ла́йнер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікі акіянскі пасажырскі параход, а таксама мнагамесны самалёт.

Акіянскі л.

Паветраны л.

|| прым. ла́йнерны, -ая, -ае і ла́йнерскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ла́йнер м., мор., ав. ла́йнер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́йнер мор., ав. ла́йнер, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́йнер, ‑а, м.

1. Вялікі акіянскі пасажырскі параход, які робіць рэйсы па пэўнаму маршруту. Акіянскі лайнер. □ Звычайна мы, дэлегаты Генеральнай Асамблеі, прыязджалі і ад’язджалі на вядомых англійскіх лайнерах або на французскіх ці італьянскіх параходах. Лынькоў.

2. Скарасны мнагамесны самалёт. Самалёт зрабіў тры пасадкі па маршруту і высадзіў Смірына далёка за Уралам. Там ён перасеў на камфартабельны лайнер другой лініі. Алешка.

[Англ. liner ад line — лінія.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лайнер

т. 9, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ла́йнер м марск Überseefahrgastschiff n -(e)s, -e Überseepassagierschiff [-ʒi:r-] n (судна); ав Verkhrsflugzeug n -(e)s, -e (самалёт)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

ла́йнер

(англ. liner)

буйное марское пасажырскае судна або шматмесны самалёт, якія робяць рэгулярныя рэйсы па пэўным маршруце (параўн. трамп).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

ла́йнер

(англ. liner)

буйное марское пасажырскае судна або шматмесны самалёт, якія робяць рэгулярныя рэйсы па пэўным маршруце.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

airliner [ˈeəlaɪnə] n. авіяла́йнер, паве́траны ла́йнер

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

jetliner [ˈdʒetˌlaɪnə] n. рэакты́ўны самалёт, ла́йнер

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)