Засн. ў 1945 у Мінску як веласіпедны з-д. Першую прадукцыю выпусціў у 1946, з 1947 пачалася серыйная вытв-сць веласіпедаў. З 1951 сучасная назва. З 1956 асвоена вытв-сць матацыкла М1М. У 1970—80 з-д рэканструяваны. З 1993 калектыўнае прадпрыемства. Асн. прадукцыя (1999): дарожныя матацыклы, дарожныя веласіпеды для дарослых з закрытай, адкрытай і складной рамамі, веласіпеды для падлеткаў, спарт.-гульнявыя і горныя, інвалідныя каляскі.
Да арт.Мінскі матацыклетны і веласіпедны завод. 1. Цэх зборкі матацыклаў. 2. Складны дарожны веласіпед. 3. Дарожны веласіпед. 4. Матацыкл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСВІ́ЖСКІ ЗАВО́Д МЕДЫЦЫ́НСКІХ ПРЭПАРА́ТАЎ.
Засн. ў 1901 за 4 км ад Нясвіжа ва ўрочышчы Альба (цяпер у г. Нясвіж Мінскай вобл.) як спіртзавод. У 1961 на базе Альбінскага спіртзавода створаны з-д кармавога біяміцыну (выпускаў біяміцын і рызатарфін). У 1983 пабудаваны цэх па выпуску рызатарфіну. У 1985 уведзена лінія па вытв-сці лекавага прэпарата баліз-2, з-д перайменаваны на біяхімічны. З 1991 асвоены выпуск салявых раствораў для ін’екцый, з-д атрымаў сучасную назву. Асн. прадукцыя (2000) — растворы: натрыю хларыд ізатанічны, глюкоза, дысоль, трысоль, хласоль, гемадэз, глюгіцыр, навакаін і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЛЬКА,
вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., на р. Талька, на аўтадарозе, якая злучае вёску з г. Мар’іна Горка; чыг. ст. на лініі Асіповічы—Мінск. Цэнтр сельсавета. За 21 км на ПдУ ад г. Мар’іна Горка, 83 км ад Мінска. 443 ж., 213 двароў (2002). Аграфірма «Верасень», лясніцтва. цэх па перапрацоўцы драўніны, санаторый-прафілакторый «Талька». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. У Вял.Айч. вайну каля чыг. ст. Т. партызаны правялі Талькаўскую аперацыю 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНКАГРА́ФІЯ (ад цынк + ...графія),
спосаб вырабу рэльефных друкарскіх форм высокага друку (клішэ) з дапамогай фотахім. працэсаў.
Негатыў (дыяпазітыў) відарыса капіруюць на пакрытую святлоадчувальным слоем цынкавую (часам медную або латунную) пласціну, паверхню якой потым апрацоўваюць траўленнем кіслатой у прагальных участках выявы для атрымання рэльефных друкавальных элементаў. Пры электрагравіраванні растравых і штрыхавых клішэ выкарыстоўваюць электронна-мех. гравіравальныя аўтаматы. Спосаб Ц. прапанаваны ў 1850 Ф.Жыло (Францыя), удасканалены ў 1862 Г.Джэймсам (Вялікабрытанія). Спосаб электрагравіравання з’явіўся ў 1950-я г. Ц. наз. таксама адпаведны ўчастак або цэхпаліграф. прадпрыемства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ЗЫЛЬ,
вёска ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і с.-г.вытв. кааператыва. За 25 км на ПдЗ ад г. Старыя Дарогі, 133 км ад Мінска, 6 км ад чыг. ст. Урэчча. 965 ж., 415 двароў (2003). Дрэваапр.цэх. Сярэдняя школа, дзіцячыя яслі-сад, б-ка, Дом культуры, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. Магілы ахвяр фашызму. Помнікі: землякам, чырвонаармейцам. Помнік архітэктуры — царква (сярэдзіна 19 ст.). За 700 м на Пн ад вёскі — курганны могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ МЕТАЛУРГІ́ЧНЫ ЗАВО́Д (БМЗ). Дзейнічае ў г. Жлобін Гомельскай вобласці. Будаўніцтва пачата ў 1982, у 1984 пушчана 1-я чарга (электрасталеплавільны і сортапракатны цэхі), у 1987 — 2-я (комплекс металакорду), у 1991 — 3-я чарга. Працуе на металаломе. Дзейнічаюць 15 цэхаў. Супрацоўнічае з герм. фірмамі «Круп» і «Хет» — вытворцамі ліставой сталі. Прадукцыя (1994): металакорд для шын і пасаў (17,2 тыс.т), дрот стальны (9,9 тыс.т), сталь (711 тыс.т) гарачакатаная і катанка стальная, пракат стальны (656 тыс.т), вугалок стальны, швелер, розныя загатоўкі, накрыўкі метал. ўшчыльнікавыя.
С.А.Казак-Антаневіч.
Беларускі металургічны завод. Электрасталеплавільны цэх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КЕРАМІ́Н»,
адкрытае акцыянернае т-ва (ААТ) па вытворчасці буд. матэрыялаў. Утворана 3.6.1994 на базе вытв. аб’яднання «Мінскбудматэрыялы», якое дзейнічае з 1975 як шматгаліновае прадпрыемства. У яго ўвайшлі камбінат буд. матэрыялаў (галаўное прадпрыемства) і заводы: керамічны (дзейнічаў з 1902 як арцель па вытв-сці глінянай цэглы), мінералаватных вырабаў, «Будфарфор» (усе ў Мінску), а таксама кар’ераўпраўленне «Гайдукоўка» (з 1995 горны цэх, г.п. Радашковічы) і цагельны завод «Студзёнка» (закрыты ў 1981). Асн. прадукцыя (1998): цэгла, плітка для ўнутр. абліцоўкі сцен, для падлогі, чарапіца, мінералаватныя будаўнічыя маты, сан.-тэхн. абсталяванне, наборы кафлі для печаў і камінаў, арх. кераміка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСНА́Я,
вёска ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Брэст; чыг. станцыя на лініі Баранавічы—Брэст. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдЗ ад г. Баранавічы, 177 км ад Брэста. 1910 ж., 663 двары (1999). Лясніцтва, цэх Баранавіцкай мэблевай ф-кі. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Свята-Казанская царква, касцёл Маці Божай Каралевы Анёлаў. Магіла ахвяр фашызму. Месца загубы сав. ваеннапалонных і мірных жыхароў (у Вял.Айч. вайну каля Л. быў Ляснянскі лагер смерці), брацкая магіла сав. воінаў і ахвяр фашызму. Радзіма У.І.Галубка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ ВЫЛІЧА́ЛЬНАЙ ТЭ́ХНІКІЗасн. ў 1974 у Мінску на базе Мінскага з-да электронных выліч. машын (пабудаваны ў 1956—59 як з-дматэм. машын). З 1967 з-д электронных выліч. машын, з 1974 галаўное прадпрыемства гэтага аб’яднання. У 1974 уведзены ў дзеянне Мінскі з-двыліч. тэхнікі, у 1979 — Мінскі з-д вузлоў (па вытв-сці шматслойных друкаваных плат). Асн. прадукцыя (1999): электронныя АТС сям’і «Бэта», персанальныя камп’ютэры ВМ-2002, універсальныя ЭВМ «Мінск-9000», лічыльнікі ўліку цяпла і вады, касавыя апараты, быт. святлотэхн. прылады і інш.
Цэх наладкі ЭВМ на Мінскім вытворчым аб’яднанні вылічальнай тэхнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д ХАЛАДЗІ́ЛЬНІКАЎ.
Засн. ў 1959 у Мінску на базе майстэрняў па вырабе тавараў хатняга ўжытку; з 1977 галаўное прадпрыемства вытв. аб’яднання «Атлант», з 1993 акц.т-ва«Атлант» закрытага тыпу. У 1962 выпусціў першы халадзільнік «Мінск-1», з 1964 пачалася серыйная вытв-сць халадзільнікаў маркі «Мінск». З 1978 пачаўся выпуск быт. маразільнікаў. Халадзільнік «М-12» адзначаны Вял. залатым медалём міжнар. кірмашу ў Лейпцыгу (1977), шэраг інш. відаў — прызам Залаты «Трафей якасці» (1992, 1993, 1994). Асн. прадукцыя (1999): быт. халадзільнікі, маразільнікі і прамысл. абсталяванне. Больш за 80% прадукцыі экспартуецца.
Вытворчы корпус і зборачны цэхМінскага завода халадзільнікаў.