РУФІ́ДЖЫ (Rufiji),
рака ў Танзаніі. Утвараецца ад сутокаў рэк Лувегу і Кіламбера, якія пачынаюцца на У ад воз. Ньяса (Малаві). Даўж. ад вытоку р. Лувегу каля 1400 км, пл. бас. 178 тыс. км². Ніжняе цячэнне ў шырокай даліне. Упадае ў праліў Мафія Індыйскага ак. Сярэдні расход вады 1100 м³/с. Паводкі ад сак. да мая. Суднаходная ніжэй вадаспада Шугуры.
т. 13, с. 474
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛО́НГА (Salonga),
нацыянальны парк у Конга (Дэмакр. Рэспубліка Конга), у даліне р. Салонга (бас. р. Рукі, левы прыток р. Конга). Засн. ў 1970. Пл. 3,6 млн. га. Ландшафты з экватарыяльных забалочаных, прырэчных і сухіх лясоў, участкі злакавай расліннасці. У фауне мартышкі, слон (у т. л. карлікавая форма), карлікавыя буйвал (аноа) і шымпанзэ (банабо), антылопы, кракадзілы, вадаплаўныя птушкі.
т. 14, с. 114
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСКУЭХА́НА (Susquehanna),
рака на У ЗША. Даўж. 990 км, пл. бас. 71 тыс. км². Вытокі ў Апалачах, перасякае плато Підмант, дзе ўтварае парогі і вадаспады, упадае ў Чэсапікскі зал. Атл. ак. Веснавое разводдзе, межань у вер.—лістападзе. Ледастаў ад канца снеж. да канца сак. — пач. красавіка. Сярэдні расход вады 1140 м³/с. ГЭС. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
т. 14, с. 190
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯРЫ́НАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА У Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Расонка, за 7 км на Пд ад г.п. Расоны. Пл. 0,22 км², даўж. 820 м, найб. шыр. 430 м, даўж. берагавой лініі каля 2,1 км. Пл. вадазбору 2,75 км². Схілы катлавіны выш. 8—10 м, стромкія, пад лесам, на Пн спадзістыя, разараныя. Пойма забалочаная, пад хмызняком.
т. 14, с. 273
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЖА́НІЦА,
рака ў Беларусі, у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Бярозаўка (бас. Зах. Дзвіны). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 130 км². Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Крулеўшчына, цячэ ў межах Свянцянскіх град. Даліна трапецападобная, шыр. 0,4—1 км, ніжэй воз. Чачалёўскае (праз якое працякае) 2—2,5 км. Рэчышча шыр. 12—16 м, на працягу 19 км каналізаванае.
т. 1, с. 477
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЗАРСАДА́ЕЎ (Кім Іванавіч) (н. 22.4.1937, с. Ачынскае Чыцінскай вобл.),
бурацкі спявак (бас). Нар. арт. СССР (1981). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1963). З 1957 (з перапынкамі) саліст Бурацкага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Васіль («Прасвятленне» Б.Ямпілава), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Філіп II («Дон Карлас» Дж.Вердзі). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.І.Глінкі (1962). Дзярж. прэмія Бураціі 1975.
т. 2, с. 218
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ЎНА,
возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці. У бас. р. Ушача, за 22 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 0,31 км², даўж. 1,1 км, найб. шыр. 0,5 км, найб. глыб. 3 м. Пл. вадазбору 15,2 км². Берагі нізкія, забалочаныя, параслі хмызняком. 3 астравы агульнай пл. 3,6 га. Упадае ручай з воз. Блізніца. Выцякае ручай у воз. Расна.
т. 2, с. 57
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЧО́СА,
рака ў Беларусі, у Веткаўскім і Добрушскім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток Іпуці (бас. Дняпра). Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 232 км². Пачынаецца за 1,2 км на ПдУ ад пас. Уютны Веткаўскага р-на. Цячэ па мяжы Беларусі і Бранскай вобласці Расіі, упадае ў Іпуць за 4 км на У ад в. Дзям’янкі Добрушскага р-на. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
т. 2, с. 164
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., у бас. р. Прыпяць, за 14 км на ПнЗ ад г. Жыткавічы. Пл. 1,56 км², даўж. 1,8 км, найб. глыб. 6 м.
Катлавіна выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Берагі пясчаныя. Злучана пратокамі з Даманавіцкім каналам і рэкамі Случ і Скрыпніца. Упадае Рэпішчанскі канал. Жывіць сажалкі рыбакамбіната «Белае». Уваходзіць у зону адпачынку Юркевічы.
т. 2, с. 384
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Шоша, за 26 км на У ад г. Глыбокае. Пл. 0,58 км², даўж. 2,9 км, найб. шыр. 1,4 км, найб. глыб. 21 м. Пл. вадазбору 23,3 км².
Схілы катлавіны разараныя, паўднёвыя пад лесам, балоцістыя. Дно пясчанае і галечнае, у глыбокіх месцах глеістае. Упадаюць 3 ручаі, сцёк у р. Шоша.
т. 2, с. 384
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)