gun [gʌn] n.

1. вінто́ўка, стрэ́льба, ружжо́

2. гарма́та

3. пістале́т

4. tech. распыля́льнік

gun down [ˌgʌnˈdaʊn] phr. v. застрэ́ліць (каго-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Maschnenpistole

f -, -n (скар. MP) вайск. аўтама́т; пістале́т-кулямёт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

ка́псульны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да капсулы. Капсульны гідраагрэгат.

ка́псульны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да капсуля. // З капсулем. Капсульны пісталет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бра́ўнінг

[англ. browning, ад J. Browning = прозвішча амер. канструктара (1855—1926)]

аўтаматычны пісталет асобай сістэмы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

ва́льтэр

(ням. Walter)

аўтаматычны васьмізарадны пісталет нямецкай фірмы «Вальтэр», якім была ўзброена нямецка-фашысцкая армія.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

кольт

[англ. colt, ад S. Colt = прозвішча амер. збройніка (1814—1862)]

рэвальвер або пісталет асобай сістэмы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

карына́, ‑ы, ж.

Разм. Кусок, абломак дрэвавай кары. На дрывотні, пад варыўнёй, хлыстала па бервяне тонкая сасновая карына. Пташнікаў. Лёнька вярнуўся ў курэнь і сеў выразаць з хваёвай карыны пісталет. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

геста́па, нескл., н.

Тайная дзяржаўная паліцыя ў фашысцкай Германіі, якая вылучалася крывавымі метадамі расправы са сваімі ахвярамі. Там, у гестапа, гаспадаром усяго быў кат ды яго памочнікі — пісталет і шыбеніца. Кавалёў.

[Ням. Gestapo — скарачэнне ад Geheime Staatspolizei.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадугле́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Наперад убачыць, угадаць магчымасць чаго‑н. — Я пачуў чужыя крокі і схапіўся за пісталет. Ён [Савіч] прадугледзеў гэта. Сказаў з-за вугла: «Не ўздумайце страляць». Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуга́ч 1, ‑а, м.

Цацачны пісталет, які страляе пістонамі або коркам.

пуга́ч 2, ‑а, м.

Драпежная начная птушка атрада соў. Дзесьці вухкаў пугач, яго дзікі крык гулка разносіўся па сонным лесе. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)