ХО́ЛАД Мікалай Ігнатавіч (н. 5.2.1937, в. Садовічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1983), праф. (1986). Скончыў БДУ (1961). З 1964 у Бел.эканам. ун-це (у 1994—2002 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах матэм. мадэліравання, выкарыстання эканоміка-матэм. метадаў і мадэлей у кіраванні вытв-сцю, планавання і прагназіравання сац.-эканам. развіцця Беларусі.
Тв.:
Модели показателей роста экономической эффективности сельскохозяйственного производства. Мн., 1980;
Прогнозирование эффективности сельскохозяйственного производства. Мн., 1980;
Резервы роста эффективности сельскохозяйственного производства. Мн., 1984;
Математические методы анализа и планирования. Мн., 1989;
Экономико-математические методы и модели. Мн., 1999 (у сааўт.);
Высшая математика: Математическое программирование. 2 изд. Мн., 2001 (разам з А.В.Кузняцовым, В.А.Саковічам);
Моделирование долгосрочного развития национальной экономики (разам з Ю.Г.Імамутдзінавым, В.Я.Асановічам) // Весн. Бел.дзярж. экан. ун-та. 2002. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНАМІ́ЧНЫЯ РЭФО́РМЫ,
пераўтварэнні і змены ў сістэме вядзення гаспадаркі, кіравання эканомікай, шляхах і спосабах ажыццяўлення эканамічнай палітыкі; перабудова гасп. механізму, яго форм, метадаў, рычагоў і арганізацый, што праводзіцца ў межах эканам. сістэмы. Э.р. могуць пашырацца на ўвесь гасп. механізм або асобныя галіны, сферы (напр., рэформы кіравання прам-сцю і транспартам, грашовыя, крэдытныя і інш.). Ім папярэднічае прыняцце адпаведных нарматыўных прававых актаў. Э.р. праводзяцца ва ўмовах, калі выяўляецца нізкая эфектыўнасць эканам. сістэмы, узнікаюць эканам. крызісы, эканоміка не поўнасцю задавальняе патрэбы насельніцтва. У Рэспубліцы Беларусь Э.р. прадугледжваюць рэфармаванне адносін уласнасці і кіравання дзяржпрадпрыемствамі, арганізац., фін. і тэхнал. перабудову, прыватызацыю і дэманапалізацыю, усебаковую і дзейсную дзярж. падтрымку прыватнага прадпрымальніцтва, фарміраванне развітой структуры рынку, рэформы цэн, грашова-крэдытнай і фін. сістэм, знешняга гандлю, рынку працы, сац. сферы і інш.Гл. таксама Аграрныя рэформы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЛАС (Dallas),
горад на Пд ЗША, на р. Трыніты ў штаце Тэхас. 1022 тыс.ж., з г. Форт-Уэрт і прыгарадамі 3,9 млн.ж. (1993). Важны трансп. вузел, гандл.-фін. цэнтр Поўдня ЗША, арганізац. цэнтр нафтагазавай прам-сці раёна. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр машынабудавання (вытв-сць нафтавага, халадзільнага, агульнапрамысл. абсталявання). Прам-сць: радыёэлектронная (вытв-сць паўправаднікоў і сродкаў сувязі), авіяракетная, харч., швейная, паліграф., папяровая, хім. (вытв-сць мыла і сінт. мыйных сродкаў), нафтаперапр., вытв-сць адзення і скургалантарэі. 2 ун-ты. Музеі. Тэатры. Турызм.
Засн. ў 1841 як гандл. факторыя, з 1856 горад. У час грамада. вайны 1861—65 адзін з цэнтраў канфедэратаў. У 2-й пал. 19 ст. цэнтр гандлю бавоўнай. З 1930-х г.эканоміка горада звязана з эксплуатацыяй выяўленых там радовішчаў нафты. У час 2-й сусв. вайны стаў цэнтрам прам-сці, у т. л. авіябудаўнічай. У 1963 у Д. забіты прэзідэнт ЗША Дж. Ф.Кенэдзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯЛЁНА-ГУ́РА (Zielona Góra),
горад на З Польшчы. Адм. ц. Зеленагурскага ваяв. 116 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд. (вытв-сць таварных вагонаў, тэкст. машын, электравымяральнай апаратуры), тэкст., харч., мэблевая. Інжынерны і пед. ін-ты. Тэатр. Філармонія. Гіст. музей. Маст. галерэя. Арх. помнікі 15—17 ст.: познагатычны касцёл (1372—94), фрагменты муроў і бастыёнаў.
У 13 ст. ўмацаванае пасяленне на скрыжаванні гандл. шляхоў. Гар. правы з 1323 (ням. назва Грунберг). З 1331 васал Чэхіі. З 1490 належала польск. каралям. З 1506 у складзе Чэхіі. У 15—16 ст. хутка развівалася эканоміка горада (сукнаробства, вінаградарства, выраб він), існавалі манетны двор і водаправод. З 1742 у складзе прускай дзяржавы, вялася планамерная германізацыя. У 19 ст. развівалася вінаробства, выраб шэрсці, існавала вагонная ф-ка. З 1945 у складзе Польшчы пад сучаснай назвай, з 1950 цэнтр ваяводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЭ́МЮЭЛСАН, Сэмуэльсан, Самуэльсан (Samuelson) Пол Энтані (н. 15.5.1915, г. Гэры, штат Індыяна, ЗША), амерыканскі вучоны-эканаміст. Скончыў Гайдпаркскую вышэйшую школу, Чыкагскі і Гарвардскі ун-ты. З 1940 выкладае ў Масачусецкім ун-це (з 1966 праф.). У 1961—68 дарадчык прэзідэнта Дж.Кенэдзі па пытаннях эканомікі. Выступаў за выкарыстанне найноўшых матэм. метадаў у агульнай тэорыі і метадалогіі эканам. навукі. У галіне тэорыі эканам. дынамікі сфармуляваў прынцып адпаведнасці, паводле якога стат. прадказанні эканам. мадэлі і яе дынамічныя паводзіны ўзаемазвязаны («Асновы эканамічнага аналізу», 1948). У галіне тэорыі эканам. дабрабыту распрацаваў крытэрыі, па якіх вызначаецца магчымасць павелічэння дабрабыту ў выніку пэўных змен. У навук. працах па праблемах міжнар. гандлю даказаў, што свабодны міжнар. гандаль садзейнічае зніжэнню адрозненняў паміж даходамі ад працы і капіталу ў розных краінах. У галіне дзярж. фінансаў распрацаваў тэорыю дзярж. расходаў, дзе імкнуўся вызначыць аптымальнае размеркаванне рэсурсаў. Аўтар сусветна вядомага падручніка «Эканоміка» (1945). Нобелеўская прэмія 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАНО́ЎСКІ Станіслаў Іванавіч (н. 2.5.1953, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1999), праф. (2001). Скончыў Маскоўскі тэхнал.ін-т мясной і малочнай прам-сці (1980). З 1983 працаваў на з-дзе Лідсельмаш, з 1989 у бел. філіяле Усесаюзнага НДІтэхн.-эканам. даследаванняў, з 1992 у Н.-д.эканам. ін-це Дзяржэканамплана Рэспублікі Беларусь, з 1996 заг. сектара Бел.НДІ эканомікі і інфармацыі АПК, з 1999 заг. кафедры Бел.тэхнал. ун-та. Навук. працы па праблемах мікраэканомікі, маркетынгавай дзейнасці, развіцця карпаратыўных структур у лесапрамысл. комплексе і інш. Адзін з аўтараў падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУ, у.т.л. «Фінансы прадпрыемстваў АПК» (2000), «Эканоміка прадпрыемстваў і галін АПК» (2001).
Тв.:
Проблемы развития перерабатывающей промышленности АПК и пути их решения. Мн., 1998;
Экономика перерабатывающих предприятий АПК и обоснование их сырьевых зон. Мн., 1998;
Экономические проблемы развития деревообрабатывающей промышленности. Мн., 2002;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЗЕЎ Віталь Фядосавіч (н. 26.9.1928, в. Вугольшчына Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1984). Д-рэканам.н. (1981), праф. (1982). Скончыў БДУ (1952). З 1955 у Ін-це эканомікі АН Беларусі, з 1961 у Дзяржплане Беларусі. З 1967 дырэктар НДІ эканомікі і эканоміка-матэм. метадаў планавання. З 1973 дырэктар БелНДІ навук.-тэхн. інфармацыі і тэхніка-эканам. дасягненняў. З 1994 старшы саветнік ін-та «Белінфармпрагноз» пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Навук. працы па праблемах метадалогіі развіцця рэгіянальных эканам. сістэм, пабудове сістэмы інфарм. забеспячэння навукі, тэхнікі і вытв-сці. Распрацоўваў сукупнасць навук, абгрунтаванняў фарміравання і развіцця нар.-гасп. комплексу Рэспублікі Беларусь.
Тв.:
Моделирование в системе планирования и управления. Мн., 1976 (разам з Л.М.Крюкавым);
Системы моделей в планировании Мн., 1977 (з ім жа);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАТА́ЛІН Станіслаў Сяргеевіч (24.8.1934, г. Пушкін Ленінградскай вобл., Расія — 1997),
расійскі вучоны-эканаміст. Акад.АНСССР (1987, чл.-кар. 1974). Скончыў Маскоўскі ун-т (1958). З 1959 у Н.-д.эканам. ін-це пры Дзяржплане СССР, Цэнтр.эканоміка-матэм. ін-це АНСССР, у НДІ сістэмных даследаванняў Дзярж.к-та па навуцы і тэхніцы і АНСССР, у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па тэорыі і метадалогіі сістэмнага аналізу, яго выкарыстанні для вырашэння сац.-эканам. і навук.-тэхн. праблем. Дзярж. прэмія СССР 1968.
Тв.:
Функционирование экономики развитого социализма: Теория, методы и пробл. М., 1982;
Культура и средства массовой информации: социально-экон. пробл. М., 1985 (у сааўт.);
Интенсификация общественного производства: социально-экон. пробл. М., 1987 (разам з В.Р.Грабеннікавым, А.С.Пчалінцавым);
Организация управления: Пробл. перестройки. М., 1987 (у сааўт.);
Экономическая реформа: причины, направления, пробл. М., 1989 (разам з Я.Ц.Гайдарам);
Социальные ресурсы и социальная политика. М., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІЦЕ́НКА Пётр Георгіевіч (н. 2.1.1943, в. Жыгалава Віцебскага р-на),
бел. вучоны-эканаміст. Акад.Нац.АН Беларусі (2000, чл.-кар. з 1994). Д-рэканам.н., праф. (1991). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1969). З 1967 на камсам. і парт. рабоце. З 1978 старшыня Маскоўскага райвыканкома г.
Мінск. З 1983 у БДУ. У 1990—95 1-ы нам. старшыні Мінгарвыканкома, адначасова праф., заг. кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1995 дырэктар Мінскага міжнар.адукац. цэнтра. З 1998 дырэктар Ін-та эканомікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы ў галіне дзярж. кіравання і буд-ва, навук.-тэхн. інавацыйнага развіцця, павышэння эфектыўнасці накаплення і інтэнсіфікацыі грамадскай вытв-сці. Распрацаваў эканоміка-матэм. макрамадэль устойлівага развіцця наасфернай арыентацыі, якая адлюстроўвае адзінства прыроднай (экалагічнай), матэрыяльнай і нематэрыяльнай (сацыяльнай) сфер грамадскага ўзнаўлення.
Тв.:
Интенсификация производства и фондоемкость продукции. Мн., 1981;
Эффективность накопления: системный императив и метод предпринимательства. Мн., 1992;
Жить своим умом, или Куда идет Беларусь? Мн.. 1995;
Цивилизационный процесс под углом ноосферного зрения: В 2 кн. Кн. 1. Естественно-биологические предпосылки цивилизационного процесса. Мн.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТАТА́ЛЬНАЯ ВАЙНА́»,
вайна, якая вядзецца з выкарыстаннем усіх матэрыяльных сродкаў і інш. магчымасцей дзяржавы, а таксама любых спосабаў масавага знішчэння ўзбр. сіл і насельніцтва праціўніка.
Тэорыя «Т.в. распрацавана напярэдадні другой сусветнай вайны 1939—45ням.ген. Э.Людэндорфам, у сістэматызаваным выглядзе выкладзена ў яго кнізе «Татальная вайна» (1936). Узбр. проціборства, якое планавалася Гітлерам як «маланкавая вайна», у 1942—43 набыло рысы татальнасці (у вайну былі ўцягнуты краіны з 80% насельніцтва Зямлі, ва ўзбр. сілы мабілізавана больш за 110 млн.чал.). Ваен.-эканам. і інш. патрэбы дзяржаў-удзельніц, у першую чаргу Германіі і СССР, абумовілі правядзенне татальнай мабілізацыі матэр. і людскіх рэсурсаў. ЭканомікаСССР і яго саюзнікаў аказалася больш эфектыўнай, што стала перадумовай перамогі ў «Т.в.», якую была вымушана весці Германія пасля катастрофы пад Сталінградам (гл.Сталінградская бітва 1942—43) і паражэнняў у інш. бітвах 2-й сусв. вайны.
Некат. элементы «Т.в.» выкарыстаны ЗША, Вялікабрытаніяй у ваен. дзеяннях супраць Германіі і Японіі (атамная бамбардзіроўка Хірасімы і Нагасакі, масіраваныя бамбардзіроўкі гарадоў Германіі), у В’етнаме (1964—73) і інш.