ІНЧХО́Н,

горад у Паўд. Карэі. Да 1945 наз. Чэмульпо. 2,2 млн. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог; аванпорт Сеула ў зал. Канхваман Жоўтага м. Буйны прамысл. цэнтр. Прам-сць: маш.-буд. (у т. л. судны), сталеліцейная, нафтаперапр., хім., эл.-тэхн., мукамольная, тэкстыльная; вытв-сць ліставога шкла і фарфора-фаянсавых вырабаў. ЦЭС. Гавань І. — месца гібелі (1904) рус. крэйсера «Вараг» і кананерскай лодкі «Карэец».

т. 7, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)