амерыканскі фізіёлаг. З 1958 дырэктар Ін-та вывучэння навакольнага асяроддзя ў Нац. ін-це здароўя. У 1970-я г. даказаў, што гармоны перадаюць інфармацыю (сігнал) адпаведным клеткам пры дапамозе 3 незалежных кампанентаў клетачнай абалонкі: спец. рэцэптараў, перадатчыкаў (пасрэднікаў), узмацняльнікаў (перадатчык бывае актыўны толькі ў прысутнасці адпаведнага носьбіта энергіі; ён ідэнтыфікаваны амер. фізіёлагам А.Гілманам як бялок G). Высветліў ролю G-бялкоў у малекулярных механізмах узнікнення шэрагу інфекц. хвароб (халеры, коклюшу і інш.). Нобелеўская прэмія 1994 (разам з Гілманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧАРДС ((Richards) Тэадор Уільям) (31.1.1868, г. Джэрмантаўн, штат Пенсільванія, ЗША — 2.4.1928),
амерыканскі хімік. Скончыў Гарвардскі ун-т у Кеймбрыджы (1888, д-р філасофіі), дзе і працаваў з 1889 (з 1901 праф.). Навук. працы па вызначэнні і ўдакладненні атамных мас хім. элементаў. Распрацаваў новую методыку і апаратуру, пры дапамозе якой з вял. дакладнасцю вызначыў атамныя масы 25 хім. элементаў (1888—1923). Эксперыментальна пацвердзіў законы электролізу Фарадэя (1902). Даказаў існаванне ізатопаў: вызначыў, што атамныя масы свінцу, атрыманага з уранавых і з торыевых руд, розныя. Нобелеўская прэмія 1914.
французскі фізіёлаг і бактэрыёлаг. Чл. Парыжскай АН (1914, з 1932 віцэ-прэзідэнт, з 1933 прэзідэнт). Чл.Нац. акадэміі медыцыны (1898). Скончыў Парыжскі ун-т (1877), з 1887 праф. фізіялогіі ў ім. Навук. працы па фізіялогіі стрававання, дыхання, тэрмарэгуляцыі, пытаннях імунітэту і сератэрапіі, лячэння эпілепсіі і туберкулёзу, псіхалогіі, мед. статыстыцы. Выявіў наяўнасць салянай к-ты ў страўнікавым соку. Сфармуляваў паняцце «пасіўны імунітэт» (1888). Апісаў рэакцыю арганізма на чужародны бялок (1902) і ўвёў тэрмін «анафілаксія». Нобелеўская прэмія 1913.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙХШТЭЙН ((Reichstein) Тадэвуш) (20.7.1897, г. Улацлавак, Польшча — 1996),
швейцарскі хімік і біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў Вышэйшую політэхн. школу ў Цюрыху (1921). З 1934 праф., з 1938 заг. кафедры Базельскага ун-та. Навук. працы па пытаннях будовы і ўласцівасцей гетэрацыклічных рэчываў, цукроў, вітамінаў (аскарбінавай і пантатэнавай к-т), стэроідаў (гармонаў кары наднырачнікаў), сардэчных (расл.) гліказідаў. Сінтэзаваў аскарбінавую к-ту (вітамін С), вылучыў картызон і высветліў яго хім. будову. Нобелеўская прэмія 1950 (разам з Ф.Хенчам, Э.К.Кендалам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНО́ ((Renault) Луі) (21.5.1843, Атэн, Францыя — 8.2.1918),
французскі юрыст. Скончыў Дыжонскі (1861) і Парыжскі (1868) ун-ты. Праф.міжнар. права Парыжскага ун-та (1881). З 1880 адначасова дырэктар франц.дыпламат. архіва, з 1890 кансультаваў міністэрства замежных спраў Францыі на міжнар. канферэнцыях. У якасці эксперта ўдзельнічаў у Гаагскіх міжнар. канферэнцыях 1899 і 1907, адзін з распрацоўшчыкаў Гаагскіх канвенцый. Чл.Міжнар. трацейскага суда ў Гаазе. Нобелеўская прэмія міру 1907 (з Э.Манетам).
Да арт.«Рэно»: 1 — легкавы аўтамабіль «Рэно-Меган»; 2 — фургон «Рэно-Месенджэр В-120.45»; 3 — прычапны аўтапоезд з цягачом «Рэно-АЕ-Магнум».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАВЕ́Й (Іван Мікалаевіч) (6.8.1916, в. Хатляны Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 5.3.1987),
бел. вучоны ў галіне глебазнаўства. Канд.с.-г.н. (1955). Скончыў БДУ (1940). З 1947 у БелНДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. У 1957—82 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі. Навук. працы па генезісе глеб, іх картаграфіі, класіфікацыі, методыцы даследавання. Удзельнічаў у складанні глебавай карты Беларусі. Дзярж.прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Методические указания по почвенногеоботаническим и агрохимическим крупномасштабным исследованиям в БССР. Мн., 1973 (у сааўт);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМО́ЙЛАЎ (Андрэй Рыгоравіч) (н. 17.10.1907, с. Ішым Тамбоўскай вобл., Расія),
расійскі металург. Чл.-кар.Рас.АН (1976). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1935). З 1935 на Маскоўскім камбінаце цвёрдых сплаваў. З 1946 у НДІ неарган. матэрыялаў імя А.А.Бочвара. Навук. працы па металургіі, матэрыялазнаўству, у т. л. тэхналогіі матэрыялаў для ядз. рэактараў. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951, 1953, 1970, 1978. Ленінская прэмія 1964.
Тв.:
Дисперсионные твэлы. Т. 1—2. М., 1982 (разам з А.І.Каштанавым, В.С.Волкавым);
Тепловыделяющие элементы ядерных реакторов. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РГІЕЎ (Пётр Рыгоравіч) (10.7.1893, с. Срэценскае Кіраўскай вобл., Расія — 12.7.1973),
расійскі вучоны ў галіне паразіталогіі і эпідэміялогіі. Акад.АМНСССР (1944). Герой Сац. Працы (1963). Скончыў Казанскі ун-т (1918). З 1927 у Ін-це мед. паразіталогіі і трапічнай медыцыны (у 1934—69 дырэктар). У 1937 нарком аховы здароўя Расіі. У 1957—60 віцэ-прэзідэнт АМНСССР. Навук. працы па эпідэміялогіі малярыі і арганізацыі барацьбы з ёй. Кіраваў распрацоўкай комплекснай сістэмы мерапрыемстваў, якія забяспечылі ліквідацыю малярыі ў СССР як масавага захворвання. Дзярж.прэміяСССР 1946, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ГБАН, Зігбан (Siegbahn) Кай Мане (н. 20.4.1918, г. Лунд, Швецыя), шведскі фізік. Чл.Швед.АН. Ганаровы чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Сын К.М.Г.Сігбана. Скончыў Упсальскі ун-т (1942). У 1942—51 у Нобелеўскім ін-це фізікі (Стакгольм); у 1951—54 праф. Каралеўскага тэхнал. ін-та (Стакгольм). З 1954 праф. Упсальскага ун-та. Навук. працы па спектраскапіі, атамнай і малекулярнай фізіцы, фіз. хіміі. Распрацаваў метад электроннай спектраскапіі для хім. аналізу (1951). Сканструяваў рэнтгенаэлектронны спектрометр і ажыццявіў монахраматызацыю рэнтгенаўскага выпрамянення ў рэнтгенаўскай фотаэлектроннай спектраскапіі. Нобелеўская прэмія 1981.
расійскі архітэктар. Нар. архітэктар СССР (1975). Скончыў Маскоўскі вышэйшы маст.-тэхн. ін-т (1928). Выкладаў у Валгаградскім ін-це інжынераў гар. гаспадаркі (1955—59). Удзельнік пасляваен. аднаўлення і буд-ва Валгаграда (гал. архітэктар у 1944—59), праектавання яго асобных раёнаў і збудаванняў (Алея герояў, пл. Паўшых змагароў і інш., усе ў сааўт.). Адзін з аўтараў праектаў будынка Т-раСав. Арміі ў Маскве (пабудаваны ў 1934—40), забудовы жылога раёна Другая Рэчка ва Уладзівастоку (1960-я г.). Дзярж.прэміяСССР 1951.