кмен і кмін, ‑у, м.

1. Двух- або шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых з прамым, разгалінаваным уверсе сцяблом і белымі або ружовымі кветкамі.

2. зб. Пахучае насенне гэтай расліны, якое змяшчае эфірны алей (скарыстоўваецца пераважна як прыправа). Хлеб з кменам. □ А закусь! Што тут за вяндліна! А паляндвіца, а той сыр? Адна смятана ў ім.. Ды кропкі чорненькія кміну. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аго́ркнуць, ‑не; пр. агорк, ‑ла і агоркнуў, ‑нула; зак.

1. Тое, што і згоркнуць.

2. перан. Вельмі надакучыць, абрыдзець. Толькі цікуе [сталяр] спадылба, як той воўк, — сказала мама. — А робіць — ну, што мокрае гарыць. Агоркла ўжо глядзець на гэту работу... Брыль. // Стаць невыносным, цяжкім. Жыў ён [муж] бедна. Спадзяваўся Свой прыдбаць куточак, Хату вывесці, зямелькі Прыкупіць шматочак, Бо агоркнуў хлеб батрацкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак., што, чаго.

Адрэзаць ад цэлага ці вялікага кавалка (часцей пра хлеб). А гаспадыня, увесь час шчабечучы, проста не даючы гасцях уставіць і паўслова, як ні спяшалася, а паспела толькі адкроіць ад доўгай белай булкі дзве і яшчэ дзве лустачкі. Брыль. // перан. Сказаць што‑н. рэзкае, грубае. І тут жа сказ адкроіў мудры На гэты конт Лямец Аўген. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задарма́, прысл.

Разм.

1. Бясплатна, дарма. Адразу кідалася ў вочы, што чалавек, які жыве тут [у шалашы], любіць парадак і не задарма есць панскі хлеб. Колас. // Вельмі танна, за малую плату. Як ні шкада было, прадаў скрыпку, амаль што задарма. Сяргейчык.

2. Без падставы, дарэмна. Ніякавата, відаць, стала [жанчыне], што задарма ўпікнула чалавека. Скрыган. // Дарэмна, без патрэбы. — Пераапраніцеся, таварыш камісар.. Навошта задарма жыццём рызыкаваць? Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засмя́глы і засма́глы, ‑ая, ‑ае.

1. Сухі, высахшы ад недахопу вільгаці. Хутчэй жадаючы напіцца, пад ветрам падала па дол даўно засмяглая пшаніца. Вялюгін. І засмаглая глеба Ачуняла ад спёкі, Свежым сокам набухла. Чарнушэвіч.

2. Засохлы, перасохлы (пра губы, рот). Прыпадымаю [Нініну] галоўку і ўліваю ў засмяглы рот лыжачку цёплага чаю. Брыль. [Байцы] дзялілі матчын хлеб счарсцвелы, Пілі, абцёршы на хаду З засмаглых вуснаў пыл. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неабстраля́ны і неабстрэ́лены, ‑ая, ‑ае.

Які не быў у баях, не прывык да стральбы. Ядловец сённяшнюю аперацыю лічыў не вельмі сур’ёзнай, і на выкананне яе маглі ісці неабстраляныя хлопцы. Федасеенка. Вартавы, малады, неабстраляны яшчэ баец, зябка ўздрыгваючы, спыніў .. [веставога] на ўскрайку лесу. Асіпенка. Старшыня выносіць хлеб і сала, Выдае па норме канцэнтрат, І дарэчы ўспомніць, як бывала, Сам быў неабстрэлены салдат. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасла́ннік, ‑а, м.

1. Дыпламатычны прадстаўнік адной дзяржавы ў другой, рангам ніжэй за пасла.

2. Кніжн. уст. Тое, што і пасланец. Пайшоў ён [Алёша] пасланнікам іхнім, Палез да вяршыні па схілу, І згаслі пажары, Грымоты заціхлі, Адчуўшы, што ўзняўся асілак. Калачынскі. Сплю ў каменным сховішчы кватэры, Але што там бухае, як цэп? Хто так гулка стукаецца ў дзверы? Гэта ты, пасланнік поля — Хлеб. Макаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самапа́с, ‑а і ‑у, м.

Разм.

1. ‑а. Той, хто выйшаў на свой хлеб, жыве самапасам. [Пракоп:] — Убачыш, як твой гэты самапас прыйдзе да цябе, як будзе прасіцца... будзе скарынцы хлеба рад. Баранавых.

2. ‑у. Самастойнае, без нагляду жыццё. [Бацька:] — Так, донька?.. Сама, значыць, ето... на самапас захацела?.. Кандрусевіч. [Дзядзька:] — Я вось падумаў... Ці выжыў бы чалавек, каб яго пусціць на такі самапас? Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыры́зна, ‑ы, ж.

Разм.

1. зб. Сырая або недаспелая садавіна і гародніна. Наесціся сырызны.

2. Што‑н. сырое, вільготнае. Хлеб падышоў, — сказала аднойчы раніцай маці, — а пячы няма на чым — на дрывотні адна сырызна. Курто. // перан. Пра што‑н., не апрацаванае як след. [Колас:] — Ну, палепшу я радок ці два, гэта ж справы не ратуе. Сырызна застаецца сырызнай, мова нячыстая, верш недасканалы. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

staff2 [stɑ:f] n.

1. персана́л, ка́дры;

be on the staff бы́ць у шта́це;

cut down the staff скарача́ць шта́ты;

staff members супрацо́ўнікі (установы);

the teaching staff наста́ўнікі; прафе́сарска-выкла́дчыцкі саста́ў;

the nursing staff сярэ́дні медыцы́нскі персана́л

2. mil. штаб;

the General Staff генера́льны штаб

the staff of life lit. надзённы хлеб, гало́ўныя праду́кты харчава́ння

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)