Марэна1 ’травяністая (паў)кустовая расліна Rubia, з якой атрымліваюць чырвоную фарбу’ (ТСБМ). Рус. марена́, паўд.-сіб., іркуцк. маря́ный ’чырвоны, пунсовы (аб небе на захадзе сонца)’, польск. marzana, чэш. mařena, mořena, ст.-чэш. mařana. Да мара́ць (Фасмер, 2, 573), Махэк₂ (352) лічыць, што гэта лексема няяснага паходжання, магчыма, яшчэ праеўрапейскага.

Марэна2 ’рыба марона, Barbus barbus (L.)’ (Днепр, Жук.; Крыв.), паўд.-рус., волж. ма́рена, марена́ ’тс’. Да марона (гл.). Булыка (Лекс. запазыч., 144) прыводзіць ст.-бел. марена — назва іншай рыбы — ’ласось’ (пач. XVIII ст.), якое лічыць запазычаным з лац. marena праз ст.-польск. marena ’рыба сіг, Coregonus lavaretus marena’. Няпэўна. Гэта назва паходзіць з новав.-ням. Maräne. Параўн. таксама серб.-харв. мо̀руна ’бялуга’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плыву́н, плаву́н ’насычаны вадою дробны пясок, супесь ці суглінак’ (ТСБМ; Бяльк.), ’пласт цякучага, плывучага пяску ці зямлі пры капанні ямы, калодзежа’ (рэч., Яшк.; паст., в.-дзв., віл., ваўк., іўеў., ЛА, 2), ’нанос, дробны пясок’ (воран., чэрв., асіп., саліг., тамсама), ’іл’ (кобр., ЛА, 2). Рус. плыву́н ’балота, дрыгва’, ’тарфяны пласт, які плавае па вадзе’. Бел.-рус. ізалекса, утвораная ад плы‑сці і суф. *‑unъ (з гіятавым ‑в‑). Параўн. таксама плаву́н1, плаву́н5 (гл.). Аналагічна утвораны: плыву́нрасліна, якая сцелецца па збожжы’ (Выг.), ’зыбучы мох на вадзяністай дрыгве’ (Варл.), ’трава, што расце на вадзе’ (віл., Сл. ПЗБ), а таксама плыву́н ’частка ракі, якая не замярзае зімой’ (кам., ЛА, 2), плывунок ’род травы’ (Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сляз ‘мальва’, сля́са, слясь, слязю́к, шляз ‘тс’ (Кіс., Ласт.), сля́зік ‘гарлянка?’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. дыял. сляз ‘тс’, слюз, сліз ‘мальва, алтэя’, рус. дыял. слизник ‘алтэя’, польск. ślaz, чэш. sléz, sliz, славац. slez, в.-луж. šlěz, н.-луж. slěz, славен. sléz ‘алтэя’, серб.-харв. сле̏з, сље̏з, балг. дыял. слясрасліна, лістамі якой кормяць курэй’, макед. слез ‘мальва’. Прасл. *slězъ, *slizъ ‘мальва, алтэя’ звязаны з *slizь (гл. слізкі) і *sluzъ (гл. слюз), паколькі расліны змяшчаюць слізістую субстанцыю (Махэк₂, 554; Брукнер, 530). Запазычанне некаторым усходнеславянскіх форм слова (сляз, укр. сляз) з польскай мовы (ЕСУМ, 5, 299, 313) грунтуецца на фанетычных крытэрыях (‑я‑ на месцы ‑ě‑). Паводле Борыся (Etymologie, 624), праславянская форма слова ўяўляе дэвербатыў ад *sliziti ‘сачыцца’ (гл. слізіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

амбро́зія

(гр. ambrosia)

1) ежа багоў у старажытнагрэчаскай міфалогіі;

2) перан. незвычайна смачная, далікатная страва;

3) травяністая расліна сям. складанакветных з дробнымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная пераважна ў Амерыцы; на Беларусі трапляецца як заносная;

4) налёты міцэлію сумчатых грыбоў у ходах жукоў-караедаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

гіга́нт

(гр. gigas, -antos)

1) чалавек, жывёліна або расліна незвычайна вялікага росту; волат, велікан (напр. слон-г., дуб-г);

2) вялікае і важнае па значэнні прадпрыемства (завод-г.);

3) перан. чалавек, які вызначаецца значнымі дасягненнямі ў якой-н. галіне дзейнасці (г. думкі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

эладэ́я

(н.-лац. elodea, ад гр. helodes = балотны)

водная травяністая расліна сям. жабнікавых з доўгімі плывучымі каранямі, прадаўгаватым лісцем і адзіночнымі белымі кветкамі на доўгіх кветаножках, якая засмечвае сажалкі і іншыя прэснаводныя вадаёмы; пашырана пераважна ў Амерыцы; некаторыя віды вырошчваюцца ў акварыумах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

элеўтэрако́к

(н.-лац. eleutherococcus, ад гр. eleutheros = вольны + kokkos = костачка)

кустовая расліна сям. араліевых з пакрытымі калючкамі галінкамі і дробнымі жаўтаватымі або лілаватымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная ва Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая (па дзеянню блізкая да жэньшэню).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

эрэму́р, эрэму́рус

(н.-лац. eremurus, ад гр. eremos = адзінокі + ura = хвост)

травяністая расліна сям. лілейных з доўгім прыкаранёвым лісцем і шматкветкавай буйной гронкай белага, жоўтага або ружовага колеру, пашыраная ў Паўд.-Усх. Еўропе і ў стэпах, паўпустынях Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Вятро́ўнік ’Filipendula Mill., рус. лабазник’ (Кіс.), вятроўнік, ’Spiraea L.’, вятроўніца ’Spiraea L.?’, рус. таволга’ (БРС, РБС, КТС). Цяжка зразумець, якую расліну мелі на ўвазе складальнікі БРС, таму што рус. таволга адпавядае розным лац. тэрмінам. Параўн. Лек. расл., 6, 205, дзе рус. таволга і лабазник з’яўляюцца сінонімамі (ВСС, 1, 374, 845 і інш.). Кісялеўскі (125) рус. таволга разумее толькі як ’Spiraea L.’ Гэтыя ваганні тэрмінаў адлюстраваны і ў народнай мове; параўн. назвы спірнік, спірэй, спірэя лясная для Filipendula hexapetala Gilib. (Spiraea filipendula L.), гл. Кіс., 54; параўн. Макавецкі, Sł. botan., 153–154, 357. Бел. вятроўнік можна параўнаць з паўн.-рус. ветрянка ’дубец’, ветерье ’куст’, якія лічацца роднаснымі ст.-інд. vētráḥ ’чарот’, славен. vȋtra ’скрутак, лаза, парастак’; гл. Фасмер, 1, 307, якія далей да вить, ветвь. Да гэтага магчыма дадаць чэш. дыял. vitra ’жгут, дубец’ (< vi‑ti; гл. Махэк₂, 692–693). Бел. вятроўнік, магчыма, прымыкае да адзначаных слоў. Гэта пацвярджаецца яшчэ і наступным. Рус. лабазнік, тоеснае бел. вятроўнік, немагчыма аддзяліць ад рус. лабазка ’Spiraea ulmaria’ (Фасмер, 2, 443, іншая назва гэтай расліны — Filipendula ulmaria Maxim.). У сваю чаргу лабазка лічыцца роднасным словам тыпу рус. лабазина ’дубец, палка’, укр. лабуз ’сцяблы пустазелля’, польск. łobozg ’пустазелле’, łabuź ’вадзяныя расліны, трыснёг, чарот’; гл. больш ’падрабязна Фасмер, 2, 442–443. Параўн., дарэчы, у Даля: «Более известна под именем таволги Spiraea crenata, коей тонкие и крепкие прутья идут у нас на шомпола и кнутовища» (Даль, 4, 709) і назвы для Spiraea ulmaria — чертогрыз, топырка (Даль, 1, 135). Больш верагодным уяўляецца, аднак, што бел. вятроўнік утворана іншым шляхам. Параўн. укр. лем. вітерник ’хвароба, калі на скуры з’яўляюцца прышчы, высыпка’ і ’расліна для лячэння гэтай хваробы’. Аналагічна рус. дыял. ветреник ’Anemone silvestris L.’; ’расліна, якая ўжываецца для лячэння свербу’; ’Pulsatilla patens Mill. (= Anemone patens L.)’, якой лечаць жывёл ад свербу, ветренка (прострел!) ’Pulsatilla patens Mill.’, адвар і настой якога — добры сродак ад рэўматызму, ветрунок ’тонкія пялёсткі бяросты, якія калышуцца на ветры і якія выкарыстоўваюць як сродак ад фурункулаў’ (СРНГ). Бел. вятроўнік ’Filipendula ulmaria Maxim.’ ужываецца пры рэўматызме, падагры, хваробах скуры; гл. Лек. расл., 6, 209. Іншую матывацыю знайсці цяжка (параўн., праўда, лац. Anemone і рус. ветреница, гл. Заверуха, Квіти, 53), хаця, безумоўна, ёсць розныя прычыны, па якіх расліна можа атрымаць назву з такой асновай. У балгарскай мове, напрыклад, шмат назваў з асновай вятър‑ абазначаюць зусім розныя расліны: купену, валошку, зарніцу, касцянец, эспарцэт, букашнік і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хмель, хмелю, м.

1. Павойная расліна сямейства тутавых, некаторыя віды якой выкарыстоўваюцца ў піваварэнні. Дзве альтанкі хаваліся ў зеляніне дзікага вінаграду і хмелю. Васілевіч.

2. зб. Суквецце гэтай расліны ў выглядзе шышак, насенне яе. [Дзядзька:] — Ён [дзед Хвядос] ужо за Нёманам хмель збірае... Бажко.

3. Хмельны напітак. [Андрэй:] З дзён маладых я хмелю не ўжываю. Клімковіч.

4. Стан ап’янення, выкліканы алкагольнымі напіткамі. Міхась быў чалавек вясёлы. А яшчэ быў весялейшы, як хмель пачынаў туманіць яго лахматую галаву. Колас. Бяседа ўжо ўвайшла ў тую каляіну, калі хмель развязвае языкі нават маўклівым людзям. Сабаленка. // перан. Стан пад’ёму, узбуджанасці, выкліканы чым‑н. Калі ж іх [грошай] не стала, Пад хмелем азарту Паклаў Фенька Рваны гадзіннік на карту. Арочка.

•••

Пад хмелем (пад хмяльком) — у стане лёгкага ап’янення. — А гэта?.. — зноў выкрыквае Клаўдзя пад хмелем. — Помніш, як спектакль у Рудні ставілі? Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)