РУСЕ́ЦКІ (Аркадзь Уладзіміравіч) (н. 1.11.1942, в. Гірэвічы Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык, культуролаг. Д-р гіст. н. (1990), праф. (1996). Скончыў БДУ (1969). З 1967 на камсам., парт. і пед. рабоце ў Віцебску. З 1985 1-ы нам. заг. аддзела прапаганды і агітацыі, заг. ідэалаг. аддзела, сакратар ЦК КПБ. З 1991 у БДУ, з 1992 дырэктар Віцебскага філіяла, нам ген. дырэктара Міжнар. ін-та менеджменту. З 1993 нам. дырэктара Віцебскага абл. ін-та ўдасканалення настаўнікаў, з 1995 нам., 1-ы нам. старшыні Віцебскага гарвыканкома, з 1997 рэктар Віцебскага дзярж. ун-та імя П.М.Машэрава. Чл. Савета Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь з 2000. Даследуе тэорыю, гісторыю, праблемы сучаснага развіцця маст. культуры Беларусі, творчасць У.Караткевіча, В.Быкава, Р.Барадуліна, Г.Бураўкіна, А.Вярцінскага, С.Законнікава, Я.Сіпакова, А.Вялюгіна. Аўтар навуч. дапаможнікаў. Чл.-кар. Нац. акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998).
Тв.:
Художественная культура и патриотическое воспитание. Мн., 1980;
Ісці да чалавека. Мн., 1987;
Художественная культура: возрастание роли и проблемы развития. Мн., 1988;
Мастацкая культура Беларусі: [Тэорыя і гісторыя]. Віцебск, 1998;
Уладзімір Караткевіч: Праз гісторыю ў сучаснасць. [2 выд.] Мн., 2000;
Дзень за днём. Мн., 2000;
Художественная культура Витебска с древности до 1917 г. Мн., 2001 (разам з Ю.А.Русецкім).
М.П.Савік.
т. 13, с. 456