падзо́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да падзолу. // Разм. Які падобны на падзол. На стале лусту хлеба паклаў. Хлеб, як скіба падзольная, Чэрствы і шэры. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Brot
n -(e)s, -e
1) хлеб
belégtes ~ — бутэрбро́д
2) скі́ба [лу́ста] хле́ба
das tägliche ~ — хлеб штодзённы, прако́рм
sein éigen ~ éssen* — жыць ула́снай пра́цай
frémder Léute ~ éssen* — е́сці чужы́ хлеб, жыць за чужы́ кошт
◊ der Mensch lebt nicht vom ~ alléin — чалаве́к жыве́ не адны́м то́лькі хле́бам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
карава́й м.
1. бо́хан, -на м., буха́нка, -кі ж.;
2. (свадебный хлеб) карава́й, -ва́я м.;
сва́дебный карава́й вясе́льны карава́й.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
affliction
[əˈflɪkʃən]
n.
1) боль -ю m.; згрызо́та, паку́та f.
2) го́ра n., бяда́ f.; няшча́сьце n.
the bread of affliction — го́ркі хлеб
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Прах́оны (прахо́ный) ’рэдкі (пра хлеб)’ (Бяльк.), сюды ж прахо́на ’рэдкавата, нягуста’ (Гарэц.), рус. дыял. прахо́ный ’рэдкі, нягусты (каша, цеста); наздраваты (пра хлеб)’. Паводле Малько (Бел.-рус. ізал., 65), да ц.-слав. прах ’пыл’, параўн. рус. праховый ’рэдкі, нягусты’. Магчыма і іншае тлумачэнне: ад *прахо(д)ны, параўн. прахо́н ’вольны доступ, праход, шчыліна’ (Нас., Гарэц.), што да ход, хадзіць, адносна фанетыкі параўн. ахалона ’ахаладжэнне’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зачарсцве́ць
1. trócken wérden, vertrócknen vi (s);
хлеб зачарсцве́ў das Brot ist vertrócknet;
2. перан hart wérden, sich verhärten
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
счарсцве́ць
1. trócken wérden, vertrócknen vi (s);
хлеб счарсцве́ў das Brot ist vertrócknet;
2. перан sich verhärten, hart wérden
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
грузаві́к, ‑а, м.
Разм. Грузавы аўтамабіль. Удзень і ўночы стэпам пылілі грузавікі, везлі на элеватар у мяхах і проста ў кузавах золата — у поце запрацаваны хлеб. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абмя́клы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў цвёрдасць, пругкасць. Абмяклы ад вільгаці хлеб.
2. перан. Які стаў вялым, расслабленым. Пілот-механік, знаёмы Алегу, абмяклы, ляжаў на падлозе. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скаваро́днік, ‑а, м.
Абл. Плоскі круглы хлеб, спечаны на скаварадзе; праснак. Аржаны скавароднік. □ У кутку на доўгай лаве сядзела старая жанчына і жавала кавалак падгарэлага скавародніка. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)