ЦЫНКАГРА́ФІЯ (ад цынк + ...графія),
спосаб вырабу рэльефных друкарскіх форм высокага друку (клішэ) з дапамогай фотахім. працэсаў.
Негатыў (дыяпазітыў) відарыса капіруюць на пакрытую святлоадчувальным слоем цынкавую (часам медную або латунную) пласціну, паверхню якой потым апрацоўваюць траўленнем кіслатой у прагальных участках выявы для атрымання рэльефных друкавальных элементаў. Пры электрагравіраванні растравых і штрыхавых клішэ выкарыстоўваюць электронна-
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)