МЯРЭ́ЖКА (Віктар Іванавіч) (н. 28.7.1937, с. Кольгенфельд Растоўскай вобл., Расія),
расійскі кінасцэнарыст. Засл. дз. маст.Расіі (1988). Скончыў Укр.паліграф.ін-т (1961), Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1968). Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Добры дзень і бывай!» (1973), «Вас чакае грамадзянка Ніканорава», «Багна» (абодва 1978, апошні з Р.Чухраем), «Радня», «Палёты ў сне і наяве» (абодва 1982, за апошні Дзярж. прэмія СССР 1987), «Курачка Раба» (1994) і інш., у якіх узнімаюцца маральныя праблемы сучаснасці, узаемадзеяння грамадства і асобы. Яны адметныя спалучэннем драм., эксцэнтрычных і лірыка-камічных элементаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯШЧО́РСКАЯ НІЗІ́НА, Мяшчора. У цэнтр.ч.Усх.-Еўрап. раўніны, паміж рэкамі Клязьма (на Пн), Масква (на ПдЗ), Ака (на Пд), Судагда і Колп (на У), у межах Маскоўскай, Уладзімірскай і Разанскай абл.Расіі. Алювіяльна-зандравая плоская раўніна (выш. 80—130 м на Пд, 120—130 м на Пн). Складзена з водна-ледавіковых і рачных пяскоў і суглінкаў. Рэкі — Бужа, Цна, Поля, Гусь, Пра і інш. Шмат азёр (Шатурскія, Спас-Клепікаўскія) і балот (Шатурскія, Тугалескі Бор, Гусеўскія і інш.). Мяшаныя лясы, на пясках — хваёвыя бары, па далінах рэк — лугі. Характэрны ландшафты аполляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў СССР у 1920—30-я г., адна з форм аўтаноміі. Ствараліся там, дзе нац. меншасці прадстаўлялі невял., але кампактную групу насельніцтва. Знаходзіліся ў складзе саюзных і аўтаномных рэспублік, краёў і абласцей. У РСФСР было каля 100 Н.р., гал. чынам у Якуціі, Бурат-Манголіі, Усх. Сібіры, Амурскай вобл., Далёкаўсходнім краі. У 1990-я г. Н.р. у Расіі адноўлены (напр., створаны Нямецкі Н.р. у Алтайскім краі, 1991, Азоўскі ням. Н.р. у Омскай вобл., 1992). На Беларусі ў 1932—37 існаваў Польскі нацыянальны раён у БССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЙГА́ЎЗ (Станіслаў Генрыхавіч) (21.3.1927, Масква — 24.1.1980),
расійскі піяніст, педагог. Сын Г.Г.Нейгаўза. Нар.арт.Расіі (1978). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950, клас Г.Нейгаўза), з 1957 выкладаў у ёй (з 1975 праф.). Яго творчасць вылучалася мастацтвам імправізацыйнасці, глыбокім лірызмам, паэтычнасцю, эмацыянальнасцю. Выступаў як саліст і ансамбліст, у т. л. ў дуэце з бацькам. Найб. вядомы як інтэрпрэтатар твораў Ф.Шапэна і А.Скрабіна. У рэпертуары таксама творы Л.Бетховена, В.А.Моцарта, Ф.Ліста, І.Брамса, Р.Шумана, М.Равеля, С.Рахманінава, С.Пракоф’ева і інш. Сярод вучняў У.Крайнеў.
расійскі дырыжор, педагог. Нар.арт.Расіі (1980). Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1960). З 1957 гал. дырыжор аркестра Рус.нар. хору імя М.Пятніцкага, з 1960 — Ансамбля нар. танца СССР. З 1973 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Аркестра рус.нар. інструментаў. З 1985 адначасова выкладае ў Рас. акадэміі музыкі імя Гнесіных (з 1991 праф.). Першы выканаўца пералажэнняў для аркестра рус.нар. інструментаў многіх твораў муз. класікі, сучасных рас. і замежных кампазітараў. Дзярж. прэмія СССР 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«О́МЛАДЗІНА»
(сербскае моладзь),
«Аб’яднанне сербскай моладзі», культурна-асветніцкая і грамадска-паліт.арг-цыя ў Сербіі і Ваяводзіне (уваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі) у 1866—72. Аб’яднала культ.-асв. гурткі студэнтаў і інтэлігенцыі і абвясціла сябе прадстаўнічым органам усіх паўд.-слав. народаў; падтрымлівала кантакты з балг.нац.-вызв. рухам, культ. дзеячамі Чэхіі, Славакіі, Расіі. З 1870 у складзе «О.» аформілася рэв.-дэмакр. плынь на чале з С.Маркавічам, якая імкнулася ператварыць «О.» ў рэв.паліт. партыю. У 1871 «О.» забаронена ўладамі Сербіі і Аўстра-Венгрыі, але яшчэ некаторы час існавала тайна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЭКА́ТР (франц. pas de quatre),
1) у балеце танец 4 выканаўцаў. Муз.-танц. форма можа мець розную структуру. Найб. пашыраны кампазіцыя, у якой аб’яднаны 2 па-дэ-дэ (у партытуры «Спячай прыгажуні» П.Чайкоўскага), або танец 4 танцоўшчыкаў (танец 4 кавалераў у «Раймондзе» А.Глазунова, балетмайстар М.Петыпа) ці 4 танцоўшчыц (балет «Падэкатр» Ц.Пуні, балетмайстар Ж.Ж.Перо).
2) Бальны танец англ. паходжання. Вядомы з 19 ст.Муз. памер 12/8. Тэмп павольны. Пашыраны ў еўрап. краінах, у т. л. на Беларусі і ў Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНСІЁН (франц. pension ад лац. pensio плацеж, узнос),
1) закрытая навуч.-выхаваўчая ўстанова, у якой выхаванцы знаходзяцца на поўным утрыманні.
П. ўзніклі ў 6—8 ст. у краінах Зах. Еўропы (Германія, Англія) пры духоўных і свецкіх прыдворных школах. У Расіі пашырыліся ў 18—19 ст., адкрываліся пераважна іншаземцамі як прыватныя школы. Ствараліся і дзярж. П. (Шляхетны П. пры Маск. ун-це; сіроцкія П.). У некат. зах. краінах ёсць і цяпер; звычайна належаць царкве або прыватным асобам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНОЧНАКАЎКА́ЗСКАЯ ПАРО́ДАавечак.
Выведзена у 1944—61 у Стаўрапольскім краі скрыжаваннем матак стаўрапольскай пароды і бараноў лінкольн і ромні-марш. Паўтанкарунныя, мяса-воўнавага кірунку.
Жывёлы буйныя, грудзі і кумпякі шырокія, галава кароткая, шырокая, бязрогая. Маса бараноў да 115 кг, матак да 60 кг. Воўна аднародная, з раўнамернай пакручастасцю, даўж. 12—13 см. Настрыг з бараноў 9—13, з матак 5,8—6,5 кг, выхад чыстай воўны 55—58%. Плоднасць 130—140 ягнят на 100 матак. Гадуюць на Паўн. Каўказе, у Закаўказзі, цэнтр. абласцях Расіі, Казахстане.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТСМУЦКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1905.
Завяршыў руска-японскую вайну 1904—05. Падпісаны 5 вер. ў Портсмуце (ЗША) старшынёй кабінета міністраў Расіі С.Ю.Вітэ і міністрам замежных спраў Японіі Д.Камура пры пасрэдніцтве прэзідэнта ЗША Т.Рузвельта. Паводле дагавора Расія ўступала Японіі арэндныя правы на Ляадунскі п-аў з гарадамі Порт-Артур і Дальні, Паўд.-маньчжурскую чыгунку ад Порт-Артура да Чанчуня; паўд.ч. в-ва Сахалін (да 50-й паралелі), Карэя прызнавалася сферай яп. ўплыву. Бакі абавязаліся вывесці свае войскі з Маньчжурыі, Расія згаджалася заключыць з Японіяй канвенцыю па рыбнай лоўлі.