harmonogram, ~u
м. графік;
harmonogram dostaw — план-графік паставак;
harmonogram pracy — графік працы (работы);
według ~u — па графіку, паводле графіка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
генера́льны
(лац. generalis = агульны, галоўны)
1) галоўны, асноўны, вядучы (напр. г. план);
2) усеагульны, грунтоўны (напр. г-ая ўборка);
3) які ўзначальвае якую-н. галіну, сістэму ўстаноў, арганізацый (напр. г. дырэктар).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
непрадба́чаны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога нельга было прадбачыць; нечаканы. Непрадбачаныя акалічнасці. □ План планам, а ў час працы — Шульга добра ведае гэта — абавязкова .. вынікне столькі нечаканасцей і розных непрадбачаных перашкод, што калі не праявіць кемлівасці, то можна моцна адстаць. Краўчанка. І імчыць зялёны легкавічок за вёску, у непрадбачаны рэйс... Ракітны. / у знач. наз. непрадба́чанае, ‑ага, н. І раптам, калі работа падыходзіла ўжо да канца, здарылася непрадбачанае. Данілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падко́п, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падкапа́ць (у 1 знач.) і падкапацца.
2. Падземны ход. План узадраць падлогу і зрабіць падкоп адпадаў. Колас.
3. часцей мн. (падко́пы, ‑аў); перан. Разм. Інтрыгі з мэтай пашкодзіць каму‑н. Падкопы імперыялістаў. □ А нарэшце, чаму.. [Гукану] здаецца, што запіска Яраша — нейкі падкоп пад яго, старшыню гарсавета? Яраш з суровай крытыкай выступаў на сесіі яшчэ гады два назад. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перспекты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да перспектывы (у 2 знач.). Перспектыўны жывапіс. Перспектыўныя дэкарацыі.
2. Які прадугледжвае будучае развіццё, распрацаваны на многа год. Перспектыўнае планаванне. □ — Наша задача — дапамагчы кожнаму калгасу скласці перспектыўны план развіцця гаспадаркі. Шамякін.
3. Які мае перспектывы (у 4 знач.), можа паспяхова развівацца ў будучым. Перспектыўная прафесія. Перспектыўны сорт раслін. □ — Раён у нас перспектыўны. Не думайце, што глухамань. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праспе́кт 1, ‑а, М ‑кце, м.
Вялікая, звычайна шырокая і прамая вуліца ў горадзе. Убраліся ў чырвань праспекты і плошчы І ў цвецень вясковую — дрэвы садоў. Хведаровіч. За апошнія гады гэты, некалі шумны і ажыўлены, праспект неяк прыціх, быццам пасталеў. Шыцік.
[Ад лац. prospectus — від, агляд.]
праспе́кт 2, ‑а, М ‑кце, м.
1. Падрабязны план, змест (навуковай работы, навучальнага дапаможніка, часопіса і пад.). Праспект падручніка.
2. Даведачнае выданне рэкламнага характару.
[Ад лац. prospectus — від, агляд.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саспе́ць, ‑ее; зак.
Разм.
1. Паспець, стаць спелым (пра плады і пад.). Не сядзець жа, склаўшы рукі, на прызбе ды чакаць, пакуль жыта саспее. Хадановіч.
2. перан. Скласціся, набыць завершаную форму. У штабе саспеў новы план. Колас. У .. [Ганны] саспела рашэнне, якое яна не хацела прымаць адна. Кавалёў.
3. Спец. Набыць у працэсе вытрымкі найлепшыя для выкарыстання якасці. Як толькі саспелі сыры,.. [Пятрок] павёз іх прадаваць. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пярэ́дні vórder, Vórder-, Vor-;
пярэ́дняя ча́стка Vórderteil m -(e)s, -e;
пярэ́дні план Vórdergrund m -(e)s;
пярэ́днія но́гі Vórderfüße pl;
пярэ́дні ход тэх Vórwärtsgang m -(e)s;
пярэ́дні край вайск Háuptkampflini¦e f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
highlight2 [ˈhaɪlaɪt] v.
1. вылуча́ць, ста́віць на пе́ршы план, падкрэ́сліваць;
The report highlighted the inadequacy of the measures taken. У дакладзе было асабліва адзначана, што прыняты недастатковыя меры.
2. вылуча́ць ча́стку тэ́ксту ма́ркерам
3. асвятля́ць па́смы валасо́ў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
досто́инство ср.
1. го́днасць, -ці ж.;
чу́вство со́бственного досто́инства пачуццё ўла́снай го́днасці;
ни́же моего́ досто́инства ніжэ́й маёй го́днасці;
2. (положительное качество) до́брая я́касць; (ценность) ва́ртасць, -ці ж.; (заслуга) заслу́га, -гі ж.;
э́тот план име́ет то досто́инство, что он прост гэ́ты план ма́е ту́ю до́брую я́касць (ва́ртасць), што ён про́сты;
оцени́ть по досто́инству ацані́ць па заслу́гах;
3. (стоимость) ва́ртасць, -ці ж.;
облига́ция досто́инством сто рубле́й абліга́цыя ва́ртасцю сто рублёў (у сто рублёў).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)