еката́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. екатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Леапард узбіўся ўгору, як мяч, закалаціўся ў паветры з шалёным екатаннем і рыкам. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

lampart

м. заал. леапард (Felis pardus)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

leopard [ˈlepəd] n. леапа́рд

a leopard cannot change its spots ≅ гарба́тага магі́ла вы́правіць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

барс

(цюрк. bars)

тое, што і леапард.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

рыка́ць,-а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра хатніх і дзікіх жывёл: утвараць рык.

Рыкае карова.

Рыкаў леапард.

2. перан. Крычаць, гаварыць груба, раздражнёна і адрывіста (разм.).

Р. на падначаленых.

|| аднакр. рыкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. рыка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пантэ́ра

(польск. pantera, ад гр. panther)

тое, што і леапард.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Леварт, ст.-бел. левартъ ’пантэра’, ’герб са львом’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. lewart, leward ’герб са львом’ (Карскі, Труды, 312), якое з чэш. levhart < с.‑в.-ням. lewehart < лац. leopardus (у сярэдневякоўе лічылася, што леапард з’яўляецца мяшанцам льва і пантэры* (Махэк₂, 328).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

spotted [ˈspɒtɪd] adj.

1. пля́місты, пярэ́сты; у кра́пінку;

a spotted leopard пля́місты леапа́рд;

a spotted dress суке́нка ў кра́пінку

2. запля́млены;

a spotted reputation сапсава́ная рэпута́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

А́ВАШ,

нацыянальны парк у цэнтр. частцы Эфіопіі. Засн. ў 1969 у цясніне р. Аваш. Пл. каля 9 тыс. га. Стэпавая і лугастэпавая расліннасць з перавагай злакаў, зараснікі калючага хмызняку; у фауне — антылопы (орыкс-бейза, газель Сёмерынга, вадзяны казёл і малы куду), зебра Грэві, леапард.

т. 1, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДЗА́ЛА

(Odzala),

нацыянальны парк у Конга. Засн. ў 1935 (да 1940 запаведнік) у вярхоўях р. Мамбілі (прыток р. Ліквала). Пл. 110 тыс. га. Біясферны рэзерват. Захоўваюцца вільготны трапічны лес і саванна. У фауне звычайныя афрыканскі слон, буйвал, карлікавы буйвал, бонга, кустовая свіння, леапард, залаты кот і інш.

т. 1, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)