стылі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяліст, які распрацоўвае новы стыль у адзенні, прычосках, дызайне мэблі, інтэр’ера памяшкання, аўтамабіля і інш.

Паслугі стыліста.

|| ж. стылі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

2. Чалавек, які валодае майстэрствам літаратурнага стылю, піша добрым стылем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

філо́саф, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяліст па філасофіі, а таксама ўвогуле мысліцель, што займаецца распрацоўкай пытанняў светапогляду.

2. перан. Чалавек, які ўдумліва, сур’ёзна ставіцца да жыцця, спакойна і разважліва адносіцца да жыццёвых няўдач і стрэсаў.

3. Той, хто схільны да абстрактных разважанняў (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

астрано́м

(лац. astronomus, ад гр. astronomos = звязаны з назіраннямі над зоркамі)

спецыяліст у галіне астраноміі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ГЛАЗЫ́РЫНА Ларыса Дзмітрыеўна

(н. 1.2.1942, г. Брэст),

бел. педагог. Д-р пед. н. (1993), праф. (1995). Скончыла Бел. ін-т фіз. культуры (1963). Працавала настаўніцай у школе г. Мінска. З 1969 у Мінскім пед. ін-це, з 1976 у Бел. ін-це фіз. культуры, з 1992 заг. кафедры тэорыі і методыкі фіз. выхавання і спорту. З 1996 гал. спецыяліст аддзела гуманіт. навук дзярж. Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Даследуе тэорыю і методыку фіз. выхавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Аўтар прац «На шляху да фізічнага ўдасканалення» (1987) і інш.

Тв.:

Очарование: Путешествие малышей со взрослыми по природе. Мн., 1996.

т. 5, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мінёр, ‑а, м.

Спецыяліст па міннай справе, па мініраванню і размініраванню. Плаваў на ваенным караблі [Герасім Дзмітрыевіч] мінёрам. Б. Стральцоў. Падпальваючы хвосцікі шкура, уздоўж рэек, ад шашкі да шашкі, бягуць з агнём мінёры. Брыль.

[Фр. mineur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акушэ́рства, ‑а, н.

1. Галіна медыцыны, якая вывучае дзетародную функцыю жанчыны, сродкі ўрачэбнай дапамогі пры цяжарнасці, родах і ў пасляродавы перыяд. Спецыяліст па акушэрству. Лекцыі па акушэрству.

2. Дзейнасць акушэра, акушэркі. Займацца акушэрствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

першакла́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да першага класа, разраду. Першакласны рэстаран. Першакласныя каюты.

2. Выдатнай вартасці, якасці; узорны. Першакласная тэхніка. Першакласны завод. Першакласны ігрок. □ Спецыяліст, ведама, Шпілеўскі першакласны — залатыя рукі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вакалі́ст

(ад вакал)

1) спецыяліст у галіне вакальнага мастацтва;

2) спявак-прафесіянал.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

гінеко́лаг

(ад гінека- + -лаг)

урач па жаночых хваробах, спецыяліст у галіне гінекалогіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

калькуля́тар

(лац. calculator)

1) спецыяліст па калькуляцыі;

2) тое, што і мікракалькулятар.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)