бас, -а і -у, мн. басы́, -о́ў, м.

1. -у. Самы нізкі мужчынскі голас.

2. -а. Спявак з такім голасам.

Густы б.

3. -а. Агульная назва музычных інструментаў нізкага рэгістра.

4. толькі мн. Струны або клавішы музычнага інструмента, якія адзываюцца нізкім гукам.

Націснуць на басы.

|| прым. басо́вы, -ая, -ае.

Басовая партыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́с

‘голас; музычны інструмент’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ба́с басы́
Р. ба́са басо́ў
Д. ба́су баса́м
В. ба́с басы́
Т. ба́сам баса́мі
М. ба́се баса́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бас м., в разн. знач. бас

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ба́с

‘спявак’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ба́с басы́
Р. ба́са басо́ў
Д. ба́су баса́м
В. ба́са басо́ў
Т. ба́сам баса́мі
М. ба́се баса́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бас в разн. знач. бас, род. ба́са м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бас, ‑а; мн. басы, ‑оў; м.

1. Самы нізкі мужчынскі голас. Машына павезла іх у стэп. Калі яна неўзабаве спынілася, густы бас Бурмакова прагучаў па-маладому звонка. — Прыехалі! Шыцік. // Спявак з такім голасам. Праз хвіліну нечакана, выразна і гучна загрымела музыка. Бас пачаў спяваць арыю Сусаніна. Шамякін.

2. Духавы або струнны музычны інструмент нізкага рэгістра. Аркестравыя балалайкі носяць назвы — прыма, секунда, альт, бас і кантрабас.

3. толькі мн. (басы́, ‑оў). Струны або клавішы музычнага інструмента, якія адзываюцца нізкім гукам. Разняў гармонь танкіст ўдалы Ды як націсне на басы. Колас. Доўга яшчэ гудзелі трубным гулам басы ўнутры раяля. Хомчанка.

[Іт. basso.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бас1бас; чацвёртая струна ў скрыпцы, самая тоўстая’ (БРС, Маш., Бяльк.). Рус. бас, укр. бас і г. д. Запазычанне з франц. basse або італ. basso (літаральна ’нізкі’). Праабражэнскі, 1, 19; Фасмер, 1, 129. Іначай Шанскі, 1, Б, 51, які на аснове гістарычных крыніц (рус. мовы) лічыць, што бас, прынамсі ў рус. мове, запазычана праз польск. bas (< італ.). Гл. яшчэ Клюге, 54 (тут і тлумачэнне слова як назвы інструмента); MESz, 1, 257. Сюды і бас (Браім, Весці АН БССР, 1973 (І), 128) ’кавалак дроту’. Параўн. бас2.

Бас2 ’пас, шнур у самапрадцы’ (Бяльк.). Слова не вельмі яснага паходжання. Можна меркаваць, што яно ўзнікла азванчэннем з пас (гл.). Але не выключаецца, што яно таго ж паходжання, што і бас ’чацвёртая струна ў скрыпцы, самая тоўстая’ (гл. бас1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

басэ́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. басэ́рскі басэ́рская басэ́рскае басэ́рскія
Р. басэ́рскага басэ́рскай
басэ́рскае
басэ́рскага басэ́рскіх
Д. басэ́рскаму басэ́рскай басэ́рскаму басэ́рскім
В. басэ́рскі (неадуш.)
басэ́рскага (адуш.)
басэ́рскую басэ́рскае басэ́рскія (неадуш.)
басэ́рскіх (адуш.)
Т. басэ́рскім басэ́рскай
басэ́рскаю
басэ́рскім басэ́рскімі
М. басэ́рскім басэ́рскай басэ́рскім басэ́рскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бас-гіта́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бас-гіта́ра бас-гітары
Р. бас-гітары бас-гітар
Д. бас-гітары бас-гітарам
В. бас-гітару бас-гітары
Т. бас-гітарай
бас-гітараю
бас-гітарамі
М. бас-гітары бас-гітарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бас-гітары́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бас-гітары́ст бас-гітары́сты
Р. бас-гітары́ста бас-гітары́стаў
Д. бас-гітары́сту бас-гітары́стам
В. бас-гітары́ста бас-гітары́стаў
Т. бас-гітары́стам бас-гітары́стамі
М. бас-гітары́сце бас-гітары́стах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)