1) стан мовы на пэўным этапе яе гіст. развіцця як цэласнай, унутрана ўстойлівай сістэмы фанетычных, лексічных і граматычных элементаў (гл.Сістэма мовы); перыяд у развіцці мовы, вылучаны ўмоўна паводле прыкметы адсутнасці ў ім змен ці іх неістотнасці.
2) Вывучэнне мовы як сістэмы адносін, што функцыянуе ў пэўны момант яе гіст. развіцця. Паслядоўнае размежаванне С. і дыяхраніі (а таксама самі гэтыя тэрміны) прапанаваны Ф. дэ Сасюрам.
Літ.:
[Климов Г.А.] Проблема разграничения синхронии и диахронии // Общее языкознание: Методы лингвистич. исслед. М., 1973;
Соссюр Ф. де. Курс общей лингвистики // Соссюр Ф. де. Труды по языкознанию: Пер. с фр.М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛЕРАТЫ́НІЯ (Sclerotinia),
род сумчатых грыбоў сям. склератыніевых. Каля 15 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераным поясе. Паразіты травяністых раслін, большасць — на раслінах сям. асаковых. Выклікаюць склератыніёзы. На Беларусі найб. пашыраны С. склерацыйныя (S. sclerotiorum), узбуджальнік белай гнілі с.-г. культур, і С. канюшынавая (S. trifoliorum), узбуджальнік рака канюшыны.
Цыкл развіцця мае 2 стадыі: на першай утвараюцца склероцыі, што служаць для перазімоўкі грыба, на другой — міцэлій або пладовыя целы (апатэцыі). Міцэлій шматклетачны, белы, лямцавы, знаходзіцца на паверхні расліны або ўнутры пашкоджаных органаў. На ім развіваюцца склероцыі, якія вясной прарастаюць міцэліем або некалькімі жаўтавата-карычневымі апатэцыямі дыяметрам да 10 мм. Канідыяльнае споранашэнне адсутнічае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́ЎСКІ (Slawski) Францішак (н. 13.5.1916, г. Капычынцы Гусяцінскага р-на Цярнопальскай вобл., Украіна),
польскі мовазнавец. Чл. Польскай АН (з 1969), Польскай АН у Кракаве (з 1989). Д-рфілал.н. (1948). Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1938), з 1956 праф. у ім. З 1969 дырэктар Ін-та слав. філалогіі Ягелонскага ун-та. Даследаванні ў галіне паўд.-слав. філалогіі (балгарыстыкі), праслав мовы. Аўтар «Граматыкі балгарскай мовы» (1953), «Этымалагічнага слоўніка польскай мовы» (т. 1—25, 1952—82, выданне працягваецца), аўтар і гал. рэдактар «Праславянскага слоўніка» (т. 1—7, 1974—95, выданне працягваецца).
Літ.:
Современные зарубежные лингвисты: Биобиблиогр. справ. Ч. 3. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЯКО́Ў Юрый Цімафеевіч (н. 20.9.1941, с. Новая Калітва Расашанскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
бел. спартсмен (фехтаванне на шпагах). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1966). Канд.пед. навук (1977). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1963), з 1973 заг. кафедры ў ім. З 1977 нач. вучэбна-спарт. аддзела Бел. савета фізкультурна-спарт.т-ва «Дынама», у 1981—93 нач. кафедры Вышэйшай школы міліцыі. Сярэбраны прызёр XIX Алімп. гульняў (1968, Мехіка) у камандным заліку. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету ў асабістым (1965) і бронз. прызёр у камандным (1966, 1970) заліках. Чэмпіён СССР у асабістым (1966) і камандным (1961, 1964, 1966, 1968, 1972) заліках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СПАРТАКА́ САЮ́З»
(«Spartakusbund»),
арганізацыя германскіх леварадыкальных сацыял-дэмакратаў, якая існавала ў пач. 20 ст. Пераемнік узніклай на мяжы 1915—16 унутры Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі леварадыкальнай групы вакол Р.Люксембург, К.Лібкнехта і Ф.Мерынга (з 1916 наз. «Група Спартак»; з крас. 1917 у складзе Незалежнай сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, НСДПГ). Утвораны 11.11.1918 у час Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 у Германіі на базе «Групы Спартак». Выступаў за радыкалізацыю рэвалюцыі (укараненне сістэмы саветаў і інш.), удзельнічаў у арганізаваным ім няўдалым паўстанні («Паўстанне Спартака») у снеж. 1918 — студз. 1919. Пасля выхаду з НСДПГ (снеж. 1918) спартакісты і інш. заснавалі 30.12.1918—1.1.1919 Камуніст. партыю Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІВАКО́Ў Уладзімір Тэадоравіч (н. 12.9.1944, г. Уфа, Башкортастан),
расійскі скрыпач, дырыжор. Нар.арт.СССР (1990). Нар.арт. Расіі (1999). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1967, кл. Ю.Янкелевіча). З 1965 канцэртуе. З 1970 саліст Маскоўскай філармоніі. З 1979 маст. кіраўнік і дырыжор арганізаванага ім камернага аркестра «Віртуозы Масквы». З 1990 працаваў пераважна ў Іспаніі. З 1999 гал. дырыжор Рас.нац.сімф. аркестра. 3-я прэмія на Міжнар. конкурсе скрыпачоў імя М.Лонг — Ж.Цібо (1965, Парыж), 2-я прэмія на міжнар. конкурсах імя Паганіні (1967, Генуя) і імя П.Чайкоўскага (1970, Масква), 1-я прэмія на Міжнар. конкурсе скрыпачоў (1969, Манрэаль). Дзярж. прэмія СССР 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЫЖЭ́НАЎ Алег Аляксандравіч (н. 10.8.1929, г. Благавешчанск Амурскай вобл., Расія),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна (1953). З 1953 акцёр Рус.т-ра драмы ў Таліне, з 1954—55 — т-ра драмы імя А.Пушкіна ў Ленінградзе, з 1957 — Т-ра-студыі кінаакцёра ў Маскве, у 1966—76 — Маскоўскага Маст.акад.т-ра. Створаныя ім вобразы аб’яднаны высокай адухоўленасцю, паэт. драматызмам, псіхал. дакладнасцю. Зняўся ў фільмах: «Авадзень» (1955), «Сорак першы» (1956), «Капітанская дачка», «Хаджэнне за тры моры» (абодва 1958), «Белыя ночы» (1960), «Непадсудны» (1969), «Зорка чароўнага шчасця» (1975), «Юнацтва Пятра» (1981), «Снайпер» (1992) і інш. Аўтар кн. «Споведзь» (1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБАРЭ́НДА (ад суб... + арэнда),
перадача арандатарам са згоды арэндадаўцы арандаванай маёмасці ў паднаём іншай асобе Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь дагавор С. не можа быць заключаны на тэрмін, які перавышае тэрмін дагавору арэнды. Адказным па дагаворы С. перад арэндадаўцам застаецца арандатар. Да дагавораў С. дастасоўваюцца правілы аб дагаворы арэнды, калі іншае не прадугледжана законам. Датэрміновае спыненне дагавора арэнды цягне за сабой і спыненне заключанага ў адпаведнасці з ім дагавора С. Субарандатар у гэтым выпадку мае права на заключэнне з арандатарам дагавора арэнды на маёмасць, якая знаходзілася ў яго карыстанні ў адпаведнасці з дагаворам С., у межах астатняга тэрміну С. на ўмовах, адпаведных умовам спыненага дагавора арэнды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЎЛЕ́ННЕў тэхніцы,
растварэнне паверхні цвёрдых матэрыялаў у практычных мэтах (у адрозненне ад карозіі). Існуе Т. тэхналагічнае (для апрацоўкі і змены формы паверхні металаў, паўправаднікоў, шкла, драўніны і інш.) і структурнае (для выяўлення структуры крышт. матэрыялаў).
Тэхнал. (хім. і электрахім.) выкарыстоўваецца, напр., для ачысткі ад акаліны або атрымання розных паверхняў метал. паўфабрыкатаў, пры луджэнні. пайцы. У тэхналогіі паўправадніковых прылад Т. выкарыстоўваецца для вырабу інтэгральных схем, пячатных плат і інш. Т. робяць на шкле для ўтварэння на ім малюнка або матавай паверхні. Структурнае Т. выкарыстоўваецца для навук. даследаванняў, у прыкладной мінералогіі, прам-сці для кантролю структуры чорных і каляровых металаў і сплаваў, паўправаднікоў, дыэлектрыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАФІ́МАЎ Пётр Міхайлавіч (7.12.1905, в. Залессе Анежскага р-на Архангельскай вобл., Расія — 13.11.1986),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1963), праф. (1963). Скончыў Архангельскі лесатэхн. ін-т (1933), працаваў у ім у 1933—41, 1946—67 (з 1946 заг. кафедры). У 1967—85 заг. кафедры Бел.тэхнал. ін-та. Навук. працы па праблемах эканам. развіцця, лясной і дрэваапр. вытв-сці, прыродакарыстання.
Тв.:
Деревообрабатывающая промышленность Архангельской области. Архангельск. 1954 (разам з М.А.Бяловым);
Очерки экономического развития Европейского Севера России. М., 1961;
Пути развития лесной промышленности в СССР. Мн., 1972;
Социалистическое природопользование. Мн., 1981 (разам з У.С.Раманавым).