ігра́, -ы́, мн. ігры, іграў, ж.

1. Выкананне музычнага твора, сцэнічнай ролі.

Майстэрская ігра.

2. Хуткая змена, пералівы колераў, святла і пад.

І. фарбаў.

3. Тое, што і гульня (у 2 знач.).

Спартыўныя ігры.

Азартная і.

4. Тайныя задумы, наўмысныя дзеянні, інтрыгі.

Разгадаць біржавую ігру.

|| прым. ігравы́, -а́я, -о́е і ігра́льны, -ая, -ае.

Ігравыя формы навучання.

Ігральны бізнес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ігра́ ж., в разн. знач. игра́;

і. на скры́пцы — игра́ на скри́пке;

і. арты́стаў — игра́ арти́стов

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ігра́,

1. Выкананне музычнага твора на якім‑н. інструменце. Час ад часу .. [Майбарада] спыняў ігру і, не адрываючы гармоніка ад губ, падоўгу глядзеў у неба, дзе плылі белыя хмаркі. Шамякін.

2. Выкананне сцэнічнай ролі. Поспех, якім карыстаецца «Паўлінка» ў пастаноўцы купалаўцаў, абумоўлен майстэрскай ігрой артыстаў. Ярош. Так забаўляла ўсіх .. ігра [дзядка], што цяпер мала хто ўжо сачыў і за ходам дзеі, і за перажываннямі герояў. Краўчанка.

3. Тое, што і гульня (у 2 знач.). Спартыўныя ігры. Ігра ў шахматы. Ігра ў карты.

4. Хуткая змена, пералівы колераў, святла і пад. Ігра фарбаў. Ігра колераў. □ [Калгаснікі] стаялі і сачылі га дзіўнай ігрой хмар. Шамякін. Коцяцца воды ўдаль, Хваляў чаруе ігра. Лявонны. // Выразная зменлівасць (твару, вачэй і пад.). Ігра мускулаў твару.

5. Наўмысныя дзеянні, якія маюць пэўную мэту; тайныя задумы, інтрыгі. Біржавая ігра. □ Пачулія, зацікаўлены, моўчкі глядзеў на Сімонавы манеўры. Ён хацеў разгадаць ягоную ігру. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ігра́ ж муз, тэатр, кіно кніжн Spiel n -s, -e; Spelen n -s (працэс);

ігра́ на скры́пцы Gigenspiel n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Ігра́. Рус. игра́ігра’, дыял. ’гулянне моладзі’, ’урачыстасць’, ’вяселле’, ’скокі, танцы’, укр. гра, ігра́, польск. gra, уст. igra ’тс’, в.-луж. hra ’тс’, н.-луж. gra, igra ’тс’, чэш., славац. hraігра, забаўка, пацеха’, ’жарт’, славен. ígraігра’, серб.-харв. и̏гра ’тс’, балг. игра́ігра, пацеха’, макед. игра ’тс’. Ст.-слав., ст.-рус. игра ’пацеха, танец’, ’ігра’, ст.-бел. играігра, забава’ (Скарына). І.‑е. сувязі не зусім ясныя. Магчыма. прасл. *jьgra мела рытуальнае і сакральнае значэнне. Сінкрэтычнасць семантыкі слав. слова і збліжэнне са ст.-інд. yájati ’шанаваць бажаство’, грэч. ἅγιος ’свяшчэнны’ даюць падставу для такога меркавання (Патабня, РФВ, 6, 1881, 3, 150–153). Тапароў (Этимология, 1977, 15–17), вяртаючыся да этымалогіі Патабні, звязвае *jьg‑ra з ідэяй сакральнай адзначанасці і шанавання, прызнаючы, аднак, фанетычныя цяжкасці ўзвядзення слав. слова да і.-е. *i̯ag‑ ’рэлігійнае шанаванне’. Семантычную і фармальную аргументацыю гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 8, 208–210. Іншыя супастаўленні: ст.-інд. éjati, tjati ’рухацца’ (Бернекер, 1, 422; Траўтман, 103), літ. áikštytis ’капрызіць, дурэць’, áikštis ’прыхамаць’, лат. aîstîtiês ’крычаць, шумець’, ст.-ісл. eikinn ’дзікі, люты, моцны’ (Фасмер, 2, 116), ст.-інд. iṅgati ’рухацца’ (Махэк₂, 181). Згодна з найбольш прынятай версіяй, пачатковае значэнне ’рух у танцы, скокі’ (Слаўскі, 1, 331–332). Скок (1, 711) прыводзіць у якасці семантычнай паралелі ст.-в.-ням. spilōn ’жвава рухацца’ — ням. spielen ’іграць’. Прапанова Ланта аб сувязі з гняздом рус. ерзать выклікае пярэчанні семантычнага і фармальнага характару (гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 209).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ігра; гранне (паэт.); трэньканне (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ігра́ць і граць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што на чым і без дап. Выконваць (музычны твор, п’есу на сцэне, ролю і інш.).

І. на акардэоне.

І. ролю партызана.

2. на чым, у чым. Блішчаць, пералівацца рознымі колерамі, быць у руху, змяняцца (пра ўсмешку і пад.).

Усмешка іграе на твары.

3. Тое, што і гуляць (у 2 знач.).

І. у хакей.

4. перан. Быць у бадзёрым, узбуджаным стане (пра пачуцці, уяўленні і пад.).

Кроў іграе.

Іграць на нервах (разм., неадабр.) — гнявіць, нерваваць каго-н.

Іграць у адну дудку (разм., неадабр.) — быць заадно з кім-н.

|| зак. сыгра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; сы́граны (да 1 і 2 знач.).

|| наз. ігра́, -ы́, мн. ігры, іграў, ж. і ігра́нне, -я, н. (да 1 знач.).

І. на цымбалах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

бязду́шны, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены чуласці, сардэчнасці; чэрствы.

Б. чалавек.

2. Халодны, сухі.

Бяздушная ігра артыста.

|| наз. бязду́шнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

выступле́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. выступіць.

2. Прамова, выказванне на сходзе, а таксама ігра артыста перад публікай.

Справаздачнае в.

Публічнае в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

role-playing game [ˈrəʊlpleɪɪŋˌgeɪm] n. ро́левая ігра

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)