БАРЫСЕ́НКА (Уладзімір Аляксандравіч) (25.1.1912, в. Пеніца Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 12.4.1993),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Сумскае артыл. вучылішча (1937), афіцэрскую артыл. школу (1950). У Чырв. Арміі з 1931. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Ленінградскім і 2-м Бел. франтах. Удзельнік прарыву блакады Ленінграда, вызвалення Прыбалтыкі, Беларусі. У лютым 1944 каля Араніенбаўма (цяпер г. Ламаносаў, Расія) артполк пад яго камандаваннем знішчыў глыбокаэшаланіраваныя ўмацаванні, дзесяткі танкаў і гармат праціўніка. Да 1957 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСЯНКО́Ў (Пётр Харытонавіч) (26.11.1908, в. Вылева Добрушскага р-на Гомельскай вобласці — 20.6.1969),
Герой Сав. Саюза (1945). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч.вайну ўдзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі, баёў ва Усх. Прусіі, Германіі. Вызначыўся ў баі каля г. Добеле (Латвія) у 1944: экіпаж танка, у складзе якога Басянкоў быў механікам-вадзіцелем, адбіў атаку 8 танкаў праціўніка (4 з іх знішчыў). Калі танк загарэўся, жывым з экіпажа застаўся адзін Басянкоў, які не спыніў бою.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТРАКО́Ў (Міхаіл Рыгоравіч) (5.8.1922, в. Радуга Веткаўскага р-на Гомельскай вобласці — 16.1.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Майкопскае бранятанк. вучылішча (1943). У Вял.Айч.вайну з 1941 удзельнік баёў на Паўн. Каўказе, Кубані, Беларусі, у Літве, Усх. Прусіі. У ходзе баёў у Прыбалтыцы ў 1944 танк. рота пад камандаваннем ст. лейт. Батракова прарвала абарону ворага на правым беразе Нёмана каля Каўнаса, адбіла 4 контратакі праціўніка, знішчыла 14 танкаў. Загінуў у баі на тэр.Усх. Прусіі. У в. Радуга яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ХАРАЎ (Пётр Міхайлавіч) (7.1.1920, в. Грыневічы Лагойскага р-на Мінскай вобласці — 1987),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч.вайну з ліп. 1941 на Паўд.-Зах., Бранскім, 1-м Бел. і інш. франтах. Лейтэнант Бахараў вызначыўся ў вер. 1943: на тэр. Чарнігаўскай вобласці ўзвод бранябойшчыкаў пад яго камандаваннем адбіў атаку праціўніка; пры фарсіраванні Дняпра ў Брагінскім раёне група байцоў на чале з Бахаравым ліквідавала варожы заслон на в-ве, на правым беразе захапіла і ўтрымала плацдарм. Да 1974 у органах МУС.
Маршал Сав. Саюза (1968), Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1938) і Генштаба (1948). З 1929 служыў у БВА. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Варонежскім, Сцяпным, 1-м і 2-м Укр., 1-м і 3-м Бел. франтах: нач. штаба мотадывізіі, камандзір стралк. дывізіі, карпусоў. Удзельнік Беларускай аперацыі 1944. У 1954—65 камандуючы войскамі ППА Маскоўскай акругі. У 1966—78 галоўнакамандуючы войскамі ППА краіны — нам. міністра абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ТЧЫКАЎ (Генадзь Іванавіч) (10.3.1914, в. Міхееўка Кудымкарскага р-на Пермскай вобл., Расія — 10.12.1944),
удзельнік партыз. руху на Украіне і Беларусі ў Вял.Айч.вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ленінградскую ваен. школу сувязі (1936). У сак. 1943 на чале групы разведчыкаў закінуты ў тыл ворага, дзейнічаў у раёне Гомеля, Чарнігава, Шчорса, Ноўгарада-Северскага, са снеж. 1943 у Баранавічах, Ваўкавыску, Слоніме, Бярозе, Ружанах; група перадала ў штаб 1-га Бел. фронту больш за 450 данясенняў. Загінуў у баі на тэр. Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БРЭСЛА́Ў»
(«Breslau», № 36),
кодавая назва карнай аперацыі ням. фашыстаў у акупіраваным Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл. ў Вял.Айч.вайну. Праводзілася 5—19.9.1942 сіламі 5 батальёнаў вермахта, вучэбнага палка ВПС і паліцэйскіх падраздзяленняў з мэтай акружыць і знішчыць партызан, якія наносілі ўдары па гарнізонах фашыстаў у в. Прыбар і Ніканавічы. У ходзе аперацыі каля в. Ухлясць карнікі атрымалі адпор, вялі працяглы бой з партызанамі, але не здолелі акружыць іх і знішчыць. У раёне аперацыі фашысты загубілі больш за 1000 сав. грамадзян.
аўстрыйскі военачальнік. Фельдмаршал (1833). Князь. На вайск. службе з 1805. Вызначыўся ў Лейпцыгскай бітве 1813. Галоўнакаманд. габсбургскімі войскамі ў Чэхіі (з 1840). Кіраваў задушэннем Пражскага паўстання 1848, рэв. выступленняў у Вене (кастр. 1848) і Венгрыі (канец 1848 — пач. 1849). 12.4.1849 адкліканы з арміі. Губернатар федэральнай крэпасці Майнц (з 1859). Чл. верхняй палаты аўстр. парламента, кіраўнік кансерватыўнай арыстакратыі (з 1861). Аўтар твора «Зімовая кампанія 1848—1849 гг. у Венгрыі» (1851) пра вайну супраць венг. паўстанцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВІ́ЦЭ-АДМІРА́Л ДРОЗД»,
гвардзейскі эсмінец сав. Чырванасцяжнага Балт. флоту, які вызначыўся ў Вял.Айч.вайну. Да 13.2.1943 наз. «Стойкі», перайменаваны ў гонар сав. флатаводца беларуса В.П.Дразда, які загінуў. Уступіў у строй у 1940. У 1941—42 удзельнічаў у баявых дзеяннях флоту ў Рыжскім заліве, эвакуацыі гарнізона п-ва Ханка, абароне Ленінграда (падтрымліваў артыл. агнём часці сухап. войск) і інш. За мужнасць і адвагу атрымаў гвардз. званне (3.4.1942), увесь экіпаж узнаг. ордэнамі і медалямі. Выключаны са складу ВМФСССР у 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ЗІЯ (Alesia),
старажытнае гальскае паселішча-опідум (сучасны г. Аліз-Сент-Рэн, Францыя), аблогай і ўзяццем якога Юлій Цэзар у 52 да н.э. скончыў шматгадовую гальскую вайну. Займала пл. 57 га, была абкружана сцяной і ровам. Алезія абараняла 20-тыс. войска галаў на чале з Верцынгетарыгам. Раскопкамі выяўлены рэшткі тысяч гальскіх воінаў (са зброяй і інш. рэчамі), якія па загадзе Цэзара былі скінуты ў выкапаны рымлянамі аблогавы роў даўжынёй 13 км; гальскія і правінцыяльна-рымскія дамы (пасля вайны жыццё ў Алезіі працягвалася), храмы, арэна.