род кветкавых раслін сям. лохавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Азіі, Паўн.Амерыцы і Аўстраліі. На Беларусі інтрадукаваны Л. вузкалісты (E. angustifolia), парасонавы (E. umbellata), серабрысты (E. argentea), усходні (E. orientalis).
Лістападныя або вечназялёныя дрэвы ці кусты. Лісце эліптычнае да лінейнага, шэра-зялёнае, часта знізу серабрыстае. Кветкі палігамныя, невял., духмяныя. Плод — касцянкападобны, пераважна ядомы. Лек., камедзяносныя, меданосныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПТЭЛЕ́Я, скуранка,
вязовік (Ptelea),
род кветкавых раслін сям. рутавых. 11 відаў. Пашыраны ў Паўн.Амерыцы, Мексіцы. На Беларусі інтрадукаваны 6 відаў, найб. пашырана П. трохлістая (P. trifoliata).
Лістападныя кусты або дрэвы выш. 6—8 м. Лісце чаргаванае, трайчастае, цёмна-зялёнае, бліскучае, са своеасаблівым пахам. Кветкі дробныя, зеленаватыя, у гронках або шчытках. Плод — крылатка. Драўніна цяжкая, цвёрдая, прыгожай тэкстуры, ідзе на дробныя вырабы. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУТУМА́ЙО (Putumayo),
рака ў Паўд.Амерыцы, левы прыток р. Амазонка. Амаль на ўсім працягу служыць мяжой паміж Калумбіяй з Эквадорам і Перу; нізоўі ў Бразіліі, дзе наз. Іса (Isá). Даўж. 1580 км, пл. басейна 123 тыс.км². Вытокі ў паўд.ч.Цэнтр. Кардыльеры Андаў Калумбіі, цячэ пераважна па Амазонскай нізіне. Разводдзе ад крас. да ліпеня. Сярэдні расход вады каля 7,2 тыс.м³/с. Суднаходная да г. Пуэрта-Асіс (на 1350 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СФІНКТРЫ́НА (Sphinctrina),
род накіпных лішайнікаў сям. каліцыевых. 14 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн.Амерыцы. На Беларусі 1 від — С. ямістая (S. gelasinata), занесеная ў Чырв. кнігу. Селіцца на розных відах лішайнікаў з роду пертузарыя ў старых шыракалістых лясах.
Слаявіна непрыкметная, развіваецца ўнутры субстрату. Пладовыя целы (апатэцыі) на ножках або сядзячыя, акруглай формы, чорныя, бліскучыя. Споры аднаклетачныя, шарападобныя, цёмнага колеру, па 8 у сумцы. Размнажэнне аскаспорамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЙНІК (Listera),
род кветкавых раслін сям. архідных. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн.Амерыцы. На Беларусі 2 віды Т.: сэрцападобны (L. cordata) і яйцападобны (L. ovata), занесеныя ў Чырв. кнігу. Трапляюцца ў вільготных і забалочаных лясах, на ўскрайках балот, нізінных лугах.
Шматгадовыя карэнішчавыя травы. Лісце супраціўнае, рознай формы. Кветкі дробныя, зеленаватыя ці жаўтаватыя, у верхавінкавых гронках. Плод — каробачка. Лек. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЦЭ́ЛІЯ (Phacelia),
род кветкавых раслін сям. вадаліснікавых. Каля 200 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўд.Амерыцы. На Беларусі як пустазелле ў пасевах і на сенажацях трапляецца Ф. піжмалістая (Ph. tanacetifolia).
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. 20—70(80) см. Сцёблы прамастойныя, галінастыя, густаапушаныя белаватымі валаскамі. Лісце на кароткіх чаранках, перыстарассечанае або непарнаперыстае. Сіне-фіялетавыя шматлікія кветкі сабраны ў густыя коласападобныя суквецці. Плод — каробачка. Меданосныя, кармавыя, дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫ́НІЯ (Zinnia),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Больш за 15 відаў. Пашыраны ў Амерыцы. У Еўропе з 18 ст. На Беларусі інтрадукаваны Ц. зграбная (Z. elegans) і вузкалістая, або Хаге (Z. angustifolia, Z. haageana).
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны, радзей паўкусты. Лісце супраціўнае, суцэльнае. Кветкі язычковыя і трубчастыя, сабраныя ў простыя ці махрыстыя адзіночныя буйныя кошыкі аранжавага, белага, жоўтага, пурпуровага, чырв. колеру. Плод — сямянка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧЫТАМО́РДНІКІ (Agkistrodon),
род змей сям. ямкагаловых. 14 відаў. Пашыраны ў Азіі, Паўн. і Цэнтр.Амерыцы. Жывуць пераважна ў сухіх месцах, некат. звязаны з вадой.
Даўж. да 1,6 м. Афарбоўка стракатая. На пярэдняверхнім баку галавы некат. шчыткі павялічаны (адсюль назва). Яйцажывародныя, нараджаюць 2—12 дзіцянят. Кормяцца жабамі, грызунамі, яшчаркамі, беспазваночнымі. Укус Ш. балючы, але не смяротны. У некат. краінах спажываюць у ежу. Яд выкарыстоўваецца ў медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАСТАІДЭ́І (Blastoidea), марскія бутоны,
клас вымерлых ігласкурых. Больш за 50 родаў, 300 відаў. Вядомы з ардовіку да пярмі ўключна ў Еўропе, Казахстане, Паўн.Амерыцы, Інданезіі. На Беларусі рэшткі знойдзены пераважна ў пародах ардовіку. Жылі ў морах.
Цела даўж. да 35 см складалася з кароны, утворанай бутонападобнай чашачкай — тэкай са шматлікімі «ручкамі» — брахіёламі, і сцябла. Пад чашачкай знаходзілася сістэма вапняковых трубачак, якія служылі, верагодна, для дыхання. Рэшткі некаторых бластаідэй — вызначальнікі ўзросту каменнавугальных і пермскіх адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСТ-І́НДСКАЯ КАМПА́НІЯГаландская
(галанд. West Indische Compagnie),
гандлёвая кампанія ў 1621—1791. Мела манапольнае права на гандаль і каланізацыю ў Амерыцы і Зах. Афрыцы (атрымала ад Генеральных штатаў). Служыла прыкрыццём для вядзення ваен.-пірацкіх і кантрабандных аперацый на акіянскіх камунікацыях, а таксама гандлю рабамі. Захапіла значную ч. Бразіліі, усх. ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі, дзе быў заснаваны Новы Амстэрдам (пазней Нью-Йорк), шэраг астравоў Вест-Індыі. Пазней яе выцеснілі з Бразіліі партугальцы, з Паўн. Амерыкі — англічане.