партфе́ль, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Чатырохвугольная сумка з засцежкай, звычайна скураная, для нашэння кніг, папер.
2. Пра пасаду міністра ў некаторых краінах; таксама кіруючая пасада наогул.
Размеркаванне партфеляў.
Міністр без партфеля (назва асобай міністэрскай пасады).
3. перан. Рукапісы, прынятыя да друку выдавецтвам, рэдакцыяй.
Рэдакцыйны п.
|| прым. партфе́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
партфе́ль м. портфе́ль;
○ міні́стр без ~ля — мини́стр без портфе́ля
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
партфе́ль, ‑я, м.
1. Чатырохвугольная сумка з засцежкай, у якой носяць кнігі, паперы і пад. Васіль Дзянісавіч надзеў халат, апрануў паліто, глыбей насунуў кепку і ўзяў у рукі партфель. Мележ. Невядома, чым бы ўсё скончылася, каб у гэты час не ўвайшлі незнаёмыя людзі з вялікімі жоўтымі партфелямі... Чарот.
2. Пасада міністра. Размеркаванне партфеляў. // Кіруючая пасада наогул.
3. Сукупнасць рукапісаў, каштоўных папер і пад., якія знаходзяцца ў распараджэнні рэдакцыі, банка і пад. Рэдакцыйны партфель.
•••
Міністр без партфеля гл. міністр.
[Ад фр. portefeuille.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
партфе́ль м Máppe f -, -n, Áktentasche f -, -n;
пакла́сці кні́гі ў партфе́ль Bücher in die Máppe [Áktentasche] legen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
партфе́ль
(фр. portefeuille)
1) чатырохвугольная сумка з засцежкай для кніг, папер;
2) перан. пасада міністра, кіруючая пасада наогул (напр. размеркаванне партфеляў);
3) сукупнасць рукапісаў, якія знаходзяцца ў распараджэнні рэдакцыі (рэдакцыйны п.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
Партфе́ль ’чатырохвугольная сумка з засцежкай, у якой носяць кнігі, паперы і пад.; пасада міністра’ (ТСБМ). З рус. портфе́ль ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79) < франц. portefeuille (Фасмер, 3, 336).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
briefcase [ˈbri:fkeɪs] n. партфе́ль
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
портфе́ль партфе́ль, -ля м.;
мини́стр без портфе́ля міні́стр без партфе́ля;
редакцио́нный портфе́ль рэдакцы́йны партфе́ль;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
portfolio [pɔ:tˈfəʊliəʊ] n. (pl. -os)
1. партфе́ль, па́пка
2. партфо́ліа
3. партфе́ль кашто́ўных папе́р
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
attachecase [əˈtæʃeɪˌkeɪs]n. дыплама́т (плоскі партфель)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)