КРЫЛО́Ў (Фёдар Гаўрылавіч) (20.4.1922, в. Пушкіна Омскага р-на, Расія — 10.7.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч.вайну з 1944 на 3-м Бел. фронце. Аўтаматчык пагран. палка войск НКУС К. вызначыўся 10.7.1944 пры разгроме групы праціўніка, якая вырвалася з мінскага «катла», падарваў гранатай сябе і абступіўшых яго гітлераўцаў, чым паспрыяў поспеху аперацыі па ліквідацыі групоўкі праціўніка ў 300 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РШЫН (Фёдар Ігнатавіч) (н. 27.9.1915, станіца Ніжнячырская Растоўскай вобл., Расія),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Балашоўскую школу пілотаў Грамадз.паветр. флоту (1937). У Вял.Айч.вайну камандзір эскадрыллі лётчык-бамбардзіроўшчык П. вызначыўся ў Гомельска-Рэчыцкай 1943 і Бабруйскай 1944 аперацыях у бамбардзіроўцы жывой сілы і тэхнікі ворага на ст. Калінкавічы, Рагачоў, Жлобін, Бабруйск; зрабіў 210 баявых вылетаў, збіў 2 варожыя самалёты. Да 1950 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОЦІЛО́ДАЧНАЯ АВІЯ́ЦЫЯ,
род марской авіяцыі (у некат. краінах род ВПС), прызначаны для пошуку і знішчэння з паветра падводных лодак праціўніка. Дзейнічае самастойна або ва ўзаемадзеянні з процілодачнымі караблямі. Падзяляецца на авіяцыю берагавога базіравання і карабельную (палубную). Уключае процілодачныя самалёты, у т. л. гідрасамалёты, і верталёты. Узнікла ў 1-ю сусв.вайну, найб. развіццё атрымала ў 2-ю сусв.вайну. Аснашчана радыёлакацыйнымі станцыямі, газасігналізатарамі, магнітометрамі, гідралакатарамі, саманаводнымі тарпедамі, глыбіннымі бомбамі, кіроўнымі ракетамі і інш.
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-маёр (1975). Д-рваен. навук (1969), праф. (1970). Скончыў Разанскае артыл. вучылішча (1942), Артыл. акадэмію імя Дзяржынскага (1952). У Вял.Айч.вайну на фронце з 1942. Камандзір батарэі ст. лейт. Бутылкін вызначыўся 15.10.1943 пры фарсіраванні Дняпра каля г.п. Лоеў Гомельскай вобл. З 1956 на н.-д. рабоце, у 1985—88 заг. кафедры ў Ваен. акадэміі імя Дзяржынскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАЎ (Ермалай Максімавіч) (ліп. 1892, в. Кайкава Мінскага р-на — 1942),
удзельнік камуніст. падполля ў гады грамадз. вайны, ваен. інтэрвенцыі, патрыят. падполля ў Вял.Айч.вайну. З 1914 у арміі. З вясны 1918 старшыня Кайкаўскага падп. падрайкома РКП(б), нач.партыз. атрадаў. У Айч.вайну ўдзельнічаў у стварэнні Мінскага патрыятычнага падполля, наладжваў сувязь з партызанамі. Летам 1942 нам.нач. зоны Варашылаўскага падп. РК КП(б)Б, узначальваў падп. арг-цыю ў Пушкінскім пасёлку Мінска. 7.10.1942 схоплены фашыстамі і закатаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЗЕЛ, Вісель (Wisel) Элі (н. 30.9.1928, г. Сігету-Мармацыей, Румынія), амерыканскі грамадскі дзеяч, пісьменнік. Праф. іудаістыкі Сіці-каледжа ў Нью-Йорку (з 1972). Скончыў Сарбону. У 2-ю сусв.вайну вязень канцлагераў Асвенцім, Бухенвальд. З 1956 у ЗША. Піша пераважна па-французску. Большая ч. яго твораў («І свет маўчаў», 1956; «Дзень», 1961; «Песня мёртвых», 1966 і інш.) звязана з тэмай катастрофы еўрап. яўрэйства. Аўтар тэрміна «халакост» (татальнае знішчэнне яўрэяў у 2-ю сусв.вайну). Нобелеўская прэмія міру 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІ́ЛАЎ (Аляксей Ільіч) (19.1.1923, в. Капцева Смаленскай вобл., Расія — 30.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч.вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў палкавую школу танкістаў. У Вял.Айч.вайну на фронце з 1944. Вызначыўся 30.6.1944 пры вызваленні Барысава: экіпаж танка — камандзір П.М.Рак, механік-вадзіцель АА.Пятраеў, радыст Д. — прарваўся ў заняты ворагам горад, 17 гадзін вёў бой, вызваліў 200 чал. ваеннапалонных. Экіпаж згарэў у танку. У Барысаве экіпажу танка пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́СНІКАЎ (Пімен Рыгоравіч) (25.7.1906, г. Мікалаеў, Украіна — 26.11.1996),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ваенна-тэарэтычную (1933) і Арэнбургскую ваен.авіяц. школы лётчыкаў (1934). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Волхаўскім, Паўд., Зах., 1-м і 2-м Бел. франтах. Старшы штурман штурмавой авіяцыі маёр К. вызначыўся ў 1944 пры вызваленні Рагачова, Бабруйска, Мінска, Слоніма, ліквідацыі груповак праціўніка ў бабруйскім «катле». Да 1957 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРСА́НАЎ (Аляксандр Васілевіч) (23.12.1898, г. Казань, Татарстан — 18.11.1994),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч.вайну, ген.-м. (1943), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Кіеўскую аб’яднаную ваенную школу (1926), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Паўд., Сталінградскім, Цэнтр. і Бел. франтах. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра, вызваляў Брагінскі р-н, г. Калінкавічы Гомельскай вобл. Да 1960 у Сав. Арміі, да 1974 прарэктар БДУ. Ганаровы грамадзянін г.п. Брагін, г. Калінкавічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗАЎКО́Ў (Іван Аляксандравіч) (6.6.1903, г. Барысаглебск Варонежскай вобл, Расія — 17.8.1989),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-палк. (1967). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939). У Чырв. Арміі з 1923. У Вял.Айч.вайну на Зах., Цэнтр., Бел., 1-м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Лоева, Рэчыцы, Мазыра, Калінкавіч. У ноч на 16.10.1943 стралк. дывізія на чале з К. вызначылася пры фарсіраванні Дняпра ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл. Да 1969 у Сав. Арміі.