горны воск, мінерал, прыродны нафтавы бітум; сумесь цвёрдых насычаных вуглевадародаў. Колер ад светла-жоўтага да амаль чорнага. Кансістэнцыя ад мяккай, пластычнай да цвёрдай. Цв. 1. Шчыльн. 0,85—1 г/см³, tпл 50—85 °C.
Азакерыт — парафіністы асадак, які выпадае з нафты пры яе ахаладжэнні ў выніку падняцця на паверхню па трэшчынах. Залягае ў жылах, пластах. Выкарыстоўваецца ў радыё-, электратэхніцы, парфумернай і лакафарбавай прам-сці, медыцыне (гл.Азакерыталячэнне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБС-ПЛА́СТЫК,
тэрмапластычны матэрыял з 2-фазнай структурай, супалімер акрыланітрылу, бутадыену і стыролу. Непразрысты, звычайна цёмнага колеру, t размякчэння 90—105 °C, шчыльн. 1,08∙103кг/м³. Растваральны ў араматычных і хлараваных вуглевадародах, вільгаце-, масла-, бензіна-, кіслота-, шчолачаўстойлівы; з высокімі мех. трываласцю, цепластойкасцю, жорсткасцю. Атрымліваюць радыкальнай палімерызацыяй стыролу з акрыланітрылам у прысутнасці каўчукавага латэксу. Канструкцыйны матэрыял для аўтамабіле-, машына-, прыладабудавання, тэкст. і харч.прам-сці, на выраб спарт. інвентару, мэблі; напаўняльнік некаторых палімераў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВА́РЫЯ (італьян. avaria),
1) нечаканы выхад са строю тэхн. сістэмы, машыны, судна, самалёта і інш., іх пашкоджанне. Найб. частыя прычыны аварыі — адступленні ад нормаў тэхнікі бяспекі або парушэнні правілаў эксплуатацыі абсталявання, будынкаў, машын, тэхн. сістэм, памылкі ў іх праектаванні і тэхн. рэалізацыі. Буйныя аварыі на прадпрыемствах хім. і ядзернай прам-сці, транспарце (марскім, трубаправодным) могуць суправаджацца экалагічна небяспечнымі аварыйнымі выкідамі і чалавечымі ахвярамі.
2) Перан. — непрадбачанае парушэнне ў ходзе якой-н. справы; няўдача, няшчасце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАБЕ́КАЎ (Уладзімір Янокавіч) (н. 19.1.1940, г. Грозны, Чэчня),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1981), праф. (1987). Скончыў Грозненскі нафтавы ін-т (1963). З 1963 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі. Навук. даследаванні па фізіка-хіміі свабоднарадыкальных працэсаў у тонкіх плёнках арган. і высокамалекулярных злучэнняў, стварэнні рэзістыўных і палярызацыйных матэрыялаў для электроннай прам-сці.
Тв.:
Механизм жидкофазного окисления кислородосодержащих соединений. Мн., 1975 (разам з Я.Ц.Дзянісавым, М.І.Міцкевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДЫЖА́Н,
горад ва Узбекістане, цэнтр Андыжанскай вобл. Размешчаны ў паўд.-ўсх.ч. Ферганскай даліны на р. Андыжансай. Вядомы з 9 ст. 297 тыс.ж. (1990). Чыг. вузел. Машынабудаванне і металаапрацоўка (абсталяванне для ірыгацыйных збудаванняў і бавоўнаачышчальных прадпрыемстваў; эл.-тэхн. вырабы і інш.), хім., лёгкая (баваўняная, абутковая, трыкатажная і інш.), харчасмакавая (масларобная, кансервавая, гідролізная, мясная і інш.) прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. У раёне Анжыжана — здабыча нафты і газу. 4 ВНУ. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНКО́НА (Ancona),
горад і порт на УЦэнтр. Італіі, на Адрыятычным моры. Адм. ц. правінцыі Анкона і вобласці Марке. 104 тыс.ж. (1990). Машынабудаванне (у т. л. суднабудаванне), нафтаперапр., лёгкая, харч.прам-сць; вытв-сцьмуз. інструментаў, маёлікі, вырабаў са шкла. Рыбалоўства. Ун-т. Нац. музей вобласці Марке, карцінная галерэя. Помнікі ант. і сярэдневяковай архітэктуры: трыумфальная арка Траяна (пасля 115), раманскія і гатычная пабудовы 12—15 ст. Бальнеалагічны курорт. Ваенна-марская база.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАШО́Ў (Braşov),
горад у цэнтр.ч. Румыніі. Адм. ц. жудэца Брашоў. Засн. ў 1211. 323,8 тыс.ж. (1993). Буйны вузел чыгунак і аўтадарог. Другі (пасля Бухарэста) прамысл. цэнтр краіны, які ўключае больш за 10 гарадоў-спадарожнікаў. Разнастайнае машынабудаванне (у т. л. аўта-, трактара-, прыладабудаванне), хім. (нафтахім., гумавая), парфумерна-касметычная, цэм., дрэваапр., тэкст. (пераважна шарсцяная), гарбарна-абутковая, харч., паліграф.прам-сць. Турызм. Ун-т. Гатычная «горная царква» 14—15 ст., цытадэль 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́РСА (Bursa),
Бруса, горад на ПнЗ Турцыі. Адм. ц. іля (адм. адзінка) Бурса. Засн. ў 2 ст. да н.э. 834,6 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-прамысл.цэнтр.Тэкст. (шаўковая, шарсцяная), металургічная, аўтазборачная, хім., цэм., дрэваапр., абутковая прам-сць. Каля Бурса мінер. крыніцы. Ун-т. Мячэці і маўзалеі 14—16 ст. Першая сталіца Асманскай імперыі (1326—1402).
Горад Бурса. На пярэднім плане Яшыль-Цюрбе (Зялёны маўзалей) і грабніца султана Мехмеда I.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́ТАМ (Bytom),
горад на Пд Польшчы, у Верхнесілезскай агламерацыі. Вядомы з 11 ст. 229,6 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Стараж. (з 12 ст.) горнапрамысл. цэнтр. Здабыча каменнага вугалю (6 шахтаў) і свінцова-цынкавых руд. Чорная металургія, цяжкае машынабудаванне, хім., швейная, піваварная, паліграф., мэблевая прам-сць. Вытв-сць тросаў і дроту. ЦЭС. Горны музей. Арх. помнікі — касцёлы 13—18 ст., у т. л. гатычны драўляны (1530). У паўн.ч. Бытаму лясны запаведнік Сэгет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́КУУМ-ФІ́ЛЬТР,
прылада для фільтравання, дзеянне якой заснавана на стварэнні вакуумнай помпай рознасці ціскаў па абодва бакі фільтравальнага матэрыялу. Бываюць перыядычнага і безупыннага дзеяння. Выкарыстоўваюцца для раздзялення суспензій, якія маюць цвёрдыя часціцы ва ўзважаным стане, прапампоўваннем іх праз тканіну, сетку, керамічныя пліткі. Пашыраны ў хім.прам-сці, металургіі (пры абагачэнні карысных выкапняў) і інш.