◎ Леварт, ст.-бел. левартъ ’пантэра’, ’герб са львом’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. lewart, leward ’герб са львом’ (Карскі, Труды, 312), якое з чэш. levhart < с.‑в.-ням. lewehart < лац. leopardus (у сярэдневякоўе лічылася, што леапард з’яўляецца мяшанцам льва і пантэры* (Махэк₂, 328).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)