малая планета № 1959. Сярэдні дыяметр 9 км, сярэдняя адлегласць ад Сонца 415,6 млн.км, перыяд абарачэння 4,63 г. Адкрыта ў 1972 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Названа ў гонар Дз.М.Карбышава.
Літ.:
Коротцев О., Дахие М. Созвездие памята: Космич. мемориал героев Вел. Отеч. войны. СПб., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫГЕ́Й (ад перы... + грэч. gē Зямля),
бліжэйшы да цэнтра Зямлі пункт арбіты Месяца ці штучнага спадарожніка Зямлі; процілеглы апагею. Адлегласць ад П. да цэнтра Зямлі наз. перыгейнай адлегласцю. Адрэзак часу паміж двума праходжаннямі Месяца праз П. наз. анамалістычным месцам, які роўны 27,5546 сярэдніх сонечных сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫТА́Н,
спадарожнік планеты Сатурн, адзін з буйнейшых спадарожнікаў планет. Дыяметр каля 5150 км. Адлегласць ад планеты каля 1221,86 тыс.км. Сідэрычны перыяд абарачэння 15 сут 23 гадз 15 мін. Мае атмасферу, якая складаецца з азоту з прымессю метану і інш. вуглевадародаў. Адкрыты ў 1655 К.Гюйгенсам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕ́БА,
спадарожнік планеты Сатурн. Дыяметр 220 км. Сярэдняя адлегласць ад цэнтра планеты 12,952 млн.км. Сідэрычны перыяд абарачэння 550,4 сут. Абарачаецца вакол Сатурна ў напрамку, процілеглым напрамку абарачэння планеты вакол сваёй восі. Адкрыты ў 1899 амер. астраномам У.Г.Пікерынгам. Гл. таксама Спадарожнікі планет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАР,
геаметрычнае цела, абмежаванае звонку сферай. Атрымліваецца пры вярчэнні круга вакол восі, што праходзіць праз яго дыяметр. АдлегласцьR ад цэнтра Ш. да любога пункта яго паверхні аднолькавая і наз.радыусам Ш. Аб’ём Ш. V = 4/3πR3, плошча яго паверхні S = 4πR2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ТРЫКАў матэматыцы, правіла вылічэння адлегласці паміж любымі пунктамі (элементамі) зададзенага мноства. Мноства з зададзенай на ім М. наз.метрычнай прасторай. М. з’яўляецца сапраўднай лікавай функцыяй p(a,b) якая задавальняе ўмовы: p(a,b) ≥ 0, пры гэтым p(a,b) = 0 толькі, калі a = b, p(a,b) = p(b,a); p(a,b) + p(b,c) ≥ p(a,c). На адным і тым жа мностве М. можна задаць рознымі спосабамі. Напр., на плоскасці за адлегласць паміж пунктамі a(x1, y1) і b(x2, y2) можна прыняць звычайную эўклідаву адлегласць
,
ці інш. У вектарных прасторах (функцыянальных і каардынатных) М. задаецца нормай, а таксама з дапамогай скалярнага здабытку вектараў; у дыферэнцыяльнай геаметрыі — заданнем элемента даўжыні дугі з дапамогай дыферэнцыяльнай квадратычнай формы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў Аляксандр Сцяпанавіч (16.3.1859, г. Краснатур’інск Свярдлоўскай вобл., Расія — 13.1.1906),
рускі фізік і электратэхнік, вынаходнік радыё. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1882). З 1883 выкладаў у ваен.навуч. установах у Кранштаце. З 1901 праф. Пецярбургскага электратэхн. ін-та (з 1905 рэктар). Навук. працы па электра- і радыётэхніцы. Сканструяваў кагерэр — прыстасаванне для выяўлення эл.-магн. ваганняў (1894). 7.5.1895 на пасяджэнні Рас.фіз.-хім.т-ва прадэманстраваў работу першага ў свеце радыёпрыёмніка. Ажыццявіў тэлеграфаванне без правадоў, перадаўшы радыёграму на адлегласць 250 м (1896), а пазней серыю доследаў па радыётэлеграфіі на адлегласць да 150 км. Для практычнай сувязі (на адлегласці, большай за 40 км) прыборы П. былі выкарыстаны ў 1900 у час аперацыі па выратаванні браняносца «Генерал-адмірал Апраксін». Залаты медаль на Сусв. выстаўцы ў Парыжы (1900).
Літ.:
Радовский М.И. А.С.Попов. М.; Л., 1963;
Изобретение радио: А.С.Попов: Док. и материалы. М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСК,
малая планета № 3012. Сярэдні дыяметр 20 км, сярэдняя адлегласць ад Сонца 482,3 млн.км, перыяд абарачэння 5,8 гада. Адкрыта ў 1979 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Названа ў гонар горада-героя Мінска.
Літ.:
Коротцев О., Дахие М. Созвездие памяти: Косм. мемориал героев Вел. Отеч. войны. СПб., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮНО́НА,
адна з буйнейшых малых планет. Памеры 290×245 км. Адкрыта К.Гардынгам (Германія, 1804); трэцяя па часе адкрыцця — малая планета № 3. Адлегласць ад Сонца мяняецца ад 1,99 да 3,55 а.а. Нахіл арбіты да экліптыкі 13,0 °, эксцэнтрысітэт 0,256. Бляск у сярэднюю апазіцыю 8,7 зорнай велічыні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРЭІ́ДА,
спадарожнік планеты Нептун. Астэроідападобны аб’ект, дыяметрам каля 340 км. Сярэдняя адлегласць ад цэнтра планеты 5,51 млн.км. Сідэрычны перыяд абарачэння каля 359,6 сут. Адзіны спадарожнік планет з вельмі выцягнутай арбітай (эксцэнтрысітэт 0,753). Адкрыты Дж.Койперам (ЗША, 1949). Названы імем адной з міфалагічных нерэід. Гл. таксама Спадарожнікі планет.