МУЗЕ́Й ПРЫРО́ДЫ І ЭКАЛО́ГІІ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ.
Засн. ў 1991 у Мінску на базе аддзела прыроды Нац. музея гісторыі і культуры Беларусі. Мае больш за 40 тыс. экспанатаў (1999). Пл. экспазіцыі 350 м². У 6 тэматычных залах (мінералагічны, феналагічны, аховы прыроды, рэкі, азёры, лес) экспанаты расказваюць аб прыродных багаццях, эвалюцыі жывёльнага і расліннага свету ад старажытнасці да нашых дзён. Вядзе н.-д. работу па ацэнцы сучаснага стану прыроды, стварае па ім банк даных (калекцыі расліннага, жывёльнага свету, мінералагічная, палеанталагічная), прапагандуе экалагічныя веды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАЎЁЎ (Генадзь Мікалаевіч) (н. 15.4. 1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі. Д-рмед.н. (1978), праф. (1991). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1961). З 1961 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1971 заг.аддзела). Навук. працы па анкалогіі, анкамарфалогіі. Увёў паняцце «пухліннае поле» і абгрунтаваў мэтазгоднасць «эканомных» аператыўных умяшанняў, адэкватных ступені распаўсюджвання пухліннага працэсу.
Тв.:
О морфогенезе рака шейки матки // Вопр. онкологии. 1979. Т. 25, № 2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЦЭЛЕЎ (Станіслаў Віктаравіч) (н. 1.1.1925, в. Шарыбаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. гісторык культуры. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1980), д-ргіст.н. (1972), праф. (1992). Скончыў БДУ (1950) і Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1950). З 1953 у апараце ЦККПБ: інструктар, заг. сектара, нам.заг.аддзела, з 1965 заг.аддзела культуры. У 1976—94 дырэктар Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (ІМЭФ) АН Беларусі. У 1980—91 рэдактар навукова-метадычнага бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». З 1994 саветнік пры дырэкцыі, з 1997 гал.навук. супрацоўнік ІМЭФ. З 1996 старшыня праўлення Бел. добраахвотнага т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры. Даследуе праблемы гісторыі і культуры Беларусі. Гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88; Дзярж. прэмія БССР 1990), гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987—94). Канд. у чл.ЦККПБ у 1966—76, дэп. Вярх. СаветаБССР у 1967—80.
Тв.:
Печать Советской Белоруссии: (Ист. очерк). Мн., 1967;
На путях строительства социализма: Печать Белоруссии в 1926—1937 гг.Мн., 1972;
К духовному расцвету: Ист. опыт развития бел. сов. культуры. Мн., 1974;
Художественная культура Белоруссии на современном этапе. Мн., 1978;
Печать Белоруссии в период развитого социализма. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАЗЫ́РЫНА (Ларыса Дзмітрыеўна) (н. 1.2.1942, г. Брэст),
бел. педагог. Д-рпед.н. (1993), праф. (1995). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1963). Працавала настаўніцай у школе г. Мінска. З 1969 у Мінскім пед. ін-це, з 1976 у Бел. ін-це фіз. культуры, з 1992 заг. кафедры тэорыі і методыкі фіз. выхавання і спорту. З 1996 гал. спецыяліст аддзелагуманіт. навук дзярж. Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Даследуе тэорыю і методыку фіз. выхавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Аўтар прац «На шляху да фізічнага ўдасканалення» (1987) і інш.
Тв.:
Очарование: Путешествие малышей со взрослыми по природе. Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРЭ́ЙСКІ (Георгій Сямёнавіч) (30.7.1886, г. Хмяльніцкі, Украіна — 19.12.1962),
рускі графік. Правадз.чл.АМСССР (1949). Нар. мастак Расіі (1962). Скончыў Пецярб.ун-т (1912). Вучыўся ў Пецярбургу (1913—16) у М.Дабужынскага, Б.Кустодзіева, Г.Астравумавай-Лебедзевай. У 1918—30 — хавальнік аддзела гравюр у Эрмітажы. Майстар графічнага партрэта (літаграфія, афорт, малюнак). Стварыў серыі літаграфій: альбомы «Партрэты рускіх мастакоў» (1922, 1927), «Вёска» (1924), «Партрэты рускіх пісьменнікаў» (т. 1—2, 1927—29). Пейзажы Вярэйскага вызначаюцца тонкім лірызмам («Сад Рускага музея», 1925). Аўтар артыкулаў па мастацтвазнаўстве. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СЕВА (Іна Сяргееўна) (н. 12.2.1930, г. Фергана, Узбекістан),
бел. вучоны ў галіне антрапалогіі і генетыкі. Д-рбіял.н. (1982), праф. (1983). Скончыла Ферганскі настаўніцкі ін-т (1951), Сярэднеазіяцкі ун-т (1959, Ташкент). У 1973—87 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па дэрматагліфіцы, эвалюцыі аддзела твару чэрапа чалавека ў антрапа- і расагенезе, эвалюцыйным і канстытуцыянальным аспектах адаптыўнай нормы папуляцыі.
Тв.:
Морфогенез и генетика гребешковой кожи человека. Мн., 1986;
Прырода чалавека, чалавек у прыродзе. Мн., 1992 (разам з А.І.Мікулічам);
Ён і яна: Эцюды па генетыцы і эвалюцыі полу. Мн., 1995 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́ДА»,
навукова-літаратурны часопіс бел. эміграцыі. Выдаваўся ў 1951—54 у Нью-Йорку на бел. мове Крывіцкім (Беларускім) навук. т-вам Пранціша Скарыны. Гал. рэдактар Я.Станкевіч, рэдактар літ.аддзела А.Адамовіч. Друкаваў гіст., этнагр., мовазнаўчыя і інш.навук. матэрыялы, літ. творы бел. эмігранцкіх пісьменнікаў, інфармацыю пра грамадскае і культ. жыццё бел. асяродка ў Амерыцы і інш. У 1951 выйшла 5 сшыткаў, у 1952 — 12 нумароў у 10 сшытках, у 1953 — 10 нумароў у 4 сшытках, у 1954 — 1 нумар. Дадаткам да час. ў 1953 выдадзены творы У.Жылкі, успаміны Кветкі Вітан пра Л.Дубейкаўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯГУ́Н (Аляксей Васілевіч) (16.1.1885, в. Пярэжыр Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 7.2.1943),
удзельнік рэв. руху на Беларусі. З 1904 настаўнічаў на Міншчыне. У рэв. 1905—07 кіраўнік сял. выступленняў у Ігуменскім пав. У 1906 арыштаваны і сасланы ў Архангельскую губ., адкуль уцёк. Эмігрыраваў у ЗША, быў чл. Амерыканскай сацыяліст. партыі, пасля Кампартыі ЗША, дэлегат яе 1-га з’езда (1919). Пасля грамадз. вайны на радзіме. З 1921 супрацоўнік інфарм.аддзелаЦБКП(б)Б. У 1924—41 на парт. і гасп. рабоце ў Мінскай і Магілёўскай абл. З 1941 на прафс. рабоце ва Узбекістане.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЕ́ЙКА (Вера Фамінічна) (11.9.1907, в. Бераставічаны Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. — 14.11.1984),
удзельніца рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. З 1930 чл. Бераставіцкага райкома, з 1931 інструктар Беластоцкага акр.к-та, з 1932 — ваен.аддзелаЦККПЗБ. У 1936—38 чл. Гродзенскага акр.к-таКПЗБ. Няраз была арыштавана польск. ўладамі і зняволена ў турму. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР у вер.—снеж. 1939 старшыня Часовага выканкома на радзіме. У 1940—57 на сав., парт. і гасп. рабоце ў Пінску. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—51.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БАХ (Аляксандр Давідавіч) (9.7.1883, в. Ботава Маскоўскай вобл. — 1942),
бел. вучоны ў галіне меліярацыі і гідралогіі. Акад.АНБССР (1928), д-рс.-г.н. (1926), праф. (1921).Скончыў Маскоўскі с.-г.ін-т (1908). У 1908—16 інжынер-гідратэхнік у Мінскай і Магілёўскай губ. З 1920 заг. кафедры БСГА. У 1927—30 заг.аддзелаБел.НДІ сельскай і лясной гаспадаркі. У 1925—30 старшыня Навук.-тэхн. савета пры Наркамземе БССР. У 1927—42 заг. кафедры Ленінградскай лесатэхн. акадэміі. Распрацоўваў пытанні гідралогіі лясоў, балот, уплыву лесу на рачны сцёк. Зрабіў навук. аналіз заканамернасцей фарміравання воднага рэжыму балот.