экано́міка, -і, ДМ -міцы, ж.

1. Сукупнасць вытворчых адносін, якія адпавядаюць дадзенай ступені развіцця прадукцыйных сіл грамадства; пануючы спосаб вытворчасці ў грамадстве.

Э. пераходнага перыяду.

2. Арганізацыя, структура і стан гаспадарчага жыцця або якой-н. гаспадарчай дзейнасці.

Э. прамысловасці.

Э. сельскай гаспадаркі.

3. Навуковая дысцыпліна, што вывучае якую-н. галіну вытворчай, гаспадарчай дзейнасці.

Э. працы.

|| прым. эканамі́чны, -ая, -ае.

Э. крызіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экано́міка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. экано́міка
Р. экано́мікі
Д. экано́міцы
В. экано́міку
Т. экано́мікай
экано́мікаю
М. экано́міцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

экано́міка ж., в разн. знач. эконо́мика;

э. се́льскай гаспада́ркі — эконо́мика се́льского хозя́йства

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экано́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

1. Сукупнасць вытворчых адносін пэўнага грамадскага ладу, якія адпавядаюць развіццю прадукцыйных сіл грамадства. Эканоміка сацыялізма.

2. Стан народнай гаспадаркі, гаспадарчае жыццё (краіны, раёна і пад.). Эканоміка Беларусі. Эканоміка Поўначы. □ За мінулыя гады працоўны народ брацкай краіны дабіўся выдатных поспехаў у развіцці эканомікі, культуры, навукі, аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнага забеспячэння. «Звязда». // Структура і фінансава-матэрыяльны стан якой‑н. галіны гаспадарчай дзейнасці. Эканоміка прамысловасць Эканоміка транспарту. □ Вясной.. [Васіль] прапанаваў калгаснікам мерапрыемствы, якія павінны былі хутка ўзняць эканоміку калгаса. Шамякін.

3. Навуковая дысцыпліна, аб’ектам вывучэння якой з’яўляецца фінансава-матэрыяльны бок якой‑н. гаспадарчай дзейнасці. Эканоміка вінаградарства. Эканоміка бульбаводства.

[Ад грэч. oikonomiké — майстэрства вядзення хатняй гаспадаркі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Эканоміка 11/415—416; 12/266—360

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

эканоміка

т. 18, кн. 1, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

экано́міка ж.

1. (тэорыя) Ökonome f -, Wrtschaftslehre f -;

2. (гаспадарка) Wrtschaft f -; Ökonmik f -; Wrtschaftsform f -;

сусве́тная экано́міка Wltwirtschaft f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

экано́міка

(гр. oikonomike, ад oikos = жыллё + nomos = закон)

1) сукупнасць вытворчых адносін на пэўным этапе развіцця грамадства;

2) народная гаспадарка краіны, вобласці, раёна, якой-н. галіны грамадскай дзейнасці (напр. э. Беларусі, э. гандлю);

3) навуковая дысцыпліна, якая вывучае тую ці іншую галіну гаспадаркі (напр. э. бульбаводства).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экано́міка

(гр. oikonomike, ад oikos = жыллё + nomos = закон)

1) сукупнасць вытворчых адносін на пэўным этапе развіцця грамадства;

2) народная гаспадарка краіны, вобласці, раёна, якой-н. галіны грамадскай дзейнасці (напр. э. Беларусі, э. гандлю);

3) навуковая дысцыпліна, якая вывучае тую ці іншую галіну гаспадаркі (напр. э. бульбаводства).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

эканоміка-экалагічны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. эканоміка-экалагічны эканоміка-экалагічная эканоміка-экалагічнае эканоміка-экалагічныя
Р. эканоміка-экалагічнага эканоміка-экалагічнай
эканоміка-экалагічнае
эканоміка-экалагічнага эканоміка-экалагічных
Д. эканоміка-экалагічнаму эканоміка-экалагічнай эканоміка-экалагічнаму эканоміка-экалагічным
В. эканоміка-экалагічны
эканоміка-экалагічнага
эканоміка-экалагічную эканоміка-экалагічнае эканоміка-экалагічныя
Т. эканоміка-экалагічным эканоміка-экалагічнай
эканоміка-экалагічнаю
эканоміка-экалагічным эканоміка-экалагічнымі
М. эканоміка-экалагічным эканоміка-экалагічнай эканоміка-экалагічным эканоміка-экалагічных

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)