гар, -у, м.

1. Едкі пах ад няпоўнага згарання чаго-н.

Запахла гарам.

2. Рэшткі перагарэлага каменнага вугалю.

Пасыпаць дарожкі гарам.

3. Выпаленае месца ў лесе.

|| прым. га́равы, -ая, -ае.

Гаравая дарожка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

гар (род. га́ру) м., в разн. знач. гарь ж.;

па́хне га́рам — па́хнет га́рью;

лясны́я га́ры — лесны́е га́ри;

гары́ яно́ га́рам! — пропади́ оно́ про́падом!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гар, ‑у, м.

1. Едкі пах ад няпоўнага згарання чаго‑н. Праз шчыліны ў акне цягне гарам: у агародзе маці паліць смецце і сухі бульбоўнік. Пташнікаў.

2. Рэшткі ад згарання якога‑н. рэчыва; нагар. На каменне падаў чорны гар. Вядомы Настачцы свет канчаўся і тлеў. Чорны.

3. Выпаленае месца ў лесе; пажарышча. Так і стаяць у мяне перад вачамі тая далёкая Палеская зямля, шырокія лясныя гары з абвугленымі стваламі і адзінокае.. печышча сярод кучы попелу. Хомчанка.

4. Адходы, рэшткі перагарэлага каменнага вугалю, якія скарыстоўваюцца пры будаўніцтве дарог і інш.

•••

Гары яно гарам; хай яно гарам гарыць гл. гарэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гар м

1. Brndgeruch m -(e)s;

па́хне гарам es riecht verbrnnt [nach Brand];

2. (выпаленае месца ў лесе, пажарышча) Brndstelle f -, -n (im Wаld)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Гар (м. р.?) (БРС, Шат.). Параўн. рус. гарь (ж. р.). Дакладная адпаведнасць бел. лексеме і па марфалагічнай характарыстыцы (м. р.!) ёсць у рус. уральскіх гаворках: гар ’непрыемны запах’. Усё да слав. *gorěti. Словы *garь, *garъ (?) адлюстроўваюць вакалізм a (< ō).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гар...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. гарадскі, напр.: гарвыканкам, гарсавет.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

гар- (гарадскі) Stadt-

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Мартэн дзю Гар Ражэ

т. 10, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

смаль, -і, ж. (разм.).

Гар, гарэлае.

Пахне смаллю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

смаль ж., см. гар

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)