскага жыцця ў адпаведнасці з патрабаваннямі натуральнага парадку, згодна з якім кожны павінен працаваць на тым месцы, якое яму наканавана. Погляды Ф. развівалі М.Ф.Карповіч, В.Калінскі, якія лічылі, што ўзровень дзярж. дабрабыту залежыць ад земляробаў — асн. стваральнікаў багаццяў, а ўсе сац. супярэчнасці яны звязвалі з цяжкім эканам. становішчам і нізкім узроўнем адукацыі сялянства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫЦЭРО́Н (Cicero) Марк Тулій (3.1.106 да н.э., Арпінум — 7.12.43 да н.э.),
старажытнарымскі дзярж. і паліт. дзеяч, прамоўца, філосаф-асветнік, пісьменнік. З саслоўя коннікаў. З 63 да н.э. консул, пасля выкрыцця ім змовы Катыліны лідзіраваў у сенаце. У 58—57 да н.э. ў выгнанні. Пасля забойства Цэзара (44 да н.э.) зноў пачаў актыўную паліт. дзейнасць. Загінуў у час рэпрэсій М.Антонія і Актавіяна Аўгуста. Філас. погляды Ц. склаліся пад уплывам ідэй розных філас.сістэм. Сваёй мэтай лічыў філас. асветніцтва рымлян: знаёміў грамадзян з рознымі вучэннямі і школамі, прывіваў ім любоў і павагу да мудрасці. Шмат увагі аддаваў тэарэт. распрацоўцы праблем маралі і маральнага ўдасканалення асобы («Аб межах дабра і зла», «Аб лёсе», «Аб абавязках», «Аб дружбе»), Абвяргаў вучэнні аб т.зв. вышэйшых дабрачыннасцях і рэкамендаваў кіравацца самой прыродай; крытычна ставіўся да прымхаў і ў той жа час абгрунтоўваў «чыста філасофскую» рэлігію («Аб прыродзе багоў»), Паліт. ідэал Ц. — дзяржава, якая спалучае ў сабе элементы манархіі, арыстакратыі і дэмакратыі, узорам якой ён лічыў Рым. рэспубліку 3 — пач. 2 ст. да н.э. Вядомы таксама як тэарэтык маст. слова, адзін з заснавальнікаў рыторыкі як навукі. Яго творы — узор класічнай польскай мовы. Яго гуманіст. ідэі паўплывалі на развіццё еўрап. грамадскай і паліт. думкі ў перыяд Адраджэння і ў эпоху Асветніцтва, у т. л. на светапогляд Ф.Скарыны, С.Буднага, А.Волана і інш. Сугучны ідэям Ц. і некаторыя ідэі Статутаў ВКЛ. На Беларусі творы Ц. сталі папулярнымі з 16 ст. Яны знаходзіліся ў б-ках ВКЛ на мове арыгінала і ў перакладзе на польскую мову, актыўна вывучаліся ў школах.
Тв.:
Рус.пер. — Философские трактаты. М.,1985;
О старости. О дружбе. Об обязанностях. 2 изд. М.,1993;
Диалоги. 2 изд. М., 1994;
Три трактата об ораторском искусстве. 2 изд. М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУЖА́Я МО́ВА,
1) выказванне іншай асобы, выкладзенае аўтарам або апавядальнікам. У залежнасці ад лексіка-сінтакс. сродкаў і спосабаў перадачы Ч.м. адрозніваюцца прамая мова, ускосная мова і няўласна-прамая мова. Шырокае выкарыстанне Ч.м. — характэрная асаблівасць мастацкага стылю і размоўнага стылю.
Кожная з разнавіднасцей Ч.м. мае свае стыліст. асаблівасці. Прамая мова, якая дакладна адлюстроўвае мову персанажа, а таксама ўключае словы аўтара, дапамагае пісьменніку адлюстраваць моўныя асаблівасці герояў, іх паводзіны, характар, зрабіць вобраз больш жыццёвым. Ускосная мова, якая перадае чужое выказванне з пункта гледжання і ад імя аўтара ці апавядальніка, дазваляе больш яскрава выказаць аўтарскую ацэнку падзеі, з’явы, паведамлення. У няўласна-прамой мове захоўваюцца асн. лексічныя, сінтакс. і інш. асаблівасці Ч.м., нярэдка выяўляюцца і адносіны аўтара да таго, што думае, гаворыць, робіць персанаж. Прыклады Ч.м.: «Калі вобыск быў скончаны, ротмістр строга сказаў Лабановічу: «Калі вы ў трохдзённы тэрмін не выедзеце самі, дык я вас арыштую і адашлю этапам да месца вашага пражывання» (Я.Колас; прамая мова); «Калі вобыск быў скончаны, ротмістр катэгарычна заявіў Лабановічу, каб ён пакінуў горад, калі не хоча быць высланым па этапе» (ускосная мова); «Ротмістр скончыў вобыск і катэгарычна заявіў: халі Лабановіч у трохдзённы тэрмін не выедзе сам, дык яго арыштуюць і адашлюць этапам да месца яго пражывання» (няўласна-прамая мова).
2) Замежная мова ў тэксце мастацкага, навук., публіцыстычнага і інш. твораў. У маст. л-ры Ч.м. звычайна — выказванне персанажа на роднай або характэрнай для яго і чужой аўтарскаму апавяданню мове. У навук.-публіцыстычнай л-ры Ч.м. — цытацыя або ўстойлівыя выразы на замежнай мове. Ч.м. перадаецца літарамі адпаведнага замежнага алфавіта або літарамі аўтарскай мовы. Пераклад Ч.м. звычайна даецца ў падрадковых спасылках. Гл. таксама Варварызм.
Літ.:
Будагов Р.А. Литературные языки и языковые стили. М., 1967;