праліў паміж п-вам Лабрадор і в-ам Бафінава Зямля (Паўн. Амерыка). Злучае Гудзонаў зал. з Атлантычным ак.Даўж. каля 806 км, шыр. 115—407 км, глыб.на фарватэры 141—988 м. Каля 8 месяцаў за год укрыты дрэйфуючымі льдамі. Названы ў гонар Г.Гудзона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ МІНУ́ЎШЧЫНА»,
гісторыка-публіцыстычны ілюстраваны часопіс. Выходзіць з 1993 набел. мове 6 разоў у год. Гал. мэты выдання: папулярызацыя гіст. ведаў, аказанне дапамогі вучоным і краязнаўцам у навук. распрацоўцы праблем гісторыі Беларусі. Асн. рубрыкі: «Роздум», «Дзяржава», «Звіцязтва» (ваен. гісторыя), «Архівы», «Музеі», «Этнаграфія», «Пяроспар» (дыскусіі), «Беларусіка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ЙВІСА МО́РА (Davis Sea),
ускраіннае мора Індыйскага ак., каля берагоў Усх. Антарктыды. Абмывае Бераг Праўды. Пл. 21 тыс.км². Глыб. да 1369 м. Салёнасць 33—33,5‰. Круглы год укрыта льдамі. На ўзбярэжжы — антарктычная навук. станцыя Мірны (Расія). Названа ў гонар капітана аўстрал. экспедыцыйнага судна «Аўрора» Дж.К.Дэйвіса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫЧУА́НЬСКАЯ КАТЛАВІ́НА, Чырвоны басейн,
міжгорная ўпадзіна ў Кітаі, у бас. сярэдняга цячэння р. Янцзы. Пл. каля 200 тыс.км². Выш. 400—500 м (на ўскраінах да 1000 м). Абмежавана наЗ Сіна-Тыбецкімі гарамі, наПн і ПнУхр. Цыньлін і Дабашань, наПд нагор’ем Гуйчжоў. Прымеркавана да сінеклізы Кіт.-Карэйскай платформы. Запоўнена магутнай тоўшчай (да 4000 м) чырванаколерных пясчанікаў і сланцаў юрскага і мелавога ўзросту і інш. асадкавымі пародамі. Утварае прыступкавы амфітэатр, звернуты наПд. Паверхня ўзгорыстая, перасечана р. Янцзы і яе прытокамі. Клімат субтрапічны вільготны. Сярэдняя т-растудз. 10 °C, ліп. 29 °C. Ападкаў 800—1750 мм за год. Вегетац. перыяд круглы год. Глебы — жаўтазёмы, чырваназёмы. Лістападныя і вечназялёныя лясы (большасць высечана), вышэй за 600 м вільготныя лясы (вечназялёны дуб, вастраліст, лаўр, кунінгамія, кіпарыс, хвоя і інш.). Важны с.-г. раён (вырошчваюць рыс, пшаніцу, кукурузу, чай, тытунь, цытрусавыя і інш. культуры). Класічная правінцыя тэрасавай гаспадаркі. Радовішчы нафты, газу, кам. солі, кам. вугалю, жал. і поліметал. руд. Буйныя гарады Чунцын і Чэнду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗНЕ́ШНІ ДОЎГ,
агульная запазычанасць дзяржавы па непагашаных знешніх пазыках, абавязацельствах, крэдытах і нявыплачаных па іх працэнтах. Адрозніваюць доўгатэрміновы З.д. (больш як адзін год) і кароткатэрміновы З.д. — менш за адзін год. У адпаведнасці з рэкамендацыямі Міжнар. банка рэканструкцыі і развіцця да дзяржаў-даўжнікоў адносяцца тыя, у каго 3 паказчыкі перавышаюць разліковыя ўзроўні ў сярэднім на працягу 3 гадоў. Паказчыкамі крэдытнай бяспекі з’яўляюцца адносіны агульнай сумы доўгу да валавога нац. прадукту (калі яны не перавышаюць 50%), адносіны агульнай сумы доўгу да гадавога аб’ёму экспарту тавараў і паслуг (калі яны не перавышаюць 27,5%), адносіны плацяжоў да пагашэння і абслугоўвання знешняга доўгу да экспарту тавараў і паслуг (калі яны не перавышаюць 30%). Дзяржава нясе безумоўныя і абсалютныя абавязацельствы па пагашэнні і абслугоўванні свайго З.д. Гл. таксама Дзяржаўны доўг, Пазыкі дзяржаўныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАХАЛЁЎ Пётр Серапіёнавіч (5.10.1919, с. Мыльнікава Шадрынскага р-на Курганскай вобл., Расія — 15.7.1997),
бел. жывапісец, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1970). Праф. (1982). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1952). У 1961—90 выкладаў у Бел.АМ. Творам характэрна абагульненасць жывапіснага апавядання, тыпізацыя і характарнасць у вобразным ладзе. Сярод жанравых карцін: «Рамонтныя работы ў МТС» (1954), «Партызанскія паходы» (1958), «Абаронцы Брэста» (1962), трыпціх «Год вялікага пералому» (1965—67), «Рудабельская рэспубліка» (1970), дыпціх «Аб вайне і міры» (1978—83), «Нашы прыйшлі» (1984). Значнае месца займаюць партрэты: «Калгасніца» (1960), «Дачка» (1964), «Ц.В.Канапацкі» (1980) і пейзажы: «Пачатак красавіка» (1962), «Вязынка» (1982). Адзін з аўтараў дыярамы «Мінскі кацёл» для Бел.дзярж. музея гісторыі Вял.Айч. вайны (1969—71).
Літ.:
Шныпаркоў А.М. П.С.Крахалёў. Мн., 1975.
П.Крахалёў. Трактарыста забілі. З трыпціха «Год вялікага пералому». 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРМА́ЛЬНЫ ЭЛЕМЕ́НТ,
узорны гальванічны элемент, які служыць мерай эрс і напружання пастаяннага току. Выкарыстоўваецца ў вымяральнай апаратуры (напр., у патэнцыёметрах), прынцып дзеяння якой заснаваны на параўнанні з мерай.
У якасці Н.э.найб. пашыраны ртутна-кадміевыя элементы Вестана з вадкім электралітам (насычаныя і ненасычаныя) і насычаныя без вадкага электраліту (малагабарытныя). Патрабаванні да Н.э. стандартызаваныя. Насычаны Н.э. з вадкім электралітам узнаўляе эрс з дакладнасцю да 0,0005%, змены эрс да 5 мкВ за год, найб. дапушчальны ток да 1 мкА. У пераноснай апаратуры выкарыстоўваюцца пераважна ненасычныя Н.э., якія маюць дакладнасць да 0,002%, змены эрс да 20 мкВ за год, найб. дапушчальны ток да 10 мкА, менш адчувальныя да мех. уздзеянняў і змен т-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРВА́РКІ,
натуральныя павіннасці па будаўніцтве і рамонце замкаў, дарог, мастоў, грэбляў, плацін, млыноў і інш.дзярж. і панскіх збудаванняў, ачыстцы берагавых палос суднаходных рэк у ВКЛ, Рэчы Паспалітай і Рас. імперыі ў 15—1-й трэці 20 ст. Ш. не ўваходзілі ў склад паншчыны, іх памер не быў аднолькавы ў розных мясцовасцях; у 1-й пал. 19 ст.на Беларусі складаў да 24 і болей рабочых дзён у год з сял. двара. Найб. пашыранай інвентарнай нормай было 12 рабочых дзён у год з двара. Пасля сялянскай рэформы 1861 цяжар Ш. значна павялічыўся з прычыны таго, што дарожныя ўчасткі часта замацоўвалі за сельскай грамадой за некалькі дзесяткаў вёрст ад паселішчаў, а сяляне абавязаны былі папраўляць дарогі пераважна ў час палявых работ. Дарожную павіннасць несла амаль выключна сялянства. Ш. ў 1921—39 існавалі ў Зах. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯСІ́НСКІ Рышард Здзіслававіч (н. 30.6.1931, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),
бел. кінарэжысёр-дакументаліст, сцэнарыст, журналіст. Скончыў БДУ (1955), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў дакумент. кіно ў Маскве (1973). З 1955 працуе на кінастудыі «Беларусьфільм». Сярод лепшых цыкл фільмаў, створаны метадам кінаназірання: «Урок даўжынёю ў год» (1963), «Наш клас праз год» (1964; абодва ў сааўт.), «Праз дзесяць гадоў, або Надзеі і трывогі 10 «А» (1973; прэмія Міжнар. кінафестывалю дакумент. кіно ў г. Ліён, Францыя, 1973), «Вяртанне ў 10 «А» (1988; абодва з В.Сукманавым) і інш.Найб. значныя работы ў галіне распрацоўкі тэмы бел. культуры і гісторыі: «Штрыхі да партрэта» (1968), «Зорка Максіма» (1981), «Чатыры стагоддзі памяці» (1985), «Душа не падарожніца», «Паланэз для касінераў» (абодва 1994), «Дыярыуш наваградскі» (1997), «12 прыступак для малітвы» (2000, сярэбраны медаль ордэна Назарэцянак, Ватыкан, 2000). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВОПРО́СЫ ИСТО́РИИ КПСС»,
навукова-палітычны часопіс, орган Ін-та марксізму-ленінізму пры ЦККПСС. Выдаваўся ў 1957—91 у Маскве нарус. мове. Да 1963 выходзіў 6 разоў нагод, пасля штомесяц. Друкаваў успаміны пра У.І.Леніна і яго паплечнікаў, асвятляў пытанні гісторыі КПСС і міжнар.камуніст. руху, кіруючай дзейнасці партыі, парт. будаўніцтва і інш.