горад у цэнтр. частцы Пакістана, на р. Інд, у правінцыі Сінд. Каля 250 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., металаапрацоўчая, тэкст., харчовая; прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. прадукцыі (бавоўнаачышчальныя, мукамольныя і інш.). ЦЭС. Саматужныя промыслы і рамёствы: ручное дыванаткацтва, разьба па дрэве, вышыванне, вытв-сцьмаст. вырабаў з тэкстылю, скуры, металаў, вырабнога каменю (оніксу). Каля С. — асн. плаціна разгалінаванай ірыгацыйнай сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕФО́ННЫ АЎТААДКА́ЗЧЫК,
аўтаматычная прылада для адказу на тэлеф. выклік пры адсутнасці абанента і запісу перададзенага па тэлефоне паведамлення. Складаецца з дыктафона, прылады кіравання і прыстаўкі для ўзгаднення ўваходу дыктафона з тэлеф. лініяй.
Сігнал выкліку паступае на прыладу кіравання, якая ўключае дыктафон на ўзнаўленне тэксту папярэдне запісанага адказу абанента, пасля чаго дыктафон пераключаецца на запіс перададзенага паведамлення. Па заканчэнні запісу дыктафон выключаецца і Т.а. пераключаецца ў рэжым гатоўнасці да прыёму наступнага выкліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРЭНКУ́Р (ням. Terrainkur ад франц. terrain мясцовасць + ням. Kur лячэнне),
метад лячэння дазіраванай па адлегласці, часе, з улікам ступені нахілу маршруту хадзьбой паспец. арганізаваных маршрутах; таксама назва самой дарожкі для такой хадзьбы.
Умацоўвае і аднаўляе зніжаную функцыю мышцаў, ліквідуе вянозны застой, паляпшае абмен рэчываў. Выкарыстоўваюць у пач. стадыях сардэчна-сасудзістых захворванняў (асабліва пры аслабленні скарачальнай функцыі сардэчнай мышцы), некат. хваробах органаў дыхання, пасля траўм ніжніх канечнасцей, з мэтай аздараўлення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСТО́ЙЛІВЫЯ ПАСІ́ВЫ,
абаротныя сродкі, якія не належаць прадпрыемству, але знаходзяцца ў яго карыстанні, гасп. абароце і таму прыраўноўваюцца да ўласных сродкаў. Да іх адносяць: запазычанасць па заработнай плаце і адлічэннях на сацыяльнае страхаванне; рэзерв, які складаецца з будучых выплат заработных плат за час чарговага адпачынку і адначасовага ўзнагароджвання за выслугу гадоў; сродкі амартызацыйнага фонду, якія накіроўваюць на стварэнне вытв. запасаў для капітальнага рамонту; запазычанасці па аплаце заказаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАМЕТРЫ́ЧНЫ АНА́ЛІЗ,
якасны і колькасны аналіз, заснаваны на вымярэнні інтэнсіўнасці святла, прапушчанага, паглынутага ці рассеянага рэчывам.
Уключае спектрафотаметрыю (колькасць рэчыва вызначаецца паводле паглынання ім монахраматычнага святла, якое вымяраюць спектрафатометрамі), фотаколераметрыю (колькасць рэчыва вызначаецца па паглынанні ім поліхраматычнага святла, якое вымяраюць фотаэл. колераметрамі ў вузкіх інтэрвалах даўжынь хваль бачнай часткі спектра), колераметрычны аналіз, нефеламетрыю, турбідыметрыю, флуараметрыю (колькасць рэчыва вызначаецца па інтэнсіўнасці флуарэсцэнцыі, што ўзнікае пры апрамяненні рэчыва ультрафіялетавымі прамянямі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ХІТА́ЦІ»,
«Хітачы», японская электратэхнічная кампанія па вытв-сці прамысл. і быт. абсталявання, электратэхнікі, абсталявання сувязі; адна з вядучых у краіне манаполій паядз. рэактарах. Засн. ў 1910. Мае больш як 100 з-даў у Японіі. Кампанія звязана з фін. групамі Фудзі і Санва. Аб’ём продажу 41,3 млрд.дол.; чысты прыбытак 964 млн. долараў. Больш за 15% сваёй прадукцыі экспартуе. У вытв-сці заняты 264 тыс.чал. (канец 1980-х г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭМЕ́НТ-ПУ́ШКА,
устаноўка для нанясення распырскваннем бетоннай сумесі на паверхню збудаванняў і канструкцый для атрымання таркрэтбетону, што вызначаецца высокай шчыльнасцю і воданепранікальнасцю. Сухая сумесь з рабочай камеры (барабана) шлангам падаецца ў фарсунку, дзе ўвільгатняецца і вылятае са скорасцю 50—70 м/с. Прадукцыйнасць Ц.-п. 1,5—6 м³/гадз, далёкасць падачы па гарызанталі 200 м, па вертыкалі да 30 м.
Цэмент-пушка з верхняй (шлюзавай) і ніжняй (рабочай) камерамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУМ,
у некаторых паўночных народаў лёгкае пераноснае жыллё конусападобнай формы з жэрдак, абцягнутых шкурамі, карой, лямцам і інш. Унутры знаходзіўся ачаг, месцы для спання, уваход завешваўся шкурамі або грубай тканінай. Дыяметр Ч. па падлозе 3—8 м, па падлогу слалі бяросту, цыноўкі з лазовых дубчыкаў ці сухой травы, зверху — аленевыя шкуры. З пераходам качавых народаў да аселасці выйшаў з ужытку або выкарыстоўваецца як часовае жыллё.
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі і фармакалогіі. Скончыла Нью-Йоркскі ун-т (1941). З 1944 у н.-д. лабараторыі Велкам (Нью-Йорк; у 1967—83 кіраўнік аддзела). Навук. працы па вывучэнні ўздзеяння антыметабалітаў нуклеінавых к-т, якія выкарыстоўваюцца як процівірусныя і проціпухлінныя сродкі, па стварэнні антыбактэрыяльных і імунадэпрэсантных прэпаратаў. Нобелеўская прэмія 1988 (з Дж.Блэкам і Дж.Хітчынгсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТЫ́ЛАВАЯ ВА́ДКАСЦЬ,
гамагенная сумесь тэтраэтылсвінцу (54—65% па масе) з галагенвытворнымі вуглевадародаў.
Масляністая вадкасць з характэрным пахам садавіны, не раствараецца ў вадзе. раствараецца ў бензінах, тлушчах, маслах. Мае ў сабе напаўняльнік (авіябензін), антыакісляльнік і фарбавальнае рэчыва. Выкарыстоўваецца для павышэння дэтанацыйнай стойкасці бензінаў (дабаўка 0,5—4 мл да 1 кг бензіну павялічвае актанавы лік на 4—15 адзінак). Высокатаксічная (таму для прадухілення выкарыстання не па прызначэнні этыліраваныя бензіны афарбоўваюць).