расійскі фізікахімік. Акад.Рас.АН (1987, чл.-кар. 1981). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1954). З 1955 у Фіз. ін-це АНСССР, з 1983 у Ін-це агульнай фізікі Рас.АН, адначасова з 1973 у Маскоўскімінж.-фіз. ін-це (з 1974 праф.). Навук. працы па фіз. хіміі, фізіцы і тэхналогіі матэрыялаў для квантавай электронікі, мікраэлектронікі, оптыкі. Распрацаваў метад атрымання асабліва тугаплаўкіх монакрышталёў, шкла і полікрышт. матэрыялаў з зададзенымі ўласцівасцямі (1968). Кіраваў работамі па стварэнні фіянітаў. Ленінская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЖСКІ (Георгій Георгіевіч) (12.2.1895, в. Ігнацьева Маскоўскай вобл. — 20.10.1952),
расійскі мастак. Засл. дз. маст. Расіі (1944). Правадз.чл.АМСССР (1949). Вучыўся ў Маскве ў прыватных студыях (з 1912), Дзярж. свабодных маст. майстэрнях (1918—20). Чл. аб’яднанняў «Новае т-ва жывапісцаў» (1922), Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (1923). У 1934—52 выкладаў у Маскоўскіммаст. ін-це імя В.Сурыкава. Ствараў пераважна партрэты жанчын: «Рабфакаўка» (1926), «Дэлегатка» (1927), «Старшыня» (1928), «Калгасніца-брыгадзір», «Чувашка-настаўніца» (абодва 1932).
расійскі вучоны ў галіне механікі і працэсаў кіравання. Акад.Рас.АН (1984, чл.-кар. 1966). Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў грамадз.паветр. флоту (1938). У 1938—78 у спец.НДІ і СКБ (Масква), адначасова з 1947 у Маскоўскім фізіка-тэхн. ін-це (з 1959 праф.). Навук. працы па прыкладной механіцы, тэорыі аўтам. кіравання, арыентацыі і ўстойлівасці руху касм. апаратаў, тэорыі гарэння, інж. псіхалогіі. Ленінская прэмія 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬЕВА (Вера Кузьмінічна) (н. 30.9.1925, в. Сухі Ручай Цвярской вобл., Расія),
руская актрыса. Нар.арт.СССР (1986). Скончыла Маскоўскае гар.тэатр. вучылішча (1948). Працуе ў Маскоўскім т-ры Сатыры, іграе ў інш. тэатрах: Вольга («Вяселле з пасагам» М.Дзьяканава; і ў аднайм. фільме), Графіня Альмавіва («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля), Кручыніна («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага; Арлоўскі драм.т-р імя Тургенева), Ранеўская («Вішнёвы сад» А.Чэхава; Цвярскі драм.т-р). З 1948 здымаецца ў кіно: «Сказанне пра зямлю Сібірскую», «Зорка экрана» і інш.Дзярж. прэміі СССР 1948, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛО́ВА (Антаніна Аляксееўна) (24.12.1924, г. Талдам Маскоўскай вобл. — 24.7.1993),
бел. мастак кіно, жывапісец. Засл. работнік культ. Беларусі (1977). Скончыла Усесаюзны ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1951). Працавала ў Маскоўскім вышэйшым маст.-прамысл. вучылішчы, Белдзяржкіно, на камбінаце Бел.тэатр.т-ва. Мастак фільмаў: «Чэмпіён свету», «Палеская легенда» і «Пасеялі дзяўчаты лён» (эскізы касцюмаў). У 1960—70-я г. распрацоўвала нац. сцэнічныя касцюмы для ансамбляў «Песняры», «Харошкі», «Равеснік», «Раніца», «Нёман», «Палескія зоры», «Лявоніха», «Маладосць», для хору Цітовіча. Жывапісныя работы: «На рэпетыцыі» (1958), «Сябры» (1960), «Пачатак вясны» (1961), «Флёксы» (1962).
А.М.Замай.
А.Бялова. Сцэнічныя касцюмы для фальклорных калектываў. 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛО́Ў (Мікалай Васілевіч) (14.12.1891, г. Янаў, Польшча — 5.3.1982),
савецкі крышталёграф, геахімік, адзін з заснавальнікаў структурнай мінералогіі. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1946). Чл. Польскай АН (1978), Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Петраградскі політэхн.ін-т (1921). З 1938 у Ін-це крышталяграфіі АНСССР, з 1946 у Горкаўскім, з 1953 у Маскоўскім ун-тах. Навук. працы па тэорыі шчыльнай упакоўкі атамаў у крышталях, крышталяхіміі сілікатаў, метадах расшыфроўкі структур мінералаў. Пад кіраўніцтвам Бялова высветлена структура больш як 100 сілікатаў і іх аналагаў. Дзярж. прэмія 1952. Ленінская прэмія 1974. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХМА́РАЎ (Чынгіз Габдурахманавіч) (н. 18.8.1912, в. Троіцк Чэлябінскай вобл., Расія),
жывапісец-манументаліст. Нар. мастак Узбекістана (1964). Вучыўся ў Маскоўскіммаст. ін-це (1935—42). Творча выкарыстаў традыцыі сярэдневяковага сярэднеазіяцкага жывапісу ў стварэнні тонкай па колеры і малюнку насценнай размалёўкі: у фае Вял.т-ра оперы і балета імя А.Наваі (1944—47; Дзярж. прэмія СССР 1948), у Ін-це ўсходазнаўства імя А.Біруні (1968—70) у Ташкенце, «Сагдыйскае вяселле» (1975—76) і інш. Аўтар станковых работ («Тамара Ханум», 1978, і інш.). Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1968.
руская актрыса. Нар.арт. Расіі (1962), нар.арт.СССР (1969). Герой Сац. Працы (1985). Пасля заканчэння Тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна (1949) у Маскоўскімакад. т-ры імя Я.Вахтантава. Актрыса шырокага творчага дыяпазону. Сярод лепшых роляў: Настасся Піліпаўна («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага, і ў кіно), Прынцэса Турандот (аднайм. п’еса К.Гоцы), Ліка Мізінава («Насмешлівае маё шчасце» Л.Малюгіна). За выкананне роляў Валі («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава), Паўліны Казанец («Кухарка замужам» А.Сафронава) і Маўры Пакрытчанка («Праўда і крыўда» М.Стэльмаха) Дзярж. прэмія Расіі імя К.Станіслаўскага 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЮМЕНТА́ЛЬ-ТАМА́РЫНА (дзявочае Клімава) Марыя Міхайлаўна
(16.7.1859, С.-Пецярбург — 16.10.1938),
руская актрыса. Нар.арт.СССР (1936). Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1887. У 1901—14, 1921—32 у Маскоўскім т-ры Корша, з 1933 у Малым т-ры. Выконвала пераважна ролі старых: Галчыха, Анфуса («Без віны вінаватыя», «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Матрона («Улада цемры» Л.Талстога), Матылькова («Слава» В.Гусева) і інш. Мастацтва Блюменталь-Тамарынай вызначалі шчырасць, мяккі гумар, адметная акцёрская тэхніка, здольнасць унутр. пераўвасаблення. З 1915 здымалася ў кіно, у т. л. ў бел. фільмах «Шукальнікі шчасця» (1936), «Дачка Радзімы» (1937).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРЫ́НЬБА (Мікалай Іпалітавіч) (н. 2.3.1913, г.п. Епіфань Тульскай вобл.),
рус. жывапісец. Засл. мастак Расіі (1969). Вучыўся ў Кіеўскім маст. ін-це (1936—40) і Маскоўскіммаст. ін-це імя Сурыкава (1940—41). У 1944—50 у студыі ваен. мастакоў імя Грэкава. У Вял.Айч. вайну ўдзельнік партыз. руху на Беларусі. Асноўная тэма творчасці — гераізм бел. партызан. Сярод работ: «Эшалоны гараць» (1943), «Мост на Заходняй Дзвіне. 1942» (1970), «Франтавыя эцюды» (1976) і інш. Разам з мастаком М.Гуціевым стварылі партыз. карцінную галерэю, якая размяшчалася ў штабе Чашніцкай партыз. брыгады «Дубава».