мгла імгла́, -лы́ ж., імжа́, -жы́ ж., обл. імга́, -гі́ ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

kapuśniaczek

м. імжа; дробны дожджык

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

deszczyk, ~u

м. імжа; імга

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Neselregen

m -s, - (pl рэдка) дро́бны дождж, імжа́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

mżawka

ж. імжа; імга; дробны дожджык

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

імгла́ ж dcker Nbel; Neseln n -s, Sprühregen m -s (імжа)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

зо́лкі, ‑ая, ‑ае.

Сыры, пранізліва халодны (пра надвор’е, дождж, вецер). Золкі вецер. □ Зверху сыпалася імжа, як увосень. Халодная, золкая. Пташнікаў. Халодная золкая пагода не спрыяла бадзёраму настрою. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэ́рань, -і, ж.

1. Тонкі снегавы слой, які ўтвараецца дзякуючы выпарэнням паверхні пры рэзкім пахаладанні; туман з халодным дробным дажджом, імжа; смуга выпарэнняў у сырое надвор’е.

Дрэвы стаялі ў шэрані.

Неба пакрылася шэранню.

2. Змрок, цемра.

Перадранішняя ш.

3. Шэрая афарбоўка чаго-н., шэрасць.

Ш. хмар.

Ш. будзёншчыны (перан.).

|| прым. шэ́раневы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

во́лка,

Разм.

1. Прысл. да волкі.

2. безас. у знач. вык. Аб наяўнасці волкасці, сырасці. У лагчыне стала волка. □ З сіваватых павольных хмар церушылася на зямлю рэдзенькая імжа. Было зябка, волка. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мігла́, мыгла́імжа’, мігленне ’тс’, міглі́ць, мыглі́ць, мігле́ць (Сл. ПЗБ, ТС; лельч., Нар. лекс.; лун., Шатал.), міглі́ца ’імгла’ (лях., клец., Федар. 5, 6). Балтызм. Параўн. літ. miglà, лат. migla ’туман’, ’імжа’, miglénti ’імгліць’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)