ЦЭМЕ́НТ-ПУ́ШКА,
устаноўка для нанясення распырскваннем бетоннай сумесі на паверхню збудаванняў і канструкцый для атрымання таркрэтбетону, што вызначаецца высокай шчыльнасцю і воданепранікальнасцю. Сухая сумесь з рабочай камеры (барабана) шлангам падаецца ў фарсунку, дзе ўвільгатняецца і вылятае са скорасцю 50—70
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)