ла́йка², -і, ДМ ла́йцы, ж.

Гатунак мяккай (авечай і казінай) скуры.

|| прым. ла́йкавы, -ая, -ае.

Лайкавыя пальчаткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ла́йка¹, -і, ДМ ла́йцы, мн. -і, ла́ек, ж.

Парода паўночных сабак, якія выкарыстоўваюцца для палявання, язды, аховы статкаў аленяў.

Язда на лайках.

|| прым. ла́ечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ла́йка I ж. (собака) ла́йка

ла́йка II ж. (кожа) ла́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́йкаI (собака) ла́йка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́йкаII (кожа) ла́йка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́йка 1, ‑і, ДМ лайцы; Р мн. лаек; ж.

Парода паўночных сабак, якія выкарыстоўваюцца для палявання, язды, аховы статкаў аленяў. Паляванне з лапкай. Язда на лайках.

ла́йка 2, ‑і, ДМ лайцы, ж.

Від мяккай скуры. Туфлі з лайкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лайка

т. 9, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ла́йкаII ж (скура) Glacleder [-´se:-] n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

ла́йкаI м (сабака) skimohund m -(e)s, -e, Polrhund m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Ла́йка1 ’лаянка’, ’вымова’ (Нас.), укр., рус. лайка ’тс’, ’буркун, сварлівы’. Да ла́яць, ла́яцца (гл.). Утворана, як бойка, сварка і інш. Аб суф. ‑к‑a гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46–48.

Ла́йка2 ’жэрдка ў ёўні для прыціскання снапоў’, ’жэрдка ў ёўні, на якую насаджвалі снапы для сушкі’ (воран., Шатал.). Відавочна, у выніку перастаноўкі й ∼ л. Параўн. малар. ялка ’елка, яліна’ (Нар. лекс.), бых. яллё ’шост, які выкарыстоўваўся пры плаванні на лайбах і берлінах’ (Рам., 8).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)