АХІЕ́ЗЕР (Аляксандр Ільіч) (н. 31.10.1911, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл.),
украінскі фізік, стваральнік навук. школы па тэарэт. фізіцы. Акад.АН Украіны (1964). Д-рфіз.-матэм.н., праф. (1940). Скончыў Кіеўскіполітэхн.ін-т (1934). З 1934 у Фізіка-тэхн. ін-це Украіны (Харкаў), адначасова (1940—75) у Харкаўскім ун-це. Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц, фізіцы плазмы і інш. кірунках фізікі.
Тв.:
Квантовая электродинамика. 3 изд. М., 1969 (разам з У.Б.Берасцецкім);
Методы статистической физики. М., 1977 (разам з С.У.Пелятмінскім);
Электродинамика адронов. Киев, 1977 (разам з М.П.Рэкалам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКІ (Міхаіл Лявонцьевіч) (21.9.1921, г. Сянно Віцебскай вобл. — 29.4.1988),
бел. графік. Скончыў Кіеўскімаст.ін-т (1952). З 1952 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы, з 1956 у БПІ. Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі. Сярод работ: серыі «Зямля сялянам» (1957), «Стары і новы Мінск» (1959), «Мая Беларусь» (1964), «Мой родны кут» (1978—80). Выканаў іл. да кніг «Калі зліваюцца рэкі» П.Броўкі, «Паэмы» і «Вершы, паэмы» Я.Купалы, «Украінскія народныя казкі» (усе 1957—59), «Хто робіць пагоду» М.Лужаніна (1960), «На берагах Нявы» І.Гурскага (1968, 1977), «Шэметы» М.Лобана (1981) і інш.
руская актрыса. Нар.арт.СССР (1978). Скончыла Кіеўскіін-ттэатр.маст. імя І.Карпенкі-Карага (1953). З 1958 у Малым т-ры Расіі. Праф. (1979) Расійскай акадэміі тэатр. мастацтва. Сярод роляў: Юлія Піліпаўна («Дачнікі» М.Горкага, і ў кіно), Дона Ганна («Каменны ўладар» Лесі Украінкі), баранэса Штраль («Маскарад» М.Лермантава), Кручыніна («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага); выканала 7 роляў у спектаклі «Выпадковы вальс» паводле кнігі С.Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» (т-р Эстрады). З 1951 здымаецца ў кіно: «Няскончаная аповесць», «Ціхі Дон», «Добраахвотнікі» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВРО́НСКІ (Макар Кандратавіч) (14.4.1910, г. Барысаў Мінскай вобл. — 13.11.1994),
украінскі скульптар. Нар. мастак Украіны (1963). Скончыў Кіеўскімаст.ін-т (1945). Выкладаў у ім (1949—94), праф. (1963). Працаваў у галіне манум. і станковай скульптуры. Сярод работ: помнікі Т.Р.Шаўчэнку (1950, у сааўт., Дзярж. прэмія СССР 1951) у г. Палерма (Канада), Багдану Хмяльніцкаму (1953) у г. Хмяльніцкі (Украіна); кампазіцыі «Леся Украінка» (1947), «На паншчыне» (1957); партрэты-бюсты М.М.Амосава (1961), Т.Р.Шаўчэнкі (1964); манумент Вечнай славы (1977) у г. Луцк (Украіна). Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЛ (Бенцыён Майсеевіч) (22.5.1903, г. Белая Царква, Украіна — 9.4.1985),
савецкі фізік. Акад.АНСССР (1972, чл.-кар. 1939). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Кіеўскіполітэхн.ін-т (1928). З 1932 у Фіз. ін-це АНСССР. Навук. працы па фізіцы дыэлектрыкаў і паўправаднікоў, квантавай электроніцы. Адкрыў сегнетаэлектрык тытанат барыю (1944). Устанавіў асн. заканамернасці змянення электраправоднасці ды электрыкаў пры гама-выпрамяненні. Пад яго кіраўніцтвам у СССР створаны паўправадніковыя дыёды, транзістары, сонечныя элементы. Удзельнічаў у стварэнні паўправадніковых лазераў. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙДА́Й (Зоя Міхайлаўна) (1.6.1902, г. Тамбоў, Расія — 21.4.1965),
украінская спявачка (сапрана). Нар.арт.СССР (1944). Скончыла Кіеўскімуз.-драм.ін-т імя М.Лысенкі (1927). У 1928—55 салістка Кіеўскага, у 1930—34 — Харкаўскага т-раў оперы і балета. У 1947 — 65 выкладала ў Кіеўскай кансерваторыі (з 1963 праф.). Сярод партый: Наталка («Наталка Палтаўка» Лысенкі), Аксана («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Ганна («Наймічка» М.Верыкоўскага), Таццяна («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Выступала як камерная спявачка. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1933, 1-я прэмія). Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЖА́ (Віталій Лявонцьевіч) (н. 1.1.1939, г. Палтава, Украіна),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-ртэхн.н. (1992). Чл. Нью-Йоркскай АН (1995). Скончыў Кіеўскітэхнал.ін-тхарч. прам-сці (1962). З 1964 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі; адначасова з 1994 праф.Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па цепламасапераносе ў мнагафазных сістэмах і цеплаабмене ў дысперсных асяроддзях, па ўласцівасцях псеўдазвадкаваных пластоў і праблемах энергазберажэння.
Тв.:
Фильтрация двухфазных однокомпонентных потоков в дисперсных средах. Мн., 1988 (разам з Г.І.Жураўскім);
Тепломассоперенос в многофазных системах. Мн, 1990 (разам з Г.І.Жураўскім, Э.М.Сімкіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДЗЯ́К (Аляксандр Іванавіч) (н. 23.9.1949, г. Канатоп, Украіна),
бел. вучоны ў галіне фізікі і тэхнікі высокага ціску. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў Кіеўскіполітэхн.ін-т (1973). З 1978 у БПАНавук. даследаванні па праектаванні апаратаў высокага ціску і распрацоўцы тэхнал. працэсаў атрымання штучных алмазаў, кубічнага нітрыду бору і кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове.
Тв.:
К вопросу об оптимизации конфигурации камер высокого давления (разам з Г.М.Ждановічам) // Порошковая металлургия. Мн., 1982. Вып. 6. Исследование возможности увеличения стойкости пресс-форм высокого давления (у сааўт.) // Техника и технология высоких давлений. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРМАКО́Ў (Васіль Пятровіч) (11.3.1845, в. Церуха Гомельскага р-на — 16.3.1922),
расійскі матэматык. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1884). Скончыў Кіеўскіун-т (1868), дзе і працаваў (з 1877 праф.), з 1899 у Кіеўскім політэхн. ін-це. Навук. працы па матэм. аналізе, алгебры, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, механіцы. Адкрыў новую прыкмету збежнасці бесканечных шэрагаў (1870), даў новы спосаб рашэння класічнай задачы аб брахістахроне (1900). Выдаваў «Журнал элементарной математики» (1884—86). Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Літ.:
Историко-математические исследования. М., 1956. Вып. 9. С. 667—722;
Дабравольскі В.А. Да ісціны — найпрасцейшым шляхам: Васіль Ермакоў. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Аляксандр Аляксандравіч) (31.12.1915, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 18.12.1991),
украінскі скульптар. Нар. мастак СССР (1979). Скончыў Кіеўскімаст.ін-т (1942). Майстар станковага і манум. партрэта (П.Чайкоўскага, Л.Равуцкага, абодва 1945; А.Фёдарава, 1985, і інш.). Творы вылучаюцца дакладнай пластычнай прапрацоўкай і жывапіснасцю форм. Аўтар помнікаў А.Пушкіну ў Кіеве (1962) і Нью-Йорку (1970), М.Лысенку ў Кіеве (1965), М.Гогалю ў с. Гогалева Палтаўскай вобл. (1984) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1950, Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1975.
Літ.:
Янко Д. О.О.Ковальов. Київ, 1964.
Аляксандр Аляксандравіч Кавалёў. Помнік А.Пушкіну. 1962. Кіеў.