шо́ргат, ‑у, М ‑гаце, м.

1. Слабы, невыразны шум ад руху, трэння аднаго прадмета аб другі. Бераг .. [Пнівадкі] жыў новымі гукам: стук сякер, шоргат піл, песні. Чорны. Хачу паслухаць Шум сівых бароў І пахадзіць прасекаю лясною, Спыніцца над Бярозаю-ракою, Паслухаць шоргат сініх чаратоў. Свірка.

2. перан. Тое, што і шорах (у 2 знач.). Алаіза раптам ясна ўявіла, як дамавіну з яе целам апускаюць у сырую, халодную зямлю. Аж шоргат прайшоў па целе. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Благі́ ’дрэнны, худы’. Рус. благо́й ’дрэнны’, укр. благи́й дрэнны, стары, бедны, слабы’, польск. błahy ’малы, нязначны’ (запазычанае з укр.; Слаўскі, 1, 35). Ёсць некалькі этымалогій: 1) усх.-слав. благъ ’дрэнны’ — запазычанне з ст.-слав. (ц.-слав.) благъ добры’. Значэнне ’дрэнны, бедны і г. д.’ развілося як вынік табуістычнага словаўжывання (Праабражэнскі, 1, 27–28; Фасмер, RS, 5, 125; Слаўскі, там жа, Зяленін, Табу, 2, 155); 2) усх.-слав. благъ дрэнны’ да прасл. blagъ ’дрэнны, слабы’, якое быццам роднаснае з лац. flaccus ’слабенькі’, грэч. βλάξ ’вялы, расслаблены’ (трэба адрозніваць прасл. bolgъ ’добры’ і blagъ дрэнны’). Так Бернекер, 58; Міклашыч, 13 і інш. Першая версія, здаецца, больш абгрунтаваная (паколькі значэнне ’дрэнны’ можа быць секундарным). Слаўскі, 1, 36; Фасмер, 1, 171; Рудніцкі, 140. Да благі́ адносіцца і дзеяслоў блажэ́ць ’худзець’. Фрэнкель (45–46) лічыць, што для благі́ ’дрэнны’ дакладная адпаведнасць — літ. blagnas.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́псінь ’дрэва, пасінеўшае ці пачарнеўшае ад вільгаці’ (Нас.), напеніць ’пасінець ад вільгаці, макраты’ (Нас.). Гл. псініць ’намакаць да гніення, прымаць сіні колер (пра дрэва)’, паводле Насовіча (Нас., 316), да пасінець; хутчэй да псінь ’непрыемны пах; гніль’: Гето дерево псинь (Нас.), параўн. псіна ’сабачае мяса; дрэнны пах’; параўн. сапсёлы ’састарэлы, слабы’, усё да пёс© магчыма народнаэтымалагічнае збліжэнне з сіні, сінець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няўздо́лець ’хварэць; быць не ў стане, не змагчы’ (Гарэц., Сержп., Шат., Касп., Сл. ПЗБ), няўздо́ліць ’быць нездаровым’ (Грыг., Нас.), неўздалець ’хварэць, быць не ў стане’ (Нас.), сюды ж неўздалека, неўздаляка ’слабасільны’ (Касп., Панюціч, Лексіка, 82), няўздо́лы ’фізічна слабы, нядужы’ (Панюціч, там жа). Да рэдкага ўздо́лець ’змагчы, быць у сілах’ (Нас.). З прэфіксам у з‑ (*vъz‑), часцей выступае варыянт здолець (гл.), параўн. нездалека (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уло́мак, ‑мка, м. (ужываецца часцей з адмоўем «не» і ў пытальна-клічных сказах).

Слабы, кволы чалавек. [Паляшук:] — Дарма што.. [дзеду] цяпер семдзесят год, а як забушуе часам у хаце Раман, яго сын, стараста наш, то стары, бывае, не вытрымае, возьме яго на рукі, як хлапчанё, і зараз жа ўціхамірыць, хоць Раман і не ўломак. Колас. [Ціток:] — Дзіва што ты заробіш сабе хлеба. Уга. Што ты, уломак які? Лобан. [Лісавета] падумала, што не можа быць, каб яна не ўправілася з гэтым уломкам. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

slim

[slɪm]

1.

adj. (-mm-)

1) шчу́плы, танкля́вы, то́нкі

2) малы́, слабы́

slim chances — слабы́я ша́нцы

2.

v.i. (-mm-)

тане́ць, танчэ́ць, худне́ць

3.

v.t.

рабі́ць танчэ́йшым

- slim down

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

lame

[leɪm]

1.

adj.

1) кульга́вы

2) зьняве́чаны

3) Figur. слабы́, нездавальня́ючы, недастатко́вы

a lame excuse — няўда́лая адгаво́рка

2.

v.t.

рабі́ць кульга́вым, няве́чыць

3.

v.i.

закульга́ць; зрабі́цца кульга́вым

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

stomach1 [ˈstʌmək] n. стра́ўнік; жыво́т, трыбу́х;

on an empty stomach на́шча;

a pain in the stomach боль у стра́ўніку

have no stomach for smth. мець сла́бы апеты́т;

have a weak stomach быць гідлі́вым;

turn smb.’s stomach выкліка́ць агі́ду ў каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Бо́льшы, больш, бале́й. Прасл. *bolьjь (м. р.), *botьši (ж. р.), *bolʼe (н. р.) роднаснае ст.-інд. bálīyan ’мацнейшы’, bálam ’сіла’, лац. dē‑bilisслабы’ і г. д. Падрабязна гл. Фасмер, 1, 191. Адсюль узнікае самастойны ўсх.-слав. прыметнік са значэннем ’вялікі’; бел. бальшы́, рус. большо́й (гл. Шанскі, 1, Б, 160). Ад гэтага апошняга ўтворана лексема бел. бальша́к (БРС, Сцяшк. МГ, Касп.), рус. больша́к ’дарога’ (спачатку ’вялікая дарога’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАЛАЛА́ЙКА,

народны муз. струнна-шчыпковы інструмент. Мае драўляны корпус (даўж. 600—700 мм) трохвугольнай формы (у 18—19 ст. і авальны), доўгі грыф з крыху адагнутай назад галоўкай, 3 струны. На грыфе 16—24 метал. лады. Настройка — пераважна мажорнае трохгучча (т.зв. гітарная), радзей — 2 струны ва унісон, 1 на кварту ніжэй вышэй (балалаечная). Гук даволі слабы, але звонкі. Балалайка вядома ў многіх слав. народаў з пач. 18 ст., у 1880-я г. ўдасканалена пад кіраўніцтвам В.Андрэева майстрамі Ф.Пасербскім і С.Налімавым; створана сям’я мадэрнізаваных балалаек — прыма, секунда, альт, бас, кантрабас. Выкарыстоўваецца як сольны канцэртны, ансамблевы і аркестравы інструмент. Пашырана і на ўсёй тэр. Беларусі.

І.Дз.Назіна.

т. 2, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)