рускі спявак (лірыка-драм. тэнар). Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1963). У 1967—88 саліст Вял.т-ра ў Маскве. Спявае ў буйнейшых т-рах свету. Партыі: Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Атэла («Атэла» Дж.Вердзі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Каварадосі («Тоска» Дж.Пучыні). Лаўрэат міжнар. конкурсаў імя П.І.Чайкоўскага (1966) і маладых оперных спевакоў (Сафія, 1967), Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.І.Глінкі (1962). Дзярж. прэмія Расіі 1978. Ганаровае званне камерзінгера Венскай дзярж. оперы (1987).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНА́ЧЫЧ (Антон Пятровіч) (31.12.1880, г. Марыупаль, Украіна — 22.3.1933),
рускі і бел.спявак (барытон, пазней драм. тэнар), педагог. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю па класах вакалу і кампазіцыі (1901). У 1905—21 адзін з вядучых салістаў Вял.т-ра, дзе выканаў шэраг вядучых партый, у т. л. Грышкі Куцярмы («Паданне пра нябачны горад Кіцеж...» М.Рымскага-Корсакава), Галіцына («Хаваншчына» М.Мусаргскага). З 1928 у Мінску: арганізатар і кіраўнік спец. вышэйшага опернага класа ў Бел.муз. тэхнікуме, вак. кансультант Бел. студыі оперы і балета (1930—33), заг.вак. кафедры Бел. кансерваторыі (з 1932). Сярод вучняў Л.Александроўская, І.Балоцін, М.Дзянісаў, С.Друкер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВЫ́ДАЎ (сапр.Левенсон) Аляксандр Міхайлавіч
(1872, маёнтак у Палтаўскай губ., Украіна — 28.6.1944),
расійскі спявак (лірыка-драм. тэнар). Засл. арт. Рэспублікі (1924). У 1889 — 1914 на опернай сцэне, у т. л. з 1900 у Марыінскім т-ры (Пецярбург). Адзін з лепшых выканаўцаў на рус. сцэне партый Германа («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала), Зігмунда, Логе і Міме («Пярсцёнак нібелунга» Р.Вагнера). З сярэдзіны 1920-х г. працаваў за мяжой (у 1934 рэж. опернай трупы, дзе спяваў Ф.Шаляпін). З 1935 зноў на радзіме, з 1936 выкладаў у вячэрняй школе спеваў пры Ленінградскім т-ры оперы і балета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАШЫ́ЕЎ (Дугаржап Цырэнавіч) (н. 15.5.1939, с. Улзар, Бурація, Рас. Федэрацыя),
бурацкі спявак (лірыка-драм. тэнар). Нар.арт. Расіі (1979). Нар.арт.СССР (1986). Скончыў Уральскую кансерваторыю (1969). З 1969 саліст Бурацкага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Андрэй Хаванскі («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Атэла, Дон Карлас, Альфрэд, Радамэс («Атэла», «Дон Карлас», «Травіята», «Аіда» Дж.Вердзі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала), Баір («Цудоўны скарб» Б.Ямпілава), Энхэ («Энхэ—Булат-батар» М.Фралова). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (Масква, 1968). Дзярж. прэмія Бураціі 1977. Дзярж. прэмія Расіі 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́ЎСКІ (Уладзімір Іванавіч) (28.1.1936, Мінск — 8.1.1987),
бел.спявак (лірыка-драм. тэнар). Засл. арт Беларусі (1979). Скончыў Бел. кансерваторыю (1969). Працаваў у Ансамблі песні і танца БВА (1962—65), Дзярж.акад. харавой капэле Беларусі (1965—69). З 1969 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1981 — Бел. філармоніі. Выступаў у операх бел. кампазітараў: Раман («Сівая легенда» Дз.Смольскага), Джардана Бруна («Джардана Бруна» С.Картэса); сярод інш. партый: Вадэмон («Іаланта» П.Чайкоўскага), Самазванец («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Князь («Русалка» А.Даргамыжскага), Лаэнгрын («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Манрыка, Дон Карлас («Трубадур», «Дон Карлас» Дж.Вердзі), Міндыя («Міндыя» А.Тактакішвілі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НАН ((Lennon) Джон) (Уінстан; 9.10. 1940, г. Ліверпул, Вялікабрытанія — 8.12.1980),
англійскі рок-спявак, гітарыст, кампазітар, паэт. З 1954 кіраваў створаным ім вак.-інстр. ансамблем «Кварымен». З 1956 удзельнік вак,інстр. квартэта «Бітлз», для якога пісаў песні (разам з П.Макартні). З 1970 выступаў самастойна як саліст і ў ансамблі з жонкай Ёка Она. Аўтар альбомаў «Джон Ленан. Пластык Она Бэнд» (1970), «Уяві сабе» (1971), «Рок-н-рол» (1975), «Двайная фантазія» (1980; разам з Она); сярод хітоў «Дайце свету шанц» (гімн прыхільнікаў міру), «Маці», «Герой з рабочага асяроддзя», «Што дапамагае перажыць ноч», «Улада народу». Загінуў ад рукі фанатыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУМ ((Krumm) Хендрык) (21.12.1934, в. Лейзі, востраў Саарэмаа, Эстонія — 12.4.1989),
эстонскі спявак (тэнар), педагог. Нар.арт.СССР (1980). Скончыў Талінскую кансерваторыю (1963), з 1976 выкладаў у ёй. З 1957 артыст хору, з 1961 саліст т-ра оперы і балета «Эстонія». Сярод партый: Юла («Вікерцы» Э.Аава), Неэме («Агні помсты» Э.Капа), Крысціян («Сірано дэ Бержэрак» Э.Тамберга), Вадэмон («Іаланта» П.Чайкоўскага), Лыкаў («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Радамес, Рычард, Манрыка («Аіда», «Баль-маскарад», «Трубадур» Дж.Вердзі), Эдгар («Лючыя ды Ламермур» Г.Даніцэці), Сяргей («Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча). Прэмія імя Г.Отса 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОТ ((Gott) Карэл) (н. 14.7.1939, г. Пльзень, Чэхія),
чэшскі эстрадны спявак (тэнар). Нар.арт. ЧССР (1985). Скончыў Пражскую кансерваторыю (1965, клас К.Карэніна). Дэбютаваў у 1959. У 1960-я г. саліст т-раў «Семафор», «Апола». Валодае моцным прыгожым голасам. У рэпертуары класічныя арыі, нар. песні, джазавыя балады, сучасныя эстр. песні. Здымаецца ў кіно. Лаўрэат прэмій «Залаты салавей» (7 разоў, з 1963), «Залаты голас Прагі», 1-ы прыз на міжнар. конкурсе эстр. спевакоў у (Сопаце (Польшча, 1964), 1-я прэмія на міжнар. конкурсах песні ў Сан-Рэма (Італія) і Кане (Францыя; абодва (1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕЗІ́НГЕРЫ (ням. Minnesinger ад Minne каханне + Singer спявак),
нямецкія рыцарскія паэты-спевакі. Мастацтва М. узнікла ў 2-й пал. 12 ст. пад уплывам лірыкі правансальскіх трубадураў. Апявалі рыцарскае каханне, служэнне прыгожай даме, Богу і сюзерэну, ваен. жыццё рыцараў і крыжовыя паходы. Найб. вядомыя паэты-М. — Вольфрам фон Эшэнбах, Гартман фон Аўэ, Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ. З крызісам рыцарскай культуры і ўзнікненнем т.зв. сельскага мінезангу паэзія М. заняпала і ў 14 ст. на змену ёй прыйшоў бюргерскі майстэрзанг (гл.Майстэрзінгеры). Вобраз М. ўвасоблены ў оперы Р.Вагнера «Тангейзер і спаборніцтва спевакоў у Вартбургу» (1845).